Васіль Быкаў - Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 6

Здесь есть возможность читать онлайн «Васіль Быкаў - Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 6» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2006, ISBN: 2006, Издательство: Саюз беларускіх пісьменнікаў, Жанр: prose_military, Советская классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 6: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 6»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэта першы ў гісторыі Поўны збор твораў Народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава (1924–2003). Падчас укладаньня тамоў найперш улічвалася думка самога аўтара, які пасьпеў спланаваць праспэкт выданьня свайго 8-томнага Збору твораў.
У шосты том Поўнага збору твораў увайшлі аповесці «Абеліск» (1971 г.), «Пайсці і не вярнуцца» (1978 г.) і раман «Кар’ер» (1986 г.).

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 6 — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 6», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

I тады Марозавы хлопцы, маладзейшыя, што вучыліся ў яго, і той пераростак Бародзіч, нешта ўдумалі. Увогуле яны былі шчырыя з настаўнікам, але тут затаіліся нават і ад яго. Аднойчы, праўда, гэты Бародзіч быццам між іншым намякнуў, што не лішне б прыстукнуць Каіна. Ёсць, маўляў, такая магчымасць. Ды Мароз забараніў катэгарычна. Сказаў, што калі трэба будзе — прыстукнуць без іх. Самавольнічаць у вайну нягожа. Бародзіч не стаў пярэчыць, нібыта пагадзіўся. Але такі ўжо гэта быў хлопец, што калі браў што ў галаву, дык не хутка расставаўся са сваёй думкай. А думкі ў яго заўсёды былі адна за другую смялейшыя.

Далей мне ўжо расказваў сам Міклашэвіч, дык можна лічыць, што ўсё тут чыстая праўда.

Сталася так, што пад вясну сорак другога вакол Мароза ў Сяльцы склалася невялічкая, але адданая яму групка хлопцаў, якая ва ўсіх справах была з настаўнікам заадно. Хлопцы гэтыя цяпер вядомыя, на помніку ўсе іх імёны ў поўным складзе, апроч Міклашэвіча, канечне. Паўлу Міклашэвічу ішоў тады пятнаццаты год. Коля Бародзіч быў самы старэйшы, мусіць, год пад васемнаццаць бралася хлопцу. Яшчэ былі браты Кажаны — Цімка і Астап, аднафамільцы — Смурны Мікола і Смурны Андрэй, усяго такім чынам шасцёра. Самаму малодшаму з іх, Смурнаму Міколу, было якіх гадоў трынаццаць. Заўжды ва ўсіх справах яны трымаліся разам. I вось гэтыя хлопцы як убачылі, што на іх школу і на іхняга Алеся Іванавіча насеў гэты Каін з немцамі, рашылі таксама не застацца ў даўгу. Сказалася Марозава выхаванне. Але ж гэта хлопцы, амаль хлапчукі, без зброі, амаль з голымі рукамі. Дурасці ды адвагі ў іх было аж занадта, а спрыту ды розуму недахват. Ну і скончылася гэта ведама чым.

Міклашэвіч расказваў, што пасля таго, як Мароз забараніў чапаць гэтага Каіна, яны пасядзелі крыху ды ўзяліся за сваю задуму цішком, патаемна нават і ад настаўніка. Доўга меркавалі, прыглядваліся і ўрэшце надумалі такі план.

Я, здаецца, казаў ужо, што гэты Каін жыў з бацькам на хутары цераз поле ад Сяльца. Увогуле ўвесь час ён аціраўся ў мястэчку, але калі-нікалі прыязджаў дадому — пап’янстваваць ды пазабаўляцца з дзеўкамі. Прыязджаў рэдка адзін, а болей з такімі ж, як сам, здрайцамі, а то і з нямецкім начальствам. Тады ў туташнім краі было яшчэ ціха. Гэта пасля ўжо, з лета сорак другога загрымела, і яны не дужа паказвалі носа ў вёскі. А ў першую зіму паводзілі сябе нахабна, адчайна, нічога не баяліся. Часам гэты Каін і ўноч заставаўся на хутары, пераначуе, а назаўтра ранічкай коціць сабе ў раён. Вярхом, на санях, а то і на нямецкай машыне. Калі з начальствам. I вось хлопцы аднаго разу падпільнавалі момант.

Усё сталася нечакана, неспадзявана, як след не арга, нізавана. Вядома, хлапчукі — малыя, нявопытныя. Ды і адкуль той вопыт? Адна прага помсты, і болей нічога.

Памятаю, была вясна. З палёў сышоў снег, у лесе, праўда, на равах ды ямах яшчэ ляжаў бруднымі пластамі. У балацявінах, на пожнях было сыра і хлюпка. Ручаі беглі поўныя, мутныя. Але дарогі падсыхалі, сад ранак часам здараўся невялікі маразок. Атрад наш сабольшаў, набралася паўсотня чалавек: вайскоўцы і мясцовыя папалам. Мяне паставілі камісарам. То быў радавы, а то адразу начальства — клопату нахлынула, не дай бог. Але быў малады, энергіі хапала, стараўся, спаў па чатыры гадзіны ў суткі. У той час мы ўжо зналі, прадбачылі: увесну загрыміць, а зброі ў нас было малавата, на ўсіх не хапала. Дзе маглі — усюды здабывалі, шукалі зброю.

Пасылалі за ёй, памятаю, аж за сто кіламетраў на дзяржаўную граніцу. Аднаго разу нехта сказаў, быццам на пераездзе праз Шчару нашы мінулым летам, адступаючы, увалілі два грузавікі з боепрыпасамі. I вось Селязнёў загарэўся, рашыў выцягнуць. Сарганізаваў каманду з пятнаццаці чалавек, нарыхтаваў пару фурманак, узяўся кіраваць сам — ведама, надакучыла сядзець. у лагеры. А мяне пакінуў тут за галоўнага. Першы раз начальнікам над усімі, ноч напралёт не спаў, два разы правяраў пасты — на просецы і дальні, ля кладкі. Уранку толькі задрамаў у зямлянцы — будзяць. Ледзьве падняўся з свайго хваёвага ложка, гляджу — стаіць Віцюня, наш партызан, даўгалыгі такі саратавец, нешта талкуе, а я са сну ніяк не магу ўцяміць. Урэшце зразумеў: вартавыя затрымалі чужога. «Хто такі?»— пытаюся. Кажа: «А чорт яго ведае, але вас пытаецца. Кульгавы нейкі».

Пачуўшы такое, я, прызнацца, спалохаўся. Адразу адчуў: Мароз. Значыць, штось сталася. Праўда, спярша чамусьці падумаў пра селязнёўскую групу — здалося: з ёй нешта, таму і прыбег Мароз. Але чаму сам Мароз? Чаму не прыслаў каго з хлопцаў? Хоць каб на цвярозы розум, дык якія Мароз меў адносіны да групы камандзіра? Яна нават і не ў той бок выправілася.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 6»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 6» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 6»

Обсуждение, отзывы о книге «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 6» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x