Васіль Быкаў - Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 5

Здесь есть возможность читать онлайн «Васіль Быкаў - Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 5» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2006, ISBN: 2006, Издательство: Саюз беларускіх пісьменнікаў, Жанр: prose_military, Советская классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 5: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 5»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэта першы ў гісторыі Поўны збор твораў Народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава (1924–2003). Падчас укладаньня тамоў найперш улічвалася думка самога аўтара, які пасьпеў спланаваць праспэкт выданьня свайго 8-томнага Збору твораў.
У пяты том Поўнага збору твораў увайшлі аповесці «Круглянскі мост» (1968 г.), «Дажыць да світання» (1972 г.), «Воўчая зграя» (1974 г.), «Яго батальён» (1974 г.).

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 5 — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 5», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Паўночы траціць не выпадала, увесь іх шлях быў разлічаны менавіта на поўную ноч. Зрэшты, старшыне нельга было адмовіць у разважлівасці — калі пераход сарвецца, не спатрэбіцца і самая поўная, самая доўгая ноч.

Правафланговым на сцежцы стаяў сяржант Лукашоў, з кадравых — плячысты маўклівы дзяцюк, сапраўдны працаўнік-пехацінец, памочнік камандзіра ўзвода, спецыяльна адкамандзіраваны з батальёна аховы штарма на гэта заданне. Ва ўсім яго абліччы, нетаропкіх і дакладных рухах было нешта ўпэўненае, дужае і надзейнае. Побач уладкоўваўся на сцяжыне таксама ўзяты з стралкоў баец Хакімаў. Хоць яшчэ і не было ніякай каманды, на смуглявым твары яго з цёмнымі бровамі ўжо з’явілася ўвага да камандзіра; вінтоўка ў адной руцэ, а лыжы ў другой роўненька стаялі ля ног. Поплеч з ім, папраўляючы сваю ношу ўзрыўчаткі, стаў баец Суднік, малады яшчэ хлопец-падрыўнік, рухавы і даволі спрытны на выгляд. Ён адзін з нямногіх сам папрасіўся ў групу, пасля таго як у яе быў залічаны ягоны саслужывец сапер Шалудзяк, з якім яны разам займаліся абсталяваннем КП штарма. Іваноўскі не ведаў, які з Шалудзяка падрыўнік, але лыжнік з яго аказаўся няважны, гэта адчувалася ў самым пачатку. Мітуслівы і мешкаваты, гэты саракагадовы дзядзька, яшчэ не паспеўшы стаць у строй, ужо разваліў сваю звязку, лыжы і палкі раз’ехаліся канцамі ва ўсе бакі. Баец спахапіўся збіраць іх і ўпусціў у снег вінтоўку.

— Не мог як трэба звязаць? — ступіў да яго Дзюбін. — Ану, дай сюды!

— Бы на лыжах як ходзіце? — адчуўшы нядобрае, запытаў Іваноўскі.

— Я? Ды так… Хадзіў некалі.

«Некалі!» — з раздражненнем падумаў лейтэнант. Чорт вазьмі, здаецца, падабралі групу. Зрэшты, яно і зразумела, трэба было самому ўсіх апытаць, пагутарыць з кожным па-асобку, кожнага праверыць на лыжні. Але самому не было калі, сам два дні правалэндаўся ў штабе, у начальніка разведкі, пасля ў камандуючага артылерыяй, у палітаддзеле, у асобым аддзеле. Групу падбіралі іншыя, без яго. А вядома, як падбіраюць для некага.

Хутка цямнела, наступала сцюдзёная ноч, снегапад канчаткова пераставаў, і лейтэнант заспяшаўся. Дзюбін, здавалася, надта доўга пракорпаўся з лыжамі гэтага Шалудзяка, пакуль звязаў іх. Насупраць у цярплівым чаканні, азначаным на цёмных пад капюшонамі тварах, стаялі яго байцы. За Шалудзяком высіўся Краснакуцкі, мажны прыгажун у вастраверхім, як і ў Дзюбіна, шлеме-будзёнаўцы, побач застыў даўгашыі Кудравец і ля яго — непрыкметны маўклівы Заяц. Апошні на сцежцы стаяў, напэўна, самы малады тут, баец Півавараў. Лейтэнант недастаткова ведаў іх, тых, з кім неўзабаве прыйдзецца яму падзяліць славу або смерць, але выбару ў яго не было. Вядома, было б куды лепш адправіцца на такую справу з добра знаёмымі, выпрабаванымі ў баях хлопцамі, але дзе яны, тыя яго добра знаёмыя хлопцы? Цяпер цяжка ўжо і прыпомніць усе вёскі, магільнікі, усе ляскі і пагоркі, дзе ў брацкіх і адзіночных магілах пазаставаліся яны, яго батарэйцы. За пяць месяцаў вайны ўцалела няшмат, тыдзень назад з ім разам прабілася цераз лінію фронту ўсяго чацвёра. Двое прытым аказаліся абмарожаныя, аднаго паранілі пры пераходзе каля Аляксееўкі; да самага канца з ім аставаўся вычысліцель сяржант Варанок. Гэты Варанок вельмі спатрэбіўся б цяпер, але Іваноўскі не мог адшукаць яго. Вычысліцеля адправілі ў стралковы батальён на перадавую, адкуль, як вядома, не ўсе вяртаюцца…

— Так… Раўняйсь! Смірна! Таварыш лейтэнант…

— Вольна, — сказаў лейтэнант і запытаўся: — Усе ведаеце, куды ідзём?

— Ведаем, — прабасіў Лукашоў.

Астатнія згодна маўчалі.

— Ідзём да немца. Нашто і чаго — пра гэта пасля. А цяпер — хто хворы? Ніхто? Усе, значыць, здаровыя? Хто ж лыжах хадзіць не ўмее?

Кароценькі строй насцярожана сціх, цёмныя прытомленыя чаканнем і ўвагаю твары пакорна і ўважліва пазіралі з-пад бязевых капюшонаў на свайго камандзіра, які цяпер непадзельна браў пад сваю апеку іх салдацкі лёс. Усе, прыціхшы, маўчалі, напэўна, яшчэ не ва ўсім, што чакала іх, разабраліся самі. Але нічога болей, як цалкам пакласціся на яго, іх камандзіра, ды на гэтага вось цыбатага старшыну, каторы другі дзень апякаў групу, ім не заставалася.

Іваноўскі цераз проразь у маскіровачных штанах прасунуў руку ў кішэню і выцягнуў важкі кубік гадзінніка, некалі зняты ім з падбітага нямецкага танка. Гадзіннік жвава і радасна зацікаў на далоні, засвяціўшы ўсімі лічбамі свайго цыферблата. Было без дзесяці хвілін сем.

— Дык вось, у нашым распараджэнні дванаццаць гадзін. За гэты час, мінус гадзіну-другую на пераход баявых парадкаў праціўніка, трэба адмахаць шэсцьдзесят кіламетраў. Зразумела? Хто на гэта не здольны?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 5»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 5» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 5»

Обсуждение, отзывы о книге «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 5» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x