Васіль Быкаў - Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 4

Здесь есть возможность читать онлайн «Васіль Быкаў - Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 4» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2006, ISBN: 2006, Издательство: Саюз беларускіх пісьменнікаў, Жанр: prose_military, Советская классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 4: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 4»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэта першы ў гісторыі Поўны збор твораў Народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава (1924–2003). Падчас укладаньня тамоў найперш улічвалася думка самога аўтара, які пасьпеў спланаваць праспэкт выданьня свайго 8-томнага Збору твораў.
У чацверты том Поўнага збору твораў увайшлі аповесці «Апошні баец» (1957 г.), «Жураўліны крык» (1959 г.), «Здрада» (1960 г.), «Трэцяя ракета» (1961 г.), «Пастка» (1962 г.), «Альпійская балада» (1964 г).

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 4 — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 4», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

5

Як толькі дзверы за афіцэрам зачыніліся, Чарноў спакойна, нібы нічога кепскага між імі і не сталася, падышоў да Клімчанкі.

— Ну як?

— Сволач ты, а не зямляк! У душу табе кол! — сказаў лейтэнант, выплёўваючы на падлогу крывавую сліну.

Чарноў амаль без увагі на яго словы хітравата ўсміхнуўся.

— Не сярдуй! Глупства. Гэта так, для парадку. Інакш, сам разумееш, — начальства.

Ён падхапіў Клімчанку пад рукі, рыўком паставіў на ногі, ботам падсунуў зэдлік — сядай! Лейтэнант на момант разгубіўся ад такога павароту ў іхніх адносінах, але сеў і скоса пазіраў на твар свайго ката. Шэрыя рухавыя вочы таго раз за разам засцярожліва лыпалі на дзверы зямлянкі.

— А ваабшчэ ты прабач. Сам разумееш. Даводзіцца. Інакш скамандуе, і ўсё: канец. Дык часам лепш ударыць. Праўда ж?

Гайдаючы на стале агеньчык, Чарноў пачаў хадзіць па зямлянцы, спыняючыся і разважна гамонячы да Клімчанкі. Здаецца, нішто не здольна было вывесці яго з душэўнай раўнавагі, такі ён быў нетаропка-ўпэўнены, размераны, акуратна, нават элегантна апрануты. На яго стрыжанай пад бокс бялявай патыліцы варушылася ружовая зморшчына.

— Між іншым, табе выпала, можна сказаць, удача. Не кожнаму даецца такая магчымасць рэабілітаваць сябе. Перад немцамі асабліва трудна. Але яны гэта цэняць — магу запэўніць. З уласнага вопыту. Я таксама калісьці чакаў кулі. Такіх яны звычайна ўраз да сцяны. Разам з камісарамі. Прыйшлося даказаць што-колечы. I вось бачыш: замест кулі — мундзір. — Ён з мінутным задавальненнем абмацаў свой кароценькі фрэнчык з невялічкімі срэбнымі пагонамі. — Праўда, пры Саветах чын паболей быў, — даверліва паведаміў ён.

«Што за намёкі? Хто ён такі? Былы палітрук? Камандзір? Штабіст які-небудзь?..» — думаў лейтэнант.

— Дарма стараешся, — ваўкавата сказаў ён. — Не на таго напаў.

Чарноў раптам спыніўся і крутнуўся да Клімчанкі. Выраз ягонага твару не перамяніўся, толькі левае вока неяк нядобра акруглілася, і ён прыцішана, быццам для таго, каб не пачуў вартавы знадворку, сказаў:

— А ты таго… не дужа. Між іншым, выбар у цябе не вельмі багаты. Або ты выступіш, або ў зямлю ляжаш. Сёння ж.

Клімчанку пасля ўсяго, што здарылася, пагрозы маглі толькі ўзарваць, і ён усхапіўся з зэдліка.

— Ну і чорт з вамі! Страляйце! Усё роўна застрэліце. Што, да сваіх адпусціце? Сволачы!

Чарноў холадна ўсміхнуўся.

— Не гарачыся. Урэшце, мы можам зрабіць што трэба і без твайго ўдзелу.

Ён яшчэ пачакаў і, відаць, каб не стаяць так, грудзі ў грудзі з гэтым абарваным скрываўленым чалавекам, зайшоў за стол на сваё месца. Там з нейкаю шматзначнаю важнасцю ўзяў выняты з сумкі аркуш — спіс асабовага складу першага ўзвода аўтаматчыкаў.

— Камандзір першага аддзялення Галанога Іван Фаміч, яфрэйтар Апенкін Пётр Пятровіч, чырвонаармеец Сіязаў, Гаймадулін… імя па бацьку не прастаўлена — непарадак. Чыркоў, Фёдараў, Хіль. I так дваццаць два чалавекі. Выбыўшыя адзначаны? Адзначаны, а як жа. Ну вось. Адрас вядомы. Камандзір роты таксама вядомы — Арлавец. Астатняе — не бяда, і самі зробім. Толькі ты тады, вядома, злуй на сябе: без заслуг застанешся. Перад немцамі. А там заслугі за табой падвояцца. У квадрат узвядуцца. Зразумеў?

— Як гэта?

— А так. Падумай — зразумееш.

Клімчанка збянтэжыўся, ашаломлены яшчэ не да канца ўсвядомленай, але, безумоўна, нейкай вельмі нядобрай задумай гэтых сволачаў, і ва ўсе вочы глядзеў на Чарнова. А той, ужо змяніўшы свой ветліва стрыманы выраз на зацята афіцыйны, згарнуў спіс узвода і прыціснуў яго сумкай.

— Вось так! — сказаў ён, сеў і адкінуўся да сцяны. — Дык што рашаеш?

«Што яны ўздумалі? Што зробяць?» — білася ў галаве ўзводнага роспачная думка і паступова акрэслівалася здагадка, ад якой аж кінула ў жар. Клімчанка ўскочыў і, хіснуўшыся, сігануў да стала.

— Не маеце права! Правакатары! Сволачы прадажныя!

— Ціха! — строга сказаў Чарноў і ўстаў. Рука яго цвёрда лягла на сумку, пад якой быў спіс— Ціха, лейтэнант. Спачатку раскінь мазгой. Не спяшайся, — закончыў ён з нейкім паказным шкадаваннем.

Клімчанка асатанела глядзеў яму ў вочы — шэрыя і ў гэты раз ужо халодныя і суровыя. Некалькі секунд яны так стаялі — адзін на адзін, раздзеленыя толькі сталом, і тады да ўзводнага ўпершыню прыйшло разуменне, што гэтыя людзі зробяць з ім усё, што захочуць.

Нейкі час абодва маўчалі. У зямлянцы стала прахладна, печка ўжо не свіцілася агністымі шчылінамі, скупа шарэла заклееная недарэчнымі плакатамі сцяна, на якой выразней адзначыўся галавасты, да столі, цень ад Чарнова. На дварэ, пэўна, цямнела; там чуваць былі леныя крокі вартавога; недзе далей, абыякавыя да ўсяго, гаманілі, смяяліся салдаты. Тоненька наігрываў губны гармонік.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 4»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 4» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 4»

Обсуждение, отзывы о книге «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 4» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x