Гэнрых Сенкевіч - Бартэк пераможнік

Здесь есть возможность читать онлайн «Гэнрых Сенкевіч - Бартэк пераможнік» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Вільня, Год выпуска: 1926, Издательство: Беларускае выдавецкае таварыства, Жанр: Классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Бартэк пераможнік: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Бартэк пераможнік»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У аповедзе «Бартэк пераможнік» паказаны галоўны герой — гэта селянін, які змагаецца ў шэрагах прускай арміі ў Франка-прускай вайне 1870-1871. Зрэшты, селяніна
аўтар прадстаўляе настолькі дурным, што гэты вобраз ўзбуджае больш смеху, чым шкадавання.

Бартэк пераможнік — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Бартэк пераможнік», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Бэгэ цяпер прасьледуе хлопчыка,—казала Магда. Я хадзіла яго прасіць, а ён мяне яшчэ вылаяў. Ой, цяпер у Пагнэмбіне немцы рэй вядуць. Яны цяпер нікога не баяцца.

— Але, цяпер яны дужэйшыя за ўсіх, — сумна заўважыў Бартэк.

— Я хоць і простая жанчына, але скажу табе, што дужэйшы за ўсіх Бог.

— У ім нам ратунак, — дадаў Бартэк.

Настала мінютная маўчанка.

— Ну, а што Юст? — спытаўся Бартэк.

— Каб Усемагутны Бог даў ураджай, дык можа як-нібудзь, яму й аддамо наш доўг. Быць можа, таксама й абшарнік нам паможа, хаця й сам ён у даўгох у немцаў. Яшчэ перад вайною людзі казалі, што яму прыдзецца прадаць Пагнэмбін. Хіба, мо, ажэніцца з багатаю.

— А хутка ён вернецца?

— Хто яго ведае. У двары кажуць, што хутка ён прыедзе з жонкаю. Як ён вернецца, дык немцы яго прыціснуць. Заўсёды гэтыя немцы! Лезуць яны, быццам чэрві! Куды ні глянеш, дзе ні паглядзіш, у вёсцы ці ў месьце — ўсюды немцы. Гэта мусі за нашыя грахі. А ратунку няма скуль чакаць!

— Можа ты што-нібудзь прыдумаеш, то-ж ты разумная жанчына.

— Што я прыдумаю, што? Хіба я па добрай волі брала ў Юста грошы! Але, нарэшце, брала на справу, а цяпер гэтая хата, ў якой мы сядзімо, і ўся нашая зямля — гэта ўжо яго. Юст лепшы за іншых немцаў, але й ён мае на ўвазе сваё дабро, а ня чужое. Юст ня дасьць адсрочкі, як і іншым ня даў. Хіба-ж я гэткая дурная, хіба-ж я ня ведаю, нашто ён мне суне грошы! Але што-ж рабіць! што рабіць! — казала яна ў роспачы, — радзь ты, калі разумны. Французаў ты ўмеў біць, а што будзеш рабіць, як у цябе ня будзе страхі над галавою, альбо ня будзе чаго есьці?

Пераможнік каля Гравэлёту схапіўся за галаву.

— О, Божа! Божа! — выгукнуў ён.

У Магды было добрае сэрца; яе расчуліла гэтая Бартэкава мука і яна тут-жа сказала:

— Ціха! ціха! не хапайся за галаву, калі рана яшчэ не загаілася. Абы толькі Бог даў ураджай! Жыта гэткае добрае, што навет зямлю хочацца цалаваць, пшаніца таксама. Зямля ня немец, ня скрыўдзіць. Хаця па тваёй віне поле згарана было і ня надта добра, аднак-жа расьце якнайлепей.

Добрая Магда навет усьмяхнулася цераз сьлёзы.

— Зямля ня немец,— яшчэ раз паўтарыла яна.

— Магда!—прамовіў Бартэк, гледзячы на яе сваімі вырачанымі вачыма, — Магда!

— Чаго?

— Дык ты... гэткая... таго...

Бартэк пачуваў да яе вялікую ўдзячнасьць, але ня ўмеў гэтага выказаць.

IX.

Магда, сапраўды, была вельмі добрая і працавітая жанчына. Праўда, што яна не давала волі мужу, але ўсё такі шчыра да яго была прывыкшы. У мінюту гневу, як напрыклад у дзень яго прыезду ў карчме, Магда казала яму проста ў вочы, што ён дурны, але сама хацела, каб людзі думалі йначай: „Мой Бартэк, — няраз казала яна,—толькі прыкідаецца дурным, а напраўду ён хітры“. Тымчасам, Бартэк быў так-жа сама хітры, як і яго конь, і бяз жонкі ня мог-бы ўправіцца з гаспадаркаю. Пра ўсё прыходзілася дбаць і думаць толькі ёй адной. Вось і цяпер яна ўсюды хадзіла, прасіла, клапацілася і, нарэшце, выпрасіла. Праз тыдзень пасьля першых адведзінаў, Магда йзноў прыбегла да Бартэка радасная і шчасьлівая.

— Як маешся, Бартэк!—радасна гукнула яна, —ведаеш, прыехаў пан. Ажаніўся ў Каралеўстве Польскім, жонка яго, быццам ягадка. А колькі ён дабра ўзяў за ёю, дык а-ёй!

Сапраўды ўласьнік Пагнэмбіна ажаніўся, прыехаў з жонкаю ў свой двор і праўда, што ўзяў за ёю шмат „усялякага дабра“.

— Дык што-ж з таго? — спытаўся Бартэк.

— Маўчы, дурны,— сказала Магда.—Ох!.. як я задыхалася!.. О, Божа!.. Пайшла я пакланіцца пані, гляджу: выходзіць да мяне, быццам каралеўна якая-нібудзь, маладзенькая, як вясьняная кветачка, і прыгожая, як зорка... Вось сьпёка! ух, як я задыхалася!...

Магда пачала выціраць хвартухом свой спацеўшы твар. Праз мінюту яна йзноў казала перарыўчатым ад утомы голасам:

— Вопратка на ёй была блакітная... Я ўпала да яе ног... яна дала мне сваю руку, я пацалавала яе, а ручкі-ж у яе, пахнючыя і маленечкія, быццам у дзіцяці. Пані добрая і спачувае людзкому гору. Я пачала прасіць у яе выратаваць нас... А яна кажа: „Што я магу зрабіць, тое зраблю".

У гэтак прыемны, тоненькі. Калі я расказала, які ў Пагнэмбіне няшчасны народ, дык пані заўважыла: „Эх, ня толькі ў Пагнэмбіне"... Я тут заплакала і яна таксама. У гэты час прыйшоў пан і, як толькі ўбачыў, што пані плача, дык адразу пачаў яе цалаваць у губы і ў вочы. Паны ня гэткія, як вы! Вось яна яму і кажа: „Зрабі для гэтае жанчыны, што можаш". А ён адказвае: „Усё зраблю, што толькі хочаш“. Хай багаславіць яе Маці Божая, хай дасьць ёй здароўе і шчасьце! А пан мне сказаў: „Вы вінаваты, таму што далі сябе апутаць немцам, але ўсё такі, я вас выратую, і дам грошай, каб вы разьлічыліся з Юстам“.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Бартэк пераможнік»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Бартэк пераможнік» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Бартэк пераможнік»

Обсуждение, отзывы о книге «Бартэк пераможнік» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x