Васіль Быкаў - Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 4

Здесь есть возможность читать онлайн «Васіль Быкаў - Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 4» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2006, ISBN: 2006, Издательство: Саюз беларускіх пісьменнікаў, Жанр: prose_military, Советская классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 4: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 4»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэта першы ў гісторыі Поўны збор твораў Народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава (1924–2003). Падчас укладаньня тамоў найперш улічвалася думка самога аўтара, які пасьпеў спланаваць праспэкт выданьня свайго 8-томнага Збору твораў.
У чацверты том Поўнага збору твораў увайшлі аповесці «Апошні баец» (1957 г.), «Жураўліны крык» (1959 г.), «Здрада» (1960 г.), «Трэцяя ракета» (1961 г.), «Пастка» (1962 г.), «Альпійская балада» (1964 г).

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 4 — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 4», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Гаротна скурчыўшыся, наводчык сядзіць ля Жаўтыха, і я прыпамінаю, што ў камандзіравай пілотцы — яго неадпраўленае кароценькае пісьмо. Яно настойлівай недарэчнасцю пачынае турбаваць мяне, і я дастаю гэты шматок паперы. «Дарка, я жывы, чаго і табе жадаю…» Колькі ж мінула часу з тае пары, як пісаліся гэтыя словы, а як усё непапраўна змянілася! А пісьмы ж дадому ідуць доўгія тыдні, і колькі падзей на фронце адбываецца за той час! Як можна пісаць такое, калі, атрымаўшы яго, людзі радуюцца, а ўжо трэба, бывае, плакаць. Недарэчна гэта дзіўна.

«Ну вот, камандзір, засталіся без бацькі твае дзеці… А ў чацвер камісія…» — няўцямна думаю я і папраўляю адкінутую ўбок Жаўтыхову руку. Але яна, сагнуўшыся ў локці, зноў памалу разгінаецца, і на запясці, бы нічога ў цэлым свеце не здарылася, па-ранейшаму рупна цікае трафейны Жаўтыхоў гадзіннічак. Камандзіраў твар, здаецца, ніколькі не змяніўся, можа, толькі больш пасінела парахавое рабацінне на сківіцах ды неяк натапырылася-вырасла шчэць. Павекі яго напалову прыплюшчаны, і з-пад іх ледзьве свецяцца нерухомыя бялкі вачэй.

— Закрый мала-мала вока, — кажа Папоў. — Навошта глядзі? Хай спіць…

Беражным дотыкам я назаўжды закрываю камандзіру павекі і, здаецца, не стрымліваюся. Нешта прарываецца ва мне, поўнае неспатольнай злосці, і я дзіка лаюся, так, што аж сам раблюся ненавісным сабе.

— Нічога! Не трэба… — кажа Папоў. — Вайна!..

Так, вайна! Няхай яна будзе тройчы і сотні разоў праклята, гэта вайна. Яна кожнага дня вісела над намі ўсе нядоўгія гады нашага жыцця, яна спела, накоплівалася з самай калыскі, якую, прыйшоўшы з папярэдняй вайны, ладзілі нам нашы бацькі. Пад яе чорным крыллем гушкаліся, раслі і вучыліся мы — салдацкія сыны і самі будучыя салдаты. Нашыя маці думалі, што мы — іхнія дзеці, народжаныя імі для ўцехі ў маладосці і апоры ў старасці, а на справе аказалася, што ненадоўга былі мы ўцехай і рэдка — апорай.

Кожны год дзе-небудзь на свеце ішла вайна, дзяржавы, што не ваявалі, з усяе сілы рыхтаваліся да таго, і гады нашае сталасці былі кароценькім перапынкам паміж дзвюма войнамі, у які кавалася зброя, фарміравалася ўсялюдская злосць, рыхтавалася навуковае абгрунтаванне будучай бойні і раслі салдаты будучых рот, батальёнаў, палкоў. Мы адчувалі гэта, але ўсё ж цешылі сябе думкаю, што ўсё як-небудзь абыдзецца, што кіраўнічая мудрасць, пакты, праўда нашае мірнай справы не дапусцяць вайны. Ды нам у дзяцінстве яна і не здавалася чымсь ненатуральным — наадварот, самымі ўлюбёнымі нашымі цацкамі была зброя, самыя цікавыя кніжкі былі пра вайну. Яна была прываблівай нам, гэтая вайна, і вабіла яна нас да таго часу, пакуль была выдумкай, а не рэальнасцю. Цяпер жа вось, калі мы зведалі яе ва ўсёй неразумнасці, лютасці, подласці, ахвярнасці, мы праклялі яе — кожную вольную або нявольную, усчатую і навязаную, — і няхай яна будзе праклята навек!

У галаве маёй тлум. Вочы засцілае туманам крыўды і нянавісці. У душы ўсё апала, усё рашучае, гордае, дужае, што за цяжкі пакутны год разраслося ў намер, раскрышылася за адзін дзень. Застаўся толькі ранейшы боль і бяздумная няпэўная ўпартасць. Я няўцямна кручу ў руках Жаўтыхова пісьмо і стараюся нешта вызначыць раз назаўсёды.

— Папоў, — кажу я, пазіраючы наводчыку ў вочы. — Што рабіць? Стаяць да канца?

У рудых вачах Папова з’яўляецца здзіўленне, пасля ціхі сяброўскі дакор. Ён уздыхае і кажа:

— Нашто так кажы: да канца? Не трэба канца. Не трэба прападай. Прападай дурань! Трус прападай! Лазняк — нашто прападай? Многа-многа ваяваць трэба. Жыві трэба.

— Думаеш, Папоў лёгка? — памаўчаўшы, пытаецца наводчык. — Ой, як Папоў дрэнна! Жаўты — камандыр, даўно мой камандыр, харош друг… На Дняпро мы прападал, ой, дрэнна прападал. Якут Папоў цалавал руска Жаўты. Жаўты цалавал якут Папоў. Казалі: бывай! Немец гранаты кідай. Папоў нет гранаты, Папоў — дваццаць два патроны, Жаўты — чатыры патроны. Адын дзень страляй — сапсэм прападай.

Летняе неба — у дымнай смузе. Сонца пячэ-смаліць нашыя лбы, горкі салёны пот раз’ядае твары. Над Жаўтыхом і Лук’янавым круцяцца, лезуць у іхнія вочы мухі. Я раз за разам махаю пілоткай і адганяю іх ад нерухомых нашых таварышаў. А Папоў, не вельмі складна, блытаючы расейскія і якуцкія словы, расказвае трохі ўжо чуты мною выпадак, калі меней года назад для доўгіх крывавых баёў сышліся разам двое розных людзей, сышліся, каб вось сёння расстацца навек.

13

— Цікава! От цікава, дакуль мы тут выседзім? Пакуль у палон пабяруць, ці як? — падае ад гарматы паспакайнелы ўжо голас Задарожны. Засцярожліва сагнуўшыся за шчытком, ён пільна азірае абшар, але скрозь пуста. За вёскаю ж тысяччу перуноў грыміць бой, і па выбухах-стрэлах чутно, што ён на адным месцы і не цішэе, а нарастае. Недзе па-над дарогаю, вылятаючы з-за пагоркаў, выюць нямецкія міны, але рвуцца яны далёка за вёскай. Папоў моршчыцца, ціхенька вохкае і ўсё не знойдзе ніяк мясціны для сваёй рукі — то туліць яе да грудзей, то кладзе на калені, то выцягвае ў цяньку пад сцяной. Лёшку ён не адказвае.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 4»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 4» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 4»

Обсуждение, отзывы о книге «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 4» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x