Array Лонг - Пастушыная гісторыя пра Дафніса і Хлою

Здесь есть возможность читать онлайн «Array Лонг - Пастушыная гісторыя пра Дафніса і Хлою» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1991, ISBN: 1991, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Классическая проза, Античная литература, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пастушыная гісторыя пра Дафніса і Хлою: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пастушыная гісторыя пра Дафніса і Хлою»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Упершыню на беларускай мове выдаюцца ў перакладзе з арыгіналаў сусветна вядомыя творы антычных аўтараў.
Аповесць Лонга — «Пастушыная гісторыя пра Дафніса і Хлою» у гісторыі літаратуры прынята называць «букалічным раманам» або «раманам-ідыліяй». Галоўная лінія апавядання — развіццё любоўных перажыванняў, якія зараджаюцца ў абодвух герояў яшчэ амаль у дзіцячым узросце.
Раман Апулея — «Метамарфозы, ці Залаты асёл» спалучае акультызм эпохі з усходняй фантастыкай. Змест рамана — разнастайныя прыгоды асла, у якога ў доме чараўніцы быў звернуты герой рамана Люцый. Самая яркая частка гэтага рамана — вялікая навэла — казка пра каханне Амура і Псіхеі, — пра тое, як сам бог кахання Амур закахаўся ў смяротную прыгажуню Псіхею.

Пастушыная гісторыя пра Дафніса і Хлою — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пастушыная гісторыя пра Дафніса і Хлою», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

2. Як немалаважны доказ ягонага злачынства прыводзiлася тое, што ў тую самую ноч, за хвiлiну да нападу, ён кудысьцi ўцёк i не вяртаецца да гэтай пары. Да таго ж яму лёгка было знайсцi i сродак для ўцёкаў, каб хутчэй i далей схавацца, бо ён забраў з сабой свайго белага каня. Дома застаўся яго слуга, дык яго схапiлi i зачынiлi ў гарадскую турму. Аднак, амаль да смерцi закатаваны, ён нi ў чым не прызнаўся. Тады выправiлi на радзiму гэтага самага Луцыя ўпаўнаважаных, каб яны знайшлi вiноўнiка, якi павiнен адказаць за зробленае iм злачынства".

У час яго расказу я прыраўняў сваё шчаслiвае жыццё да цяперашняга злашчаснага лёсу асла, уздыхнуў з глыбiнi душы i падумаў, што невыпадкова грэцкiя мудрацы лiчылi Фартуну сляпой i паказвалi яе зусiм бязвокай. Яна заўсёды абсыпае сваiмi дабротамi людзей нявартых, благiх i нiколi не кiруецца розумам, выбiраючы сабе пестуноў памiж смяротных, i з тымi найчасцей важдаецца, ад якiх, каб не была сляпая, павiнна была б уцякаць. А горш за ўсё тое, што стварае iлжывыя i супярэчлiвыя меркаваннi аб рэчаiснасцi, i такiм чынам нягоднiк бывае ўпрыгожаны вянком сумленнага чалавека, а нi ў чым не вiнаватыя становяцца здабычай згубнага нагаверу.

3. Зрэшты, я сам, каго люты нацiск ператварыў у жывёлiну i давёў да лёсу пагарджанага чатырохногага, да долi, якая можа выклiкаць спачуванне i жаль, цяпер узвалiў на сябе яшчэ i абвiнавачанне ў злачынстве супраць свайго любiмага гаспадара. Гэтакi ўчынак правiльней назваць не проста бандыцкiм, а сапраўды бацьказабойчым. I не было ў мяне магчымасцi не толькi абараняцца, але нават i пярэчыць. Дык каб маё маўчанне перад тварам нiкчэмнага абвiнавачання не было растлумачана як знак згоды i прыкмета нячыстага сумлення, я, страцiўшы ўсякую цярплiвасць, хацеў толькi выкрыкнуць: "Не вiнаваты!" Але няспынна вымаўляў толькi першы склад, а наступных нiяк не мог вымавiць, спынiўшыся на месца i равучы: "Не, не!" Не памагло старанне як мага акруглiць свае адвiслыя губы. Ды што за карысць скардзiцца на бязлiтаснасць лёсу, калi ён не пасаромеўся зраўняць мяне з маiм уласным канём, з маiм слугой, на якiм раней я ездзiў верхам?

