Васіль Быкаў - Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 5

Здесь есть возможность читать онлайн «Васіль Быкаў - Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 5» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2006, ISBN: 2006, Издательство: Саюз беларускіх пісьменнікаў, Жанр: prose_military, Советская классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 5: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 5»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэта першы ў гісторыі Поўны збор твораў Народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава (1924–2003). Падчас укладаньня тамоў найперш улічвалася думка самога аўтара, які пасьпеў спланаваць праспэкт выданьня свайго 8-томнага Збору твораў.
У пяты том Поўнага збору твораў увайшлі аповесці «Круглянскі мост» (1968 г.), «Дажыць да світання» (1972 г.), «Воўчая зграя» (1974 г.), «Яго батальён» (1974 г.).

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 5 — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 5», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Пазіраючы, як разведчык старанна выцярушвае з рэч, мяшка рэшту пакрышанага пячэння, Валошын паспытаў абламаны кавалачак і з нядбайнай шчодрасцю пасунуў на край увесь пакамечаны, сыраваты кулёк.

— Частуйцеся, Чарнаручанка!

— Ды ну…

— Ешце, ешце. Пакуль Гутмана няма.

— Гэта вам, — сарамліва адмовіўся Чарнаручанка. — Мы во, — пашано…

— Гутман прыйдзе, прыбярэ, — сказаў Прыгуноў, і разам з Чарнаручанкам узяўся за свой кацялок з крупнікам. — I лейтэнанту тут. Усё разам.

«Не хочуць — хай прыбярэ Гутман», — падумаў камбат, ён жа есці гэта пячэнне проста саромеўся, гледзячы, як адсоўваліся ад яго байцы. Тым не менш, як і ўсе, ён таксама быў галодны і, адчуваючы, як катастрафічна хутка міналі хвіліны ціхага часу, думаў, што неўзабаве стане не да яды. Ён таропка высербаў свае паўкацялка ледзь цёплага пшоннага крупніку з хлебам і засунуў у палявую сумку складную алюмініевую лыжку.

У гэты час зазумерыў тэлефон.

— Пачынаецца!

Сапраўды, пачыналася. Званіў ПНШ-2, патрабаваў звесткі аб разведцы абедзвюх вышынь, і Валошын груба сказаў яму, што сам яшчэ не атрымаў гэтых звестак. 3 ПНШ ён адвёў душу, выказаўшы яму ўсё, што думаў пра арганізацыю ягонай службы ў часці. Капітан пакрыўдзіўся, яны паспрачаліся, але толькі ён паклаў трубку, як зазваніў начальнік артылерыі. Гэтаму трэба было ўвязаць некаторыя моманты артпадрыхтоўкі мінроты Злобіна з дзеяннямі яго батальёна. Начальніка артылерыі Валошын увогуле паважаў, гэта быў талковы кадравы капітан, з якім яны выдатна дамаўляліся на тактычных вучэннях пад Свярдлоўскам, але цяпер Валошын зрэзаў яго пытаннем:

— Колькі?

— Што — колькі?

— Колькі «дыняў» на мяне адпушчана? Бэка? Два?

— Ого, захацеў! — развесяліўся капітан. — Бэка! Па дваццаць «дынек» на ствол.

— Зразумеў. Што і ўвязваць! Якое тут можа быць узаемадзеянне?

— Тым больш трэба ўзаемадзейнічаць, — сказаў начарт. — Калі «дынек» навалам, тады сапраўды… Тады еш ад пуза і яшчэ застанецца. А тут кожная «дынька» на ўліку, разумееш?

— Вось што, капітан, — сказаў Валошын. — Я папрашу толькі аднаго: каб не ўсе адразу. Каб — на пасля. Спярша ўжо я сам як-небудзь. Зразумеў ты мяне?

— Я зразумеў,— уздыхнуў у трубку начарт. — Ды нада мной ці зразумеюць?

«Над табой наўрад ці зразумеюць», — падумаў Валошын, пачуўшы, як у траншэі затупалі крокі і хтось, ціха размаўляючы там, затузаў палатку. Па бесклапотным смеху і ўрыўках размовы камбат зразумеў, што гэта ішлі работнікі штаба, пасланыя да яго для кантролю і дапамогі. I сапраўды, у цесную зямлянку неўзабаве ўціснуліся тры мажныя камандзірскія постаці ў паўшубках, са счырванелымі ад марознага ветру тварамі, заклапочаныя і ў той жа час поўныя важнасці ўскладзеных на іх абавязкаў.

— Прывітанне, камбат, — фамільярна падаў яму руку першы, хто ўвайшоў,— капітан Хілько, начхімслужбы палка, чалавек падкрэслена просты ў сваіх адносінах з камандзірамі і падначаленымі.

— Мы думалі, камбат яшчэ спіць, — сказаў другі, тонкі, з чарнявым нервовым тварам, палкавы інжынер, прозвішча якога Валошын не памятаў, бо ў полк той прыбыў нядаўна. — Гэта нас паднялі ні свет ні зара.

— Да, вас дарма паднялі,— сказаў камбат, з міжвольным незадавальненнем ад гэтай навязанай яму фамільярнасці. Увогуле ён быў не супраць фамільярнасці, але цяпер адчуваў, што за ёй стаяла жаданне гэтых людзей глыбей улезці ў сутнасць яго і без таго маларадасных спраў, і ён не мог не супраціўляцца гэтаму.

— Як гэта дарма? — прастадушна здзівіўся трэці — таўставаты, з жывоцікам чалавек, якога Валошын бачыў упершыню і цяпер не без некаторай асцярогі прыглядаўся да яго маёрскіх пагонаў.— Як гэта дарма? Хіба атака адмяняецца?

— Атака не адмяняецца, — сказаў Валошын. — Атака ў шэсць трыццаць.

— Во-во! Палкоўнік менавіта так і арыенціраваў. Камандзір дывізіі,— удакладніў маёр, каго ён меў на ўвазе, і камбат падумаў, што, мяркуючы па ўсім, гэта — прадстаўнік штаба дывізіі.— Значыць, значыць… — гаварыў ён, азяблымі рукамі спрабуючы дастаць з кішэні гадзіннік.

Валошын апярэдзіў яго, выняў свой і сказаў:

— Значыць, засталося паўтары гадзіны.

— Правільна. Таму не будзем марнаваць час, у мяне сем пунктаў.

— Сем пунктаў чаго? — не зразумеў камбат.

— Сем вызначаных пунктаў праверкі. Пункт першы: наяўнасць конскага саставу?

— Восем коней, — не адразу, з некаторым здзіўленнем сказаў камбат. — Пяць мерынаў і дзве кабылы. Было яшчэ жарабя, ды недзе згубілася.

— Так, так, — заспяшаўся маёр, няўмела і таропка расшпільваючы сваю палявую сумку — яму трэба было запісаць. — А які стан вупражы?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 5»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 5» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 5»

Обсуждение, отзывы о книге «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 5» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x