Гэнрых Сенкевіч - Бартэк пераможнік

Здесь есть возможность читать онлайн «Гэнрых Сенкевіч - Бартэк пераможнік» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Вільня, Год выпуска: 1926, Издательство: Беларускае выдавецкае таварыства, Жанр: Классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Бартэк пераможнік: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Бартэк пераможнік»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У аповедзе «Бартэк пераможнік» паказаны галоўны герой — гэта селянін, які змагаецца ў шэрагах прускай арміі ў Франка-прускай вайне 1870-1871. Зрэшты, селяніна
аўтар прадстаўляе настолькі дурным, што гэты вобраз ўзбуджае больш смеху, чым шкадавання.

Бартэк пераможнік — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Бартэк пераможнік», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Пакрысе начыналася п‘янства. Бартэк засьпяваў:

„Trink, trink, trink!
Wenn in meiner Tasche
Noch ein Taler klingt".

Раптоўна ён выняў з кішаня жменю фэнігаў.

— Бярэце! я цяпер пан... Ня хочаце? Ой, ня гэткія грошы бывалі ў нас у Францыі, толькі кудысьці пайшло. Ці-ж мала мы палілі, білі... Бог ведае каго...

У настроі п'яных людзей часто бываюць раптоўныя зьмены. Бартэк неспадзявана згроб са стала грошы і жаласна сказаў:

— Божа! будзь міласьціў мабй грэшнай душы!

Пасьля гэта ён абапёрся лакцямі аб стол і, затуліўшы твар сваімі лапішчамі, маўчаў.

— Што з табою, — спытаўся нехта з п'яных.

— Чым я вінаваты, — панура прамармытаў Бартэк. — Самі лезьлі. Толькі мне іх было шкада, таму што абодва землякі. Божа, будзь міласьціў! Адзін быў, як зорка румяная. У чародны дзень ён быў белы, як палатно. А пасьля іх яшчэ жывых засыпалі... Гарэлкі.

На мінюту запанавала нейкая панурая ціша. Мужыкі са зьдзіўленьнем паглядалі адзін на аднаго.

— Аб чым ён расказвае? — спытаўся нехта з прысутных.

— Мусі з суменьнем аб нечым гаворыць.

— Праз гэтую вайну чалавек п‘е,— прамармытаў Бартэк.

Рыцар наш выпіў адну чарку гарэлкі, пасьля Другую. З мінюту ён таіў маўчаньне, затым плюнуў і неспадзявана ізноў прыйшоў у добры настрой духа.

— А вы гаварылі са Штэйнмэцам? а я гаварыў. Гура! Пеце! Хто плаціць? Я...

— Ты плаціш, п'яніца, ты!—раптоўна пачуўся голас Магды,—але я й табе заплачу, не бядуй!

Бартэк паглядаў на жонку пасалавеўшымі вачыма.

— А ты гаварыла са Штэйнмэцам? хто ты такая?

Магда, не адказваючы яму, зьвярнулася да чулых слухачоў і пачала вычытваць:

— Ой, людзі, людзі, бачыце вы мой сорам, маю горкую долю. Вярнуўся,—я ўцешылася з яго, як з якога-нібудзь добрага, а ён вярнуўся п‘яны. I Бога запомніў, і папольску гаварыць запомніў. Лёг спаць, працьвярозіўся, а цяпер ізноў п‘е ды маім трудом, маім потам расплачваецца. А адкуль ты ўзяў гэтыя грошы? хіба-ж ня я іх дабыла сваею крываваю працаю, сваім стараньнем? Ой, людзі, людзі, гэта ўжо не каталік, не чалавек, гэта немец абадраны, што брэша панямецку ды крыўдзіць людзей. Гэта адшчапенец, гэта...

Тут баба залілася сьлязьмі, і ўзяўшы на актаву вышэй галасіла:

— Раней ён быў мужык дурны, але добры, а цяпер што з яго зрабілі? Чакала я яго ўвечары, чакала й раніцай і, нарэшце, дачакалася. Няма мне ўцехі! О, Божа Усемагутны! Божа Цярплівы! Каб ты ўрэшце зрабіўся немцам.