4. Аднак сярод гэтых скрушлiвых думак адзiн клопат турбаваў мяне больш за ўсё. Як толькi ўспамiнаў, што рашэннем разбойнiкаў павiнен буду стаць пахавальнай ахвярай для закатавання дзяўчыны, кожны раз аглядаў свой жывот, i мне здавалася, што я ўжо быў гатоў вызвалiць з сябе гэту няшчасную дзяўчыну.

А тым часам той чалавек, якi толькi што паведамляў пра мяне iлжывыя весткi, выцягнуў тысячу залатых, што былi ў крысе ягонай апранахi, забраныя, як ён казаў, у розных сустрэчных, i, як чалавек справядлiвы, здаў iх у агульную касу. Пасля таго пачаў распытваць пра здароўе сваiх таварышаў. Даведаўшыся, што некалькi з iх, прытым сама адважных, загiнулi па-геройску ў розных абставiнах, пачаў угаворваць даць на нейкi час спакой дарогам i спынiць крывавыя сутычкi, каб заняцца папаўненнем атрада да ранейшага лiку за кошт новых маладых, здаровых i адважных мужчын. Тых, якiя будуць адмаўляцца, можна запалохаць, а iншых завабiць узнагародамi. Ды нямала знойдзецца людзей, якiя, зненавiдзеўшы парадкi паднявольнага жыцця, ахвотна прыйдуць у нашу шайку, бо тут у нас усе роўныя i кожны мае ледзь не тыранiчную ўладу. Сам ён даўно ўжо знайшоў аднаго чалавека i высокага ростам, i маладога гадамi, i моцнага целам, i на руку спрытнага, якога доўга пераконваў i нарэшце пераканаў, каб той прыклаў свае аслабелыя ад бяздзейнасцi рукi да якой-небудзь карыснай справы, напрыклад, пакуль ёсць магчымасць, здабываць золата, а не выцягваць рукi па мiласцiну.

5. Усе згаджаюцца з яго словамi i пастанаўляюць прыняць таго, пра каго гэты сябра расказваў, ды шукаць для папаўнення таварыства iншых. Тады той, што гаварыў, выйшаў на хвiлiну i прыводзiць нейкага, як i абяцаў, высокага юнака, з якiм наўрад цi мог бы хто-небудзь з прысутных зраўняцца. Не гаворачы пра магутны склад цела, ён быў на цэлую галаву вышэйшы за ўсiх, хоць на яго твары ледзь толькi прабiваўся першы пушок. Апрануты быў ён у стракатыя лахманы, праз якiя прасвечвалiся магутныя грудзi i жывот. I вось гэты новы знаёмы гаворыць: "Прывiтанне вам, клiенты наймацнейшага бога Марса, якiя сталi мне ўжо вернымi паплечнiкамi. Мужа велiкадушнага i палкага, якi з радасцю да вас прыходзiць, з радасцю прымiце. Я ахвотней падстаўляю свае грудзi пад удары, чым здабываю золата, i сама смерць, якая палохае iншых, мне толькi дадае адвагi. Не лiчыце мяне жабраком цi даведзеным да адчаю i не мяркуйце аб маiх якасцях па гэтых лахманах. Я стаяў на чале магутнай шайкi i пустошыў усю Македонiю. Я — славуты рабаўнiк, той самы Гем, чыё iмя наводзiць страх на ўсе правiнцыi. Я парастак бацькi Ферона, у сваю чаргу праслаўленага разбойнiка, успоены чалавечай крывёй, выхаваны на ўлоннi шайкi, нашчадак i сапернiк бацькавай доблесцi.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пастушыная гісторыя пра Дафніса і Хлою»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пастушыная гісторыя пра Дафніса і Хлою» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Пастушыная гісторыя пра Дафніса і Хлою»

Обсуждение, отзывы о книге «Пастушыная гісторыя пра Дафніса і Хлою» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x