Гэнрых Сенкевіч - Бартэк пераможнік

Здесь есть возможность читать онлайн «Гэнрых Сенкевіч - Бартэк пераможнік» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Вільня, Год выпуска: 1926, Издательство: Беларускае выдавецкае таварыства, Жанр: Классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Бартэк пераможнік: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Бартэк пераможнік»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У аповедзе «Бартэк пераможнік» паказаны галоўны герой — гэта селянін, які змагаецца ў шэрагах прускай арміі ў Франка-прускай вайне 1870-1871. Зрэшты, селяніна
аўтар прадстаўляе настолькі дурным, што гэты вобраз ўзбуджае больш смеху, чым шкадавання.

Бартэк пераможнік — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Бартэк пераможнік», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— О, дарагая панечка! — выгуквае баба, — мая ты красулечка, мая ты ягадка! — і цалуе яе рукі.

Бартэк, згодна з пастановаю, падае ёй да ног; малы Франэк спачатку цалуе яе ў руку, а пасьля суне палец у рот і з нязвычайным зьдзіўленьнем аглядае прыбыўшую.

— Я спадзяюся, — кажа пасьля прывітаньняў маладая пані,— я спадзяюся, Бартэк, што вы будзеце галасаваць на карысьць майго мужа, а не на карысьць Шульбэрга.

— О, мая зорка! — выгуквае Магда, — хто-ж будзе галасаваць на карысьць Шульбэрга! Няхай ён спруцянее! (Пры гэтым яна цалуе паню ў рукі). Вы ўжо мне даруйце, але калі чалавеку прыходзіцца гаварыць аб немцах, дык трудна ўтрымацца ад моцнага слаўца.

— Муж мне казаў, што ён дасьць вам грошай на тое, каб вы маглі аддаць доўг Юсту.

— Хай багаславіць Бог вашага мужа!—кажа Магда, а затым зьвяртаецца да Бартэка: — Чаго стаіш, як пень?.. Ен, панечка, надта неразгаворчывы.

— Значыцца. вы будзеце галасаваць на карысьць майго мужа? — пытаецца пані Яжынская, —ці-ж ня праўда? Вы палякі і мы палякі—будзем падтрымліваць адны адных.

Я яму галаву скруціла-б, калі-б не галасаваў! —заўважае Магда.—Ну, чаго стаіш, як пень? Ен страшэнна неразгаворчывы. Ды варушыся-ж!

Бартэк ізноў цалуе паню ў руку, але ўсё маўчыць і сумны, як ноч. Яму спамінаецца ляндрат.

***

Дзень выбараў падходзіць бліжэй і, нарэшце, надходзіць. Пан Яжынскі пэўны ў перамозе. У Пагнэмбін зьяжджаюцца суседзі. Выбаршчыкі з ваколічнае шляхты, ўжо кінуўшыя свае голасы, вяртаюцца з места і спыняюцца ў Пагнэмбіне, чакаючы весткі аб рэзультаце выбараў. Вестку гэтую падасьць ксёндз. Пасьля будзе палудзень, а ўвечары Яжынскія паедуць у Пазнань, а пасьля ў Бэрлін. Некаторыя вёскі з выбарчага вокругу галасавалі ўчора. Сягоньня будзе вядомы аканчальны рэзультат. Аднак жа ўсе сабраныя блізу што пэўныя ў спагадным канцы выбараў. Пані Яжынская хаця крыху й ірытуецца, але ўсё такі мае поўную надзею і гэтак ласкавая да гасьцей, што ўсе прызнаюць, што пан Яжынскі знайшоў у Каралеўстве Польскім у поўным сэнсе слова скарб. Тымчасам гэты скарб ня можа сядзець спакойна на адным месцы, перабягае ад гасьця да гасьця і змушае кожнага сто разоў запэўняць яе, што яе муж будзе выбраны. Па праўдзе яна не зухаватая і не для пыхі хоча быць паняю пасьліхаю, але ў яе зьявілася думка, што ёй і мужу надходзіць час выпаўніць важную місію. Сэрца ў яе стукаціць таксама моцна, як і падчас вясельля, і яе прыгожы твар зьзяе радасьцю. Спрытна лявіруючы сярод гасьцей, яна падходзіць Да мужа, цягне яго за рукаў і з чароўнаю усьмешкаю шэпча яму ў вуха: „Пан пасол!“ Ен у сваю чаргу ўсьмяхаецца й абое яны нявымоўна шчасьлівыя. Абаім вельмі хочацца расцалавацца, але пры гасьцёх гэта нязручна. Усе прысутныя штомінюты з нецярплівасьцю паглядаюць у вакно, таму што справа сапраўды важная. Ранейшы, нядаўна памёршы, пасол быў паляк, і толькі першы раз у гэтым вокрузе немцы выстаўляюць свайго кандыдата. Як відаць, пераможная вайна зрабіла іх адважнейшымі, але якраз дзеля гэтага для ўсіх сабраных у пагнэмбінскім двары тым болей важна, каб быў выбраны іхні кандыдат. Яшчэ перад палуднем няма недахвату ў патрыятычных прамовах, якія робяць асабліва моцнае ўражаньне на маладую гаспадыню, як няпрывыкшую да іх. Час ад часу яе ахапляе пабойваньне. А што, калі немцы зробяць якія-нібудзь злаўжываньні пры падлічаньні галасоў? Але-ж у камітэце засядаюць не адны немцы. Людзі, дасьведчаныя ў гэтым сэнсе, тлумачаць ёй, як адбываецца аблічаньне галасоў. Яна чула гэта ўжо сто разоў, але й яшчэ хоча чуць. Дый ня дзіўна. Гэта-ж справа крыецца ў тым, ці будзе ў мясцовага насяленьня ў парлямэнце абаронца, ці вораг? Гэтае важнае пытаньне хутка вырашыцца, навет вельмі хутка, таму што ўжо на дарозе раптоўна паднімаюцца стаўпы пылу. „Ксёндз едзе! ксёндз едзе!"— гукнулі прысутныя. Пані Яжынская бялее. На тварах усіх сабраных адбіваецца неспакой. Хоць і ўсе пэўны ў перамозе, аднак-жа ў апошнюю мінюту ўва ўсіх сэрцы пачынаюць стукаць мацней.

Але гэта ня ксёндз, — гэта з места конна вяртаецца дворны. Можа яму што-нібудзь вядома. Вось ён прывязвае каня да плоту і сьпяшаецца ў двор. Госьці з гаспадыняю дому на чале выбягаюць на ганак.

— Есьць весткі? Есьць? Што? Хадзі-ж сюды! Ты ведаеш напэўна? Абвешчаны рэзультат?

Пытаньні сыплюцца, як град, а мужык кідае шапку ўгару.

— Наш пан выбраны!

Пані Яжынская раптоўна сядае на лаву і прыціскае руку да грудзей.

— Няхай жыве! Няхай жыве! — гукаюць суседзі. — Няхай жыве!

Слугі і дворныя таксама выбягаюць на ганак. — Няхай жыве! „Немцы пабіты"! Няхай жыве пан пасол! I пані пасьліха!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Бартэк пераможнік»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Бартэк пераможнік» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Бартэк пераможнік»

Обсуждение, отзывы о книге «Бартэк пераможнік» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x