Васіль Быкаў - Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 7

Здесь есть возможность читать онлайн «Васіль Быкаў - Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 7» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2009, ISBN: 2009, Издательство: Саюз беларускіх пісьменнікаў, Жанр: prose_military, Советская классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 7: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 7»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэта першы ў гісторыі Поўны збор твораў Народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава (1924–2003). Падчас укладаньня тамоў найперш улічвалася думка самога аўтара, які пасьпеў спланаваць праспэкт выданьня свайго 8-томнага Збору твораў.
Семы том Поўнага збора твораў В. Быкава змяшчае апавяданні, пачынаючы ад самы першых і заканчваючы тэкстамі 70-х гадоў.

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 7 — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 7», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Але вось тут і пачаліся хібы. Містэр Пік, як табе вядома, аўтамеханік, а не капітан: а да таго порта, дзе стаяла гэта «Санта Марыя», тысяча міль. Караблік жа не шлюпка, яго ў кантэйнер не запрэш. Пік запрасіў латарэйных гаспадароў выплаціць яму ў доларах кошт парахода, але атрымаў адказ. Тады ён змясціў аб’явы ў газетах аб продажы судна, чакаў тыдзень, але не дачакаўся ніводнай прапановы. Ён — да гандлёвых і марскіх экспертаў — у чым справа? Аказваецца, справа ў скарачэнні гандлёвых абаротаў марскога флоту і ў старасвецкіх якасцях тае «Санта Марыі». Карабель вялікі, але ўжо стары і нікчэмны. Ад усіх гэтых навін містэр Пік схуднеў, і пінжак заматляўся на ім, нібы пашыты навырост. А тут новыя непрыемнасці: з порта прыйшла тэлеграма ад аб’яднання партавікоў і іхні рахунак — за ўтрыманне ля прычала судна заплаціце такуюта і такую суму, а ў наступныя дні тарыф за прычальнае месца будзе павышаны ў паўтара разы.

Містэр Пік пачаў сівець. Гандляры і крэдыторы, нюхам учуўшы благое, перасталі скідаць капелюшы пры сустрэчы з ім, а на форменных бланках пачалі страчыць напамінкі аб тэрмінах плацяжоў. Містэр Пік пачаў праклінаць тую латарэю і грызці жонку за дурную ініцыятыву, а жонка — грызці мужыка за камерцыйную неразваротлівасць.

Я пільна гляджу, як хітравата ўсміхаецца запалымі вачыма дзядзька Пракоп, як плывуць у зацішку шызыя струменьчыкі з яго адмысловае люлькі. У двары ціха, толькі часам з-за вугла ўрываецца вецер, недзе ў кватэры іграе прыёмнік ды на суседскім двары кудахча курыца. Дзіўныя справы тыя захапляюць мяне сваёй навізной, такім незвычайным для нашага жыцця паваротам падзей і логікай з’яў.

— Дык вось, значыць, задумаўся містэр Пік і парашыў хоць як-небудзь адкараскацца ад гэтага клятога выйгрыша. Праз аднаго знаёмага ў тым партовым горадзе напытаў ён купца на свой параход. Купец гэты не мараход, а гаспадар метызнага завода і, вядома, за чвэрць цаны, якая падышла б хутчэй для якога-небудзь рачнога катэра, купіў бы тое судна на металалом. Усё ўжо было ўладжана — і цана і парадак куплі-продажу, як раптам тэлеграма: здзелкі не адбудзецца. Містэр Пік аж вар’яцее — чаму? Аказваецца такая справа: метызнік атрымаў таямнічую пагрозу: купіш параход — вылеціш у трубу. Вядома, сталеліцейныя трасты тут глядзяць пільна, і ім такая здзелка не панутру сталася. Містэр Пік яшчэ цану збавіў, кідаўся сюды — туды, але калі ўжо тыя магнаты цыкнулі, то хто адважыцца пайсці наперакор ім?

Што тут было рабіць бедалазе Піку? Рахунак у порце ўсё расце — гэтак і ў турму нядоўга трапіць за неплацёжаздольнасць. Пагараваў містэр Пік, прадаў свае набыткі — і «Форд», і палову дома, і нават святочныя гарнітуры свае і жончыны — і паехаў у той порт. Там ён наняў буксір, каманду матросаў, якія выцягнулі тую старую бандуру з порта, адбуксавалі яе ў акіян і затапілі. Містэр Пік пасля гэтага стаў сівы, як той голуб, страціў пасаду, добра яшчэ, што гаспадар злітаваўся і прыняў яго простым рабочым. Вось, браце, якая гісторыя!

— Дзіўная гісторыя, — кажу я, і душу маю неяк агортвае сум. Хоць і чужое яно, тое гора, і даўняе, і далёкае, а неяк аж дрыжыкі бягуць па спіне ад гэтакіх драпежных парадкаў у той заморскай краіне. А дзядзька Пракоп, відаць, прывык ужо за трыццаць год да такіх пачварных з’яў капіталістычнага свету і цяпер толькі цмыгае сваю люльку ды хітра ўсміхаецца: вось, маўляў, як бывае.

А я ў той дзень не выйграў ні «Волгі», ні «Масквіча», ні нават пыласоса. Я выйграў дзіцячую каляску. I гэтая штуковіна мне здалася такой важнай і каштоўнай, што, параіўшыся з жонкай, мы рашылі не патрабаваць за яе грошы, а чакаць пасылкі натурай. Хоць у нас няма дзяцей, але хай прысылаюць: бадай, спатрэбіцца.

1957 г.

На возеры

У Мішкі Бурбона вясёлы настрой.

Гонячы перад сабою кароткі цень, Мішка зухавата завярнуў з перавулка, разагнаў у вішанніку курэй і апынуўся на двары. Там хлопец ураз затармазіў, саскочыў з сядзення і нядбайна штурхнуў да ганка свой блішчасты веласіпед.

— Маці, пастаў машыну! — гукнуў ён у хату тонам пестуна. — Я на возера.

Важна варушачы тугімі, рудымі ад загару плячыма, камлюкаваты і дужы, у аблезлай сіняй майцы, Мішка падаўся за ваколіцу. Ля апошняй хаты з новым, ненакрытым яшчэ трысценам ён збочыў на сцяжынку і пабрыў на недалёкі, у хмызняку, пагорак. 3 паўдзённага ліпеньскага неба пякло сонца, верашчалі жаўрукі над бульбянымі палямі, нагрэтая зямля апякала босыя хлопцавы ногі. Ззаду на дарозе загрукацела фурманка, нехта адтуль клікнуў Мішку. Хлопец з выразам незалежнасці на твары азірнуўся і стаў. Фурманка таксама спынілася — там сядзеў брыгадзір Сафрон і калгаснік з другой брыгады.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 7»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 7» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 7»

Обсуждение, отзывы о книге «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 7» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x