• Пожаловаться

Міхась Стральцоў: Сена на асфальце

Здесь есть возможность читать онлайн «Міхась Стральцоў: Сена на асфальце» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. год выпуска: 1963, категория: Классическая проза / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

libcat.ru: книга без обложки

Сена на асфальце: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сена на асфальце»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Міхась Стральцоў: другие книги автора


Кто написал Сена на асфальце? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Сена на асфальце — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сена на асфальце», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Пойдзем пешкі.

Але, слухай, ты ведаеш, той нашай школы цяпер ужо няма. Помніш хату цёткі Аўгінні - старую, без гародчыка пад вокнамі: вокны на вуліцу, помніш шырокі мурожны двор і напаўраскрытую паветку? Хату цётка некуды прадала, сама пераехала жыць да замужняй дачкі ў суседнюю вёску. Але - нічога. Тая хата жыве ў нашай памяці: вось мы прыйшлі да яе і селі на парозе...

Ну што ж, звіні - я цябе чую і сёння, зроблены з шурпатай снараднай галоўкі школьны званок!

У тую восень, калі мы ўпершыню селі за парту, яшчэ ішла вайна. Недзе далёка былі нашы бацькі: чый ваяваў, слаў дадому пісьмы, а чый маўчаў - і тады ўсё некуды пісалі пісьмы нашы маткі. І вось адтуль, аднекуль, прыходзіў нарэшце адказ - вузкаваты лісток з друкаванымі літарамі, і ў ім, закрэсленыя чорнай рысай, нейкія словы, а тое, што аставалася, чыталася ўсюды аднолькава, чыталася так: прапаў без вестак.

Над гэткім лістком плакала ў тую восень мая маці.

Яна часта плакала ў той год: і раніцай, калі выпраўляла мяне ў школу, пачапіўшы палатняную торбачку з кніжкамі на маё плячо і даўшы ў рукі новенькую трохрублёўку на Чырвоны Крыж, і раніцай, калі не пускала мяне ў школу і я сядзеў цэлы дзень на печы, бо не было чаго абуць на ногі.

Над такой паперкай плакала ў тую восень і твая маці.

Але твой бацька не загінуў, ён вярнуўся: памятаеш, ты саромеўся казаць мне, што ён быў у палоне. Ты не мог дараваць яму гэта, і, навошта таіць, не мог дараваць і я.

Давай жа цяпер, дружа, паклонімся невядомай магіле майго бацькі, і камень той, кінуты на пакутную дарогу бацькі твайго, давай падбяром таксама. Ні мой, ні твой бацька не вінаватыя перад часам і перад вайной...

Многа чаго не разумелі мы з табою тады...

Што ж, звіні, звіні - я цябе чую і сёння, зроблены з шурпатай снараднай галоўкі школьны званок!

У хаце цёткі Аўгінні, у першай нашай з табою школе, скончылі мы чатыры класы і прайшлі, як кажуць, пяты калідор. Калідора папраўдзе не было; была звычайная кухня з шырокаю печчу, са сталом, з лаўкаю для чыгуноў і для вядра вады. Калідоры былі потым, у іншых школах - сямігадовых і дзесяцігадовых, але ўжо не ў нашай вёсцы.

Раніцаю, ледзь пачынала віднець, увосень і зімою будзілі нас маткі: на камінку гарэў агонь і закіпаў на трыножцы чыгунок з бульбай...

І дагэтуль да самых малых драбніц помню я дарогі, па якіх хадзілі мы ў школу.

Як назваць нам тыя гады? Былі яны трудныя, бедныя, але яны не паўторацца: там, у звычайнай пасляваеннай вёсцы, пачыналіся з табою мы. Памятаеш, як зачытваліся мы Тургеневым, Чарнышэўскім, памятаеш, якую ўладу мелі над намі Рахметаў, Базараў? Не ведаю, як можна назваць гэтую пастаянную напружанасць душы, гэты парыў да самаахвярнасці, да радасці і нават да тугі - і гэта было, і я думаю цяпер: якія мы былі шчаслівыя, як многа было ў нас наперадзе, якое вялікае, таямнічае жыццё чакала наперадзе нас!

Тое жыццё, што было побач, мы не прымалі ў разлік. Да глыбіні душы абражалі нас несправядлівасць, падман і няшчырасць; не райская ідылія была наўкруг нас, але гэта было ў нас, у нашай вёсцы, а сапраўднае жыццё было недзе далёка; што яно было, мы не сумняваліся, - яно чакала нас, і ніяк, ніяк не магло яно без нас абысціся! І недзе там, далёка, быў чалавек, якому мы верылі больш, чым сабе.

Цяпер мы ўжо не верым таму чалавеку. Ды яго ўжо і няма. Патроху ды памалу вучымся мы ва ўсім пакладацца на саміх сябе.

Памятаеш, за вёскаю, у бярозавым гайку, за якім пачыналася высокае камяністае поле, закапалі мы бляшаначку з-пад ваксы, і ў ёй - запіску са словамі Мікалая Астроўскага: «Самае дарагое ў чалавека - гэта жыццё...» Тады, помню, была восень, парывіста шумеў пад ветрам бярозавы гаёк. Мы закапалі тую запіску і, сцяўшыся ад хвалявання, ад трывожнай нязвыкласці толькі што зробленага, стрэлілі з самапала. Усё было ўрачыста, таямніча, і ўсё было падобна на клятву...

Што ж, пойдзем, дружа, пад нашу бярозку, давай возьмемся за рукі, пастаім, паслухаем ноч, цішыню і сябе саміх. Што б ні здарылася з намі, як бы ні пайшло далей наша жыццё, давай дамовімся з табою, дружа, што ніколі не скажам пра сябе словамі паэта:

Что я в ту пору замышлял,
Созвав товарищей-детей,
Какие клятвы им давал, -
Пускай умрет в душе моей,
Чтоб кто-нибудь не осмеял...

Давай дамовімся, дружа. Вось табе мая рука.

Твой Віктар

ЗАЎТРА ФУТБОЛ

Дзядзька Ігнат казаў праўду: ноччу быў дождж. Была навальніца.

На дождж пачало брацца яшчэ звечара. Мы з Ленай не сталі чакаць дажджу. Можна было схавацца ад яго ў кіно, але білеты на вячэрнія сеансы былі ўсюды прададзеныя. Я пасадзіў Лену ў перапоўнены тралейбус, і яна паехала. Я пайшоў дадому пешкі.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сена на асфальце»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сена на асфальце» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Міхась Зарэцкі
Міхась Зарэцкі: Кветка пажоўклая
Кветка пажоўклая
Міхась Зарэцкі
Міхась Стральцоў: Загадка Багдановіча
Загадка Багдановіча
Міхась Стральцоў
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Міхась Зарэмба
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Міхась Зарэмба
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Міхась Стральцоў
Отзывы о книге «Сена на асфальце»

Обсуждение, отзывы о книге «Сена на асфальце» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.