Васіль Быкаў - Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 6

Здесь есть возможность читать онлайн «Васіль Быкаў - Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 6» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2006, ISBN: 2006, Издательство: Саюз беларускіх пісьменнікаў, Жанр: prose_military, Советская классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 6: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 6»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэта першы ў гісторыі Поўны збор твораў Народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава (1924–2003). Падчас укладаньня тамоў найперш улічвалася думка самога аўтара, які пасьпеў спланаваць праспэкт выданьня свайго 8-томнага Збору твораў.
У шосты том Поўнага збору твораў увайшлі аповесці «Абеліск» (1971 г.), «Пайсці і не вярнуцца» (1978 г.) і раман «Кар’ер» (1986 г.).

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 6 — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 6», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Нязгодна паёрзаўшы на сваім месцы, Еўсцігнееў сказаў:

— Ну, дапусцім, ёсць рэчы, страшнейшыя за твой кульагонь.

— Няма нічога страшней. Я заяўляю!

— Ёсць.

— Напрыклад?

— Напрыклад, бамбёжка.

Жалудкоў амаль па-дзіцячы свіснуў.

— Я думаў, ты скажаш — начальства! Для штабнікоў, мабыць, самы вялікі страх на вайне — начальства.

— Не! — рашуча махнуў рукой Еўсцігнееў. — Калі афіцэр дысцыплінаваны і дбае пра сваю службу, яму няма чаго баяцца начальства. А во бамбёжка — сапраўды…

Утаропіўшы позірк у Еўсцігнеева, Жалудкоў зноў прыўстаў на каленях.

— А што, апроч бамбёжкі, ты бачыў там, у сваіх штабах? Артылерыя да вас не даставала, мінамёты таксама. Снайперы вас не турбавалі. Шасціствольныя не дакідвалі. Адно што — бамбёжка.

— Ты гэтак кажаш, нібы сам вайну выйграў, — знарок расцягваючы словы, загаварыў Скараход. — Падумаеш, герой!

— А я і герой! — з прастадушным здзіўленнем сказаў Жалудкоў. — Я ж пехацінец. А вы ўсе — і ты, і ты, і вунь ён, вы ж усе толькі забяспечвалі. І скажу вам — кепска забяспечылі…

— Гэта чаму кепска? — настырчыўся Еўсцігнееў.

— Ды таму, што я шэсць разоў паранены! Вы дапусцілі. Не падавілі, не забяспечылі. А павінны былі забяспечыць. Як у статутах запісана.

Стаяць на каленях яму было, мусіць, нязручна, і ён сеў бокам, падкурчыў кароценькія ногі. Прыкметны цень нязгоды прабег па і без таго маларадасных тварах ветэранаў, і першы на яго адрэагаваў, як і трэба было чакаць, Еўсцігнееў:

— Таварыш Жалудкоў, у арміі кожнаму палагаецца выконваць ускладзеныя на яго абавязкі. Я выконваў свае. Таварыш Скараход свае. І выконвалі нядрэнна. Інакш бы не атрымалі баявыя награды.

— Гэта яму так здаецца, што дасталося болей за ўсіх, — яўна пакрыўджана гаварыў Скараход. — Я хоць не ранены, затое я ў дзеючай арміі прабыў ад званка да званка. Іншы раз наматаешся да знямогі і думаеш: хаця б параніла ці кантузіла, каб паваляцца з тыдзень у санчасці. Дзе там! Працаваць трэба. Трэба рыхтаваць матэрыял, пісаць, правіць. Ды і па матэрыял часцяком трэба было самому ехаць. У акопы, на перадок, у баявыя парадкі. На розныя аэрадромы. А дарогі!.. Не, знаеш, Жалудкоў, калі шэсць раненняў, дык гэта колькі ж месяцаў ты ад перадавой сачкануў?

— А я табе зараз скажу, колькі. Два цяжкія раненні па тры месяцы і чатыры лёгкія па паўтара-два месяцы. Ітаго прыкладна чатырнаццаць месяцаў.

— О, бачылі! — нечакана ўзрадаваўся Скараход. — Чатырнаццаць месяцаў у тыле, калі на фронце кровапралітныя баі! Мне б палову твайго хапіла за ўсю вайну. Ужо выспаўся б!..

— Во, во, — без ранейшага, аднак, запалу сказаў Жалудкоў. — Ды табе б трох месяцаў маіх хапіла. Тых, што я ў гнойным аддзяленні праваляўся. Калі лёгкія выгнівалі ад асколачнага ранення, павесіцца на спінцы койкі хацеў.

Бландзін з абгарэлым тварам, які дагэтуль моўчкі сядзеў ля Агеева, працягнуў руку да паваленай у траве шклянкі і сказаў з папрокам:

— Ды хопіць вам! Знайшлі з-за чаго сварыцца. Давайце яшчэ нальём. Хаміч, чаго спіш?

— Я заўжды, калі ласка, — страпянуўся Хаміч.

— Не адны мы ваявалі. Во і таварыш, напэўна, тожа. Прабачце, не ведаю вашага імя па бацьку, — ветліва сказаў сусед Агееву, і левая шчака яго скасабочана нацягнулася скурай.

— Ды проста — Агееў.

— Былі на фронце ці ў партызанах?

— І на фронце, і ў партызанах, — сказаў Агееў. — Усюды патроху.

— На гэтай вайне і патроху можна было добра ўхапіць. Я вунь за паўгода чатыры танкі змяніў. Пасля чацвёртага ўжо не паспеў: вайна скончылася.

— Гарэлі?

— І гарэў, і падрываўся. Усё было.

— Камандзірам ці механікам? — пацікавіўся Агееў.

— Ён у нас па мехчасці, — сказаў Жалудкоў. — І цяпер шафёрыць у Сельгастэхніцы.

— Значыць, пайшла на карысць франтавая вывучка, — сказаў Агееў.

Жалудкоў падхапіў:

— І Скараходу вунь таксама прыгадзілася. Ды яшчэ як! Да рэдактара газеты дайшоў. І цяпер яшчэ няштатны ў абласной нашай.

— А табе зайздросна? — зыркнуў на яго Скараход.

— А мне што! Мая спецыяльнасць пасля вайны кату пад хвост. Я — куды пашлюць. Дзе толькі не быў…

— А цяпер дзе? — запытаўся Агееў.

— Цяпер бандарным цэхам камандую. У прамкамбінаце. У мяне ж і Сямёнаў рабіў. Да апошняга свайго дня. За станком і сканаў — клёпкі спушчаў.

— Знаю, — сказаў Агееў. — Тожа чалавек нялёгкага лёсу. Трохі расказваў.

— Мабыць, не ўсё расказваў. А як восем гадоў белых мядзведзяў пасвіў, не расказваў?

— Гэтага не.

— Гэтага ўжо не раскажа… Панёс з сабой.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 6»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 6» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 6»

Обсуждение, отзывы о книге «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 6» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x