Array Лонг - Пастушыная гісторыя пра Дафніса і Хлою

Здесь есть возможность читать онлайн «Array Лонг - Пастушыная гісторыя пра Дафніса і Хлою» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1991, ISBN: 1991, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Классическая проза, Античная литература, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пастушыная гісторыя пра Дафніса і Хлою: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пастушыная гісторыя пра Дафніса і Хлою»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Упершыню на беларускай мове выдаюцца ў перакладзе з арыгіналаў сусветна вядомыя творы антычных аўтараў.
Аповесць Лонга — «Пастушыная гісторыя пра Дафніса і Хлою» у гісторыі літаратуры прынята называць «букалічным раманам» або «раманам-ідыліяй». Галоўная лінія апавядання — развіццё любоўных перажыванняў, якія зараджаюцца ў абодвух герояў яшчэ амаль у дзіцячым узросце.
Раман Апулея — «Метамарфозы, ці Залаты асёл» спалучае акультызм эпохі з усходняй фантастыкай. Змест рамана — разнастайныя прыгоды асла, у якога ў доме чараўніцы быў звернуты герой рамана Люцый. Самая яркая частка гэтага рамана — вялікая навэла — казка пра каханне Амура і Псіхеі, — пра тое, як сам бог кахання Амур закахаўся ў смяротную прыгажуню Псіхею.

Пастушыная гісторыя пра Дафніса і Хлою — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пастушыная гісторыя пра Дафніса і Хлою», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Пакуль мы так балакалi, у абаiх у душы i целе прачнулiся пачуццi пажадлiвасцi. Раздзеўшыся дагала, мы аддалiся шаленствам Венеры… Калi я вельмi стамiўся i быў перакананы, што дасягнуў верху здавальнення, Фацiда з уласнай шчодрай самаадданасцi адкрыла мне на заканчэнне новую крынiцу бязмежнай юрлiвасцi… Нарэшце, знясiлеўшы, мы самкнулi вочы, i моцнае забыццё пратрымала нас у абдымках да самага рання.

21. Не шмат пасля таго правялi мы такiх ночак, калi раптам аднаго дня прыбягае да мяне ўсхваляваная Фацiда i паведамляе, што яе гаспадыня, якой нiякiя чары дагэтуль не памаглi ў яе любоўных справах, сягоння ўночы будзе абарочвацца ў птушку i ў такiм выглядзе паляцiць да свайго жаданага. Дык я павiнен падрыхтавацца назiраць гэтае надзвычайнае дзiва.

I вось пад поўнач яна вядзе мяне на дыбачках на гарышча i загадвае глядзець праз нейкую шчылiнку ў дзвярах. А далей усё адбывалася так.

Перш за ўсё скiдае з сябе Панфiла апраткi i, адчынiўшы нейкую шкатулку, вымае адтуль мноства скрыначак, здымае з адной накрыўку i, набраўшы мазi, расцiрае яе доўгi час мiж далонямi, а пасля намазвае ўсё цела ад ног да галавы. Доўга шэпчацца са сваёй лямпай, урэшце пачынае трэсцiся ўсiмi членамi. А пакуль яны ўздрыгваюць, iх пакрывае далiкатны пушок, вырастаюць моцныя пёры, нос загiнаецца i цвярдзее, крывымi робяцца ногi. Памфiла становiцца савой. Жаласлiва крыкнуўшы, яна выпрабоўвае свае сiлы, злёгку падскокваючы над зямлёй. А неўзабаве, узняўшыся ўгору i распусцiўшы крылле, адлятае.

22. Яна перамянiла выгляд сiлай свайго магiчнага майстэрства, а я, быццам зачараваны, акамянелы ад здзiўлення толькi што ўбачаным, адчуў сябе абы-кiм, толькi не Луцыем. Амаль страцiўшы прытомнасць, ашаломлены да крайнасцi, я доўга працiраў вочы, стараючыся пераканацца, што не сплю. Нарэшце, апамятаўшыся i вярнуўшыся да рэчаiснасцi, хапаю руку Фацiды i, падымаючы яе да сваiх вачэй, гавару:

"Не адмаўляй, прашу цябе, пакуль спрыяе нам выпадак, даць мне найвялiкшы доказ выключнай тваёй да мяне прыхiльнасцi i ўдзялi мне крышачку гэтай мазi. Заклiнаю цябе гэтымi вачамi, якiя належаць табе, зрабi мяне вечным неаплатным сваiм нявольнiкам i пасадзейнiчай, каб я стаў побач з табой, маёй Венерай, крылатым Купiдонам!"

