Гэнрых Сенкевіч - Бартэк пераможнік

Здесь есть возможность читать онлайн «Гэнрых Сенкевіч - Бартэк пераможнік» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Вільня, Год выпуска: 1926, Издательство: Беларускае выдавецкае таварыства, Жанр: Классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Бартэк пераможнік: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Бартэк пераможнік»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У аповедзе «Бартэк пераможнік» паказаны галоўны герой — гэта селянін, які змагаецца ў шэрагах прускай арміі ў Франка-прускай вайне 1870-1871. Зрэшты, селяніна
аўтар прадстаўляе настолькі дурным, што гэты вобраз ўзбуджае больш смеху, чым шкадавання.

Бартэк пераможнік — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Бартэк пераможнік», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

У Бартэка шчокі распухлі, што пры ягожоўтых вусох, вырачаных вачох і вялікай фігуры робіць яго страшным. На яго глядзяць са зьдзіўленьнем, як на нейкага асаблівага зьвера. Вось якіх немцы маюць абаронцаў! Гэты ўжо накладзе французам. Бартэк усьмяхаецца, таму што й ён рад, што пабілі французаў. Яны, прынамсі, цяпер ужо ня прыдуць у Пагнэмбін, ня будуць цягацца за Магдаю і не адбяруць зямлі. Ен усьмяхаецца, але праз тое, што шчокі ў яго баляць, дык твар яго крывіцца і сапраўды робіцца страшным. Затое Бартэк есьць з апэтытам гомэраўскага рыцара. Вялікія кавалкі гарохавае кілбасы і кубкі піва зьнікаюць у яго ў роце, быццам у прорве. Яму даюць цыгары, фэнігі і ён усё бярэ.

— Добры народ гэтыя немцы, — зьвяртаецца Бартэк да Войтэка, а праз мінюту дадае: — А вось бачыш, яны пабілі французаў.

Але скэптычны Войтэк расхалоджвае таварыша. Ен праракуе, як Касандра:

— Французы заўсёды спачатку даюць сябе пабіць, каб ашукаць непрыяцеля, а пасьля, як вазьмуцца за яго, дык толькі касмакі ляцяць.

Войтэк ня ведае пра тое, што яго зданьне падзяляе большая часьць Эўропы і яшчэ менш ведае пра тое, што ўся Эўропа разам з ім памыляецца.

Едуць далей. Куды ні кінуць вокам, усе хаты ўквечаны сьцягамі. На некаторых станцыях цягнік стаіць даўжэй, чымся звычайна, таму што ўсюды грамада цягнікоў. Войска з усіх бакоў Нямеччыны сьпяшаецца на падмацаваньне сваіх пераможлівых землякоў. Цягнікі парасквечваны зялёнымі вянкамі. Уланы прымацоўваюць да сваіх дзідаў падараныя ім букеты. Паміж уланамі большасьць таксама палякі. Раз у раз з вокнаў вагонаў чуюцца выгукваньні:

— Як маецеся хлопцы, а куды вас Бог нясе?

Іншы раз з пралятаўшага па суседніх рэйках цягніка далятала якая-нібудзь знаёмая песенка, якую Бартэк і яго таварышы зараз-жа падхаплялі.

Наколькі ўсе яны выехалі з Пагнэмбіну панурымі, настолькі-ж цяпер былі поўнымі веселасьці. Аднак-жа, прыбыўшы з Францыі цягнік з першымі раненымі псуе ім добры настрой. Ен спыняецца ў Дэйчы і доўга стаіць там, таму што трэба прапусьціць тыя цягнікі, якія сьпяшаюцца на тэатр ваенных дзеяў. Але раней, чымся ўсе яны пераедуць цераз мост у Кэльне, патрэбна некалькі гадзін часу. Бартэк разам з іншымі бяжыць глянуць на хворых і раненых. Некаторыя з іх ляжаць у зачыненых вагонах, а іншыя, дзеля таго што няма вольных месцаў, — на пляцформах, і гэтых можна добра бачыць. Пры першым паглядзе на іх, рыцарскі дух Бартэка кудысьці зьнікае.

— Хадзі сюды, Войтэк! — крычыць ён спалоханым голасам, — глядзі, сколькі народу напсавалі гэтыя французы.

I, сапраўды, ёсьць на што паглядзець! Твары раненых белыя, змучаныя, некаторыя счарнелі ад пораху і мукі; цераз павязкі прабіваецца кроў. На водгукі радасьцяў натаўпу раненыя адказваюць толькі стагнаньнем, іншыя з іх праклінаюць вайну, іншыя штомінюты просяць вады. Дзе-ня-дзе паміж раненымі відаць твар таго, што памірае, іншы раз спакойны, з сінімі кругамі пад вачыма, іншы раз скрыўлены канвульсіямі, з перапалоханымі вачыма і вышчаранымі зубамі. Бартэк першы раз бачыць крывавыя рэзультаты вайны. У галаве яго адбываецца нейкі вадаварот, ён стаіць у натаўпе з разяўленым ротам, яго піхаюць у розныя бакі. Нарэшце, жандар штурхануў яго ложаю ў плечы. Бартэк шукае вачыма Войтэка, хутка знаходзіць яго і кажа:

— Войтэк, бачыш?

— Гэтак будзе і з табою.

— Езус! Марыя! I гэтак вось людзі забіваюць адзін аднаго. А вось, як мужык паб‘е мужыка, дык яго зараз-жа жандары бяруць пад арышт, і пасьля яго суд карае.

— Ну, а цяпер той зух, хто болей людзей напсуе. Няўжо-ж ты, дурны, думаў што будзеш страляць парожнімі набоямі, як на манэбрах або да мішэняў, а не да людзей.

Тут, відочна, аказалася розьніца паміж тэорыяй і практыкай То-ж наш Бартэк быў жаўнерам, хадзіў на муштры і манэбры, страляў, ведаў што вайна на тое, каб забіваць, але цяпер, як убачыў кроў раненых, беды вайны, дык яму зрабілася гэтак вядобра, што ён ледзь стаяў на нагах. Бартэк ізноў ахапіўся пашанаю да французаў, якая паменшылася толькі тады, калі пераехалі з Дэйча ў Кэльн. На цэнтральным вакзале пагнэмбінцы першы раз убачылі палонных. Іх абкружала грамада жаўнераў і народу, які глядзеў на іх з гордасьцю, але яшчэ без пачуцьця ненавісьці. Бартэк праціснуўся праз натаўп, расьпіхаючы яго лакцямі, і, паглядзеўшы на вагон, зьдзівіўся.

Вагон быў поўны францускіх пехацінцаў — маленечкіх, гразных, худых. Шмат якія з іх выцягвалі рукі па тое, чым іх надзяляў натаўп, паколькі не перашкаджаў гэтаму канвой. У Бартэка, на груньце таго, што яму казаў Войтэк, быў саўсім іншы пагляд на французаў, а дзеля гэтага, пабачыўшы іх гэткімі вартымі жалю, ён ізноў павесялеў. Рыцар наш азіраўся, ці няма дзе Войтэка. Войтэк стаяў тут-жа каля яго.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Бартэк пераможнік»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Бартэк пераможнік» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Бартэк пераможнік»

Обсуждение, отзывы о книге «Бартэк пераможнік» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x