Федзька ведаў характар сябра і болей не прасіў. Ён узяў ручнік і выйшаў з пакоя.
Косця завязаў вузельчык, адарваў нітку і ўздыхнуў. Новы невясёлы клопат усё болей агартаў яго. Што дяпер было рабіць з гэтым дурнем? Хто яму дасць грошай, каб паслаць маці? Вядома, піць дык сяброў знойдзецца шмат, а вось памагчы небараку, апроч Косці, няма нікога.
Сяк — так Косця прышыў рукаў — атрымалася нішто сабе, добра яшчэ, што парвалі па шве, а не па дэлым. Косцік узняў адзежыну за плечы, разгарнуў. Пінжачок быў суконны, ужо не новы, заплямлены, лепшага хлопед не меў — усё неставала грошай. Але што пінжак — ён паслужыць яшчэ, а вось гадзінніка шкада. Купіць яго ўжо не прыйдзецца пакуль што, і ўсё гэты Федзька…
У сталовай Косця снедаў адзін — ён быў невясёлы. Федзька неўпрыдям знік з інтэрната, і сябра думаў дяпер, што з яго земляком робіцца нешта благое. Мусіць, прыйдзецца схадзіць да старэйшых — да прараба!вана Сымонавіча або ў камітэт камсамола. Усё роўна так гэтага пакінуць нельга — нельга дапусціць, каб хлопед спіўся — што тады скажуць пра іх абодвух у далёкіх Глінішчах?
Заплаціўшы за сняданак, Косця паціху падаўся на выхад. На дварэ сыпаў дробненькі, але густаваты дожджык, і ў дзвярах таўкліся дзяўчаты і некаторыя хлопды, што зранку ўжо апрануліся ў лепшае. Дождж дяпер палохаў іх, і яны ў нерашучасці чакалі, баючыся выбягаць на мокрае. Косця аднак не баяўся — наставіўшы каўнер пінжака, ён ступіў з ганка.
Хлопед ішоў на пошту.
Ён рэдка калі заходзіў у гэты вялізны будынак на галоўнай вуліды. Ніколі ў яго не было тут ніякай патрэбы — ён нікому не пасылаў нічога і ні ад каго не атрымліваў. Толькі калісьці ўзімку яны з Федзькам прыходзілі сюды па пасылку ад ягонай маці і пасля з тыдзень ласаваліся смачнымі вясковымі каўбасамі. Федзька тады быў цішэйшы, і Косця меў болей улады над ім.
На пошце Косця нагледзеў патрэбнае акенда ў вялізнай зале, папрасіў у дзяўчыны картку паштовых пераводаў і прысеў за сталом. Не прывыкшы да пісаніны, ён аж уходаўся, пакуль напісаў усе адрасы, суму лічбай і пропісам. Калі ўсё было зроблена, хлопед зірнуў на другі бок карткі — там таксама трэба было напісаць штосьці. Косця падумаў, незнарок капнуў з пяра на заплямлены і без таго стол і не надта прыгожа вывеў: «Мама, пасылаю вам 200 руб. Жыву добра, прадую з Косцем. Федзя».
Пасля Косця адшпіліў сваю тугую кішэню і падышоў да акенда.
Трохі паспакайнеўшы, хлопед вяртаўся ў інтэрнат. Дождж спыніўся, разы са два з неба ўсміхнулася сонда і, нібы засаромеўшыся сваёй усмешкі, схавалася зноў. Надвор’е пад поўдзень абядала ўсё ж разгуляцца. Па вуліды шпадыравала безліч народу. Зграбна апранутыя ў кароценькія шэрыя курткі, беглі кудысьці дзяўчаты-студэнткі. Косдя стрымана глядзеў на іх мільготкія вясёлыя твары, але ніводная з дзяўчат не затрымала свайго позірку на гэтым адзінокім нехлямяжным хлопды.
I раптам у людской мітусні з-за рога паказаўся Федзька, а з ім поплеч — Зіна. Косця чамусьці аж узрадаваўся, убачыўшы дзяўчыну і свайго няўдалага дружбака. Але нешта новае, насдярожлівае мільганула на вясёлым Федзевым твары — ён тузануў за рукаў Зіну і сышоў з тратуара. Дзяўчына, няўдямна азіраючыся, таксама падалася за ім, і яны апынуліся на другім баку вуліды.
Ад нечаканасці Косця спыніўся і прыкусіў губу.
Але нездарма ён зваўся Няўломкам, каб лёгка адступіцца і дазволіць Федзьку канчаткова сапсавацца. Ён паказаў сябру кулак і, поўны рашучасці, перайшоў вуліду. Трэба было высветліць адносіны і, як кажуць, паставіць кропку над «і».
1958 г.
Мы спаўзлі на мулкія груды голага ўзбярэжнага абрыву і, зацяўшы дыханне, сціснуўшы ў сабе знямоглыя сэрцы, узіраліся на ўскраек кручы, дзе ў бясхмарным ранішнім небе гойдаліся зблытаныя сцябліны палыну і дзе вось — вось павінны былі з’явіцца яны. Зрэшты, узіраўся туды адзін я. Мой зямляк і неразлучны сябра Алёшка курчыўся ад болю, біўся патыліцай аб цвёрдыя, як камень, гліністыя брылы абрыву і чужым слабым голасам, ад якога ў мяне млела сэрца, прасіў даканаць яго. У пяці кроках ад нашых даўно не пераабуваных, спавітых абмоткамі ног лена пляскаў хвалямі Дон — наша нядаўняя надзея і наш цяперашні смяротны рубеж.
— Не марудзь… Чуеш? I ўцякай… Ты, можа, як-небудзь…
Замурзанымі аб зямлю пальцамі ён шкрабаў па глінішчы абрыву і, не зносячы пякельнага болю, роспачна матляў галавой. Я не мог ні дапамагчы яму, ні абнадзеіць; разрыўная куля з нямецкага бронетранспарцёра перабіла хлопцу нагу, і яму ўжо, відаць, не суджана было жыць. Кіламетры з два я цягнуў яго на сабе сюды, да Дона, за якім быў наш паратунак, але з хутара за намі пагналіся немцы, а я ўжо выбіўся з сілы.
Читать дальше