Апошнія словы Магда выгаварыла гэтак жаласна, блізу што пяючы.

— Ціха,—крыкнуў Бартэк,—а не, дык дам.

— Бі, адсячы галаву, адсячы зараз-жа, забі,

— выгукнула баба і, выцягнуўшы шыю, зьвярнулася да мужыкоў:

— А вы, людзі, глядзеце.

Але мужыкі пачалі выходзіць. Хутка карчма апусьцела, застаўся толькі Бартэк ды яго жонка з выцягненаю шыяю.

— Што ты сваб дыхала выцягваеш, як гусак,

— мармытаў Бартэк. — Пайдзём да хаты.

— Адсячы! — паўтарала Магда.

— А вось не адсяку, — запярэчыў Бартэк і засунуў рукі ў кішані.

Шынкар, хочучы спыніць сварку, пагасіў адзіную сьвечку. Зрабілася саўсім цёмна і ціха. Праз мінюту ў цемнаце разьлёгся пісклівы голас Магды:

— Адсячы!

— А вось не адсяку,—пачуўся трыумфальны голас Бартэка.

Хутка пры сьвятле месяца па дарозе ў Пагнэмбін відаць было дзьве фігуры. Адна з іх, ішоўшая наперадзе, чутна вычытвала,—гэта была Магда, а за ёю, схіліўшы галаву, паслухмяна ішоў пераможнік каля Гравэлёту і Сэдану.

VІІ.

Бартэк вярнуўся з вайны настолькі слабым, што ў працягу некалькіх дзён ня мог працаваць. Гэта было вялікае няшчасьде для ўсяе гаспадаркі, таму што для некаторых работаў патрэбен быў мужчына. Магда ўпраўлялася, як умела. Прадавала яна з раніды да ночы: суседзі Чамярніцкія памагалі ёй, але ўсё такі гэтага не хапала, і гаспадарка пакрысе йшла да ўпадку. Магда залезла ў доўг колёністаму Юсту, немцу, які некалі купіў у пагнэмбінскага абшарніка пятнаццаць маргоў нібыто нягоднае зямлі, а цяпер меў найлепшую гаспадарку і гатоўку, якую пазычаў, за што даставаў даволі паважныя проданты. Ен пазычаў перш за ўсё абшарніку пану Яжынскаму, прозьвішча якога зіхацела ў „залатой кнізе“, але які якраз па гэтай прычыне павінен быў падтрымліваць бліск свайго роду на адпаведнай вышыні. Юст, аднак-жа, не задавольваўся гэтым і таксама пазычаў сялянам. Вось ужо паўгода, як Магда пазычыла ў яго некалькі дзесяткоў талераў; часьць была паслана Бартэку ў часе вайны. Усё гэта было-б нішто. Бог даў добры ўраджай і доўг лёгка можна было-б пагасіць, абы толькі ўзяцца за работу. На няшчасьце, Бартэк ня мог працаваць. Магда не асабліва верыла ў гэта і хадзіла да ксяндза па раду, як-бы гэта расчухаць мужыка, але нічога ня выйшла! Бартэк сапраўды ня мог працаваць, бо пасьля кожнае нязначнае работы ён задыхаўся і чуў боль у касьцёх. Праз гэта ўсё рыцар наш цэлыя дні праседжваў перад сваёю хатаю, курыў фарфоравую люльку з патрэтам Бісмарка ў белым мундзеры і кірасьерскім шоламе на галаве ды паглядаў на сьвет змучанымі, соннымі вачыма. Пры гэтым ён падумваў часткаю аб вайне, часткаю аб перамогах, аб Магдзе, часткаю аба ўсім, часткаю ні аб чым.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Бартэк пераможнік»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Бартэк пераможнік» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Бартэк пераможнік»

Обсуждение, отзывы о книге «Бартэк пераможнік» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x