"Гляньце, калi ласка, — адказвае яна, — якi хiтрун знайшоўся. Мой каханак хоча, каб я сама сябе пакрыўдзiла. Я i так з цяжкасцю абараняю цябе, безабароннага, ад фесальскiх дзевак, а як ты станеш птушкай, дык дзе я тады i калi цябе знайду?"

23. "Няхай мяне багi бароняць ад гэткага злачынства, — кажу я, — каб я нават стаў арлом i высокiмi палётамi аблятаў усё неба ў якасцi даверанага вестуна цi ганарыстага збраяносца Юпiтэра, усё роўна адразу б вярнуўся пасля такога ўзвышэння ў сваё гняздзечка. Клянуся гэтым спакуслiвым завiтком тваiх кудзерак, якiм ты аблытала маю душу, што няма нiкога ў свеце, на каго б памяняў я сваю Фацiду. Вось што я падумаў яшчэ: як толькi ад гэтай мазi я абярнуся птушкай, мне прыйдзецца трымацца далей ад дамоў. Якая ж радасць з такога прыгожага i вясёлага палюбоўнiка, як сава? Цi ж мы не бачым, як гэтых начных птушак, калi яны заляцяць у чый-небудзь двор, ловяць i прыбiваюць да дзвярэй, каб тую бяду, якой пагражае iх злавеснае з'яўленне, яны адкуплялi сваiмi пакутамi. Аднак я забыўся папытацца, што трэба зрабiць цi сказаць, каб скiнуць тое апярэнне i зноў стаць самiм сабой, Луцыем?"

"Наконт гэтага не хвалюйся, — адказала яна, — гаспадыня паказала мне ўсе спосабы, якiмi кожная з гэтых жывёлiн можа вярнуцца ў сваё чалавечае аблiчча. Не думай, што яна зрабiла гэта ад нейкай прыхiльнасцi да мяне, а для таго, каб пасля яе вяртання дамоў я магла ёй дапамагаць. Зрэшты, глядзi, якiмi простымi i мiзэрнымi травiнкамi робiцца такая важная справа: кладуць у крынiчную ваду трохi кропу з лаўровым лiстам i даюць абмыцца i выпiць".

24. Паўтарыўшы гэта яшчэ некалькi разоў, яна, вельмi ўсхваляваная, кiнулася ў пакой i выняла са шкатулкi скрыначку. Схапiўшы i пацалаваўшы яе, я ўпрошваю дараваць мне шчаслiвыя палёты, а пасля скiнуў з сябе ўсю вопратку, хцiва зачэрпнуў мазi i нацёр ёю ўсё цела. А тады, узмахваючы то адной, то другой рукой, я стараюся пераймаць рухi птушкi, аднак не бачу нiякага пушку, нi пярынкi, толькi мае валасы пачынаюць грубець, становяцца шэрсцю, скура мая цвярдзее, а на руках i нагах пальцы злучаюцца ў капыты i з хрыбта прарастае вялiкi хвост. Вось i твар становiцца велiчэзным, рот расцягваецца, ноздры расшыраюцца, губы вiсяць, вушы празмерна павялiчваюцца i абрастаюць шэрсцю. I не бачу я ў гэтым жудасным пераўтварэннi нiчога, што магло б мяне ўсцешыць, калi не лiчыць таго, што адзнака маёй прыналежнасцi да мужчынскага полу значна павялiчылася, хоць я i быў цяпер пазбаўлены магчымасцi валодаць Фацiдай.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пастушыная гісторыя пра Дафніса і Хлою»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пастушыная гісторыя пра Дафніса і Хлою» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Пастушыная гісторыя пра Дафніса і Хлою»

Обсуждение, отзывы о книге «Пастушыная гісторыя пра Дафніса і Хлою» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x