• Пожаловаться

Міхась Стральцоў: Сена на асфальце

Здесь есть возможность читать онлайн «Міхась Стральцоў: Сена на асфальце» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. год выпуска: 1963, категория: Классическая проза / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

libcat.ru: книга без обложки

Сена на асфальце: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сена на асфальце»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Міхась Стральцоў: другие книги автора


Кто написал Сена на асфальце? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Сена на асфальце — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сена на асфальце», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать
Хлапчукі з берага ловяць вудамі рыбу. У полудзень заходзяць у рэчку каровы, стаяць у вадзе, махаючы хвастамі, - плыве, пялёхкае рака, і паволі плыве час, цягучы, як звон конікаў у вушах. О, салодкая, лянотная бяздумнасць, о, жыццё душы, дрымотнае, як звон вады, тамлівае, як сіняя намітка смугі! Вочы бачаць, чуюць вушы, і, ціха стаіўшыся, лечыцца душа. Млеюць ад гарачыні палі, цячэ, снуецца ў сонечных промнях рака, далёка на ўзмор'і тужаць аб свежым ветры караблі, і вось-вось скаланецца сонная сінь, павее вецер і пагоніць караблі ў краіну добрых сустрэч. І тады я таксама пастаўлю ветразь.

Так я вярнулася да цябе.

Лена

ДЗЯДЗЬКА ІГНАТ

Я ішоў на спатканне з Ленай, калі на нашым двары ўбачыў дзядзьку Ігната.

Быў надвячорак. Дурманліва пахлі кветкі, вокны ў доме былі расчынены, і ў нечай кватэры задумліва вяла ціхую мелодыю радыёла. У двары на лавачках сядзелі жанчыны, мужчыны сумавалі побач з імі: курылі, нізка ўгнуўшы плечы, пыхкаючы дымам сабе ў кулак - той-сёй быў без кашулі, у майцы.

Дзядзька Ігнат стаяў ля нізкай агароджкі перад домам, глядзеў, як нейкі таўставаты чалавек у піжаме паліваў са шланга газон з кветкамі.

- Пастой, Віктар, раскажы, дзе быў, што бачыў, - не паварочваючы галавы, лагодным і роўным голасам сказаў да мяне дзядзька Ігнат. Я толькі што параўняўся з ім і хацеў быў павітацца.

Я стаў, лапнуў рукамі па кішэнях, успомніўшы раптам пра курыва, - дзядзька Ігнат зноў лагодна і спакойна сказаў:

- Яшчэ ўздумаеш рознымі «фільтрамі» частаваць - закуры лепш махры. - І падаў мне капшучок з кішэнькаю збоку: у ёй была акуратна нарэзаная газета. - Куры.

Я закурыў.

Лілася са шланга, пырскала вада, бубацела па лісці кветак - хораша пахла сырой зямлёй. Чалавек у піжаме, не гледзячы, вадзіў шлангам перад сабой - позірк яго быў недзе далёка: можа, чалавеку сумная была яго работа, а можа, быў у яго свой, асаблівы, аднаму яму зразумелы настрой, і ён пад безуважнасцю хаваў яго, не хацеў, каб здагадаўся пра яго хто іншы.

Усё здавалася трохі загадкавым, таямнічым там, дзе быў дзядзька Ігнат.

- Ну, дык як мая махорачка - Маскву ўбачыў, га? Гэта, брат, не тое, што твая трава. Па-мойму, дык мужчыне і курыць яе брыдка: лепш ужо мох са сцяны выскубаць... Хаця дзе ты ў горадзе той мох знойдзеш!

- Махорка як махорка, - знарок абыякава сказаў я. - Масквы не ўбачыў, але горла дзярэ.

- Значыць, нічога ты не разумееш... Во, як ён, - паказаў на чалавека са шлангам. - Я кажу: навошта кветкі паліваць, калі ноччу дождж будзе, а ён не слухае, рады, што занятак знайшоў.

- Адкуль вы ведаеце, што ноччу будзе дождж?

- Я, хлопча, сорак з лішкам у вёсцы пражыў - чаму не ведаць?

- На старой кватэры гэта было, - сказаў раптам чалавек у піжаме. - Сусед у мяне, бывала, нап'ецца, уключыць у пакоі прыёмнік на ўсю моц, ляжа на канапу і слухае. Жонка ягоная лаецца, сам бы яму, здаецца, у каршэнь надаваў, а ён: не ваша, кажа, справа, дайце мне асалоду адчуць - так яшчэ сам Пушкін некалі казаў... Дзе ён пра таго Пушкіна ўзяў - чорт яго ведае... Так і я. Можа, і я хачу асалоду адчуць.

- А гэтага табе ніхто не забараняе, - строга сказаў дзядзька Ігнат. - Гэта іншая справа. Я толькі пра дождж кажу.

- Дождж дык дождж... - сказаў чалавек у піжаме. - Не пашкодзіць і дождж.

- Заўтра футбол, - сказаў я. - Навошта той дождж?

- Футбол будзе днём, а дождж сёння ноччу, кажу, - паправіў мяне дзядзька Ігнат.

- Нашы заўтра выйграюць, вось пабачыце, выйграюць, - сказаў чалавек у піжаме. - Паспрачацца магу.

- Гэта як сказаць, - запярэчыў я. - Каманда прыедзе моцная, а нашы перад гэтым такую дурную зрабілі нічыю...

- А я думаю так: з моцнай камандай лягчэй гуляць. Нашы найчасцей слабым і прайграюць.

А дзядзька Ігнат сказаў:

- Не разумею я балельшчыкаў вашых ды хіба яшчэ рыбакоў - тых, што з вудамі цэлыя дні сядзяць... Бывала, паедзеш на луг, намахаешся касой за дзень, а ўвечары - за таптуху ды ў якую застаялую азярыну. На ногі лапці абуеш. Касіць і рыбу лавіць у лапцях найлепш. Ну, яшчэ, можа, кароў пасвіць... Дык я і кажу: набоўтаешся, вылезеш на бераг - і рыба ёсць, і сам нібы ў святой вадзе выкупаўся. А потым раскладзеш цяпельца ля будана ды ў чыгунок рыбу, у чыгунок... Эх, ліха табе!..

- Вам, дзядзька Ігнат, у вёсцы жыць трэба, - сказаў я.

- Можа, і пераеду яшчэ ў вёску - адкуль ты ведаеш, - чамусьці пакрыўдзіўся дзядзька Ігнат. - А ты што - без вёскі можаш пражыць?

- Чаму? Я ведаю, што без вёскі нельга, але і без горада нельга таксама. Што я думаю. дык гэта - каб тое і другое ў чалавечай душы прымірыць...

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сена на асфальце»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сена на асфальце» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Міхась Зарэцкі
Міхась Зарэцкі: Кветка пажоўклая
Кветка пажоўклая
Міхась Зарэцкі
Міхась Стральцоў: Загадка Багдановіча
Загадка Багдановіча
Міхась Стральцоў
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Міхась Зарэмба
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Міхась Зарэмба
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Міхась Стральцоў
Отзывы о книге «Сена на асфальце»

Обсуждение, отзывы о книге «Сена на асфальце» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.