• Пожаловаться

Эдгар Аллан По: Размова з муміяй

Здесь есть возможность читать онлайн «Эдгар Аллан По: Размова з муміяй» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. категория: Классическая проза / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

libcat.ru: книга без обложки

Размова з муміяй: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Размова з муміяй»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Эдгар Аллан По: другие книги автора


Кто написал Размова з муміяй? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Размова з муміяй — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Размова з муміяй», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Адчыніўшы і яе (а гэта атрымалася ў нас досыць лёгка), мы дайшлі да трэцяй скрыні, якая таксама мела форму труны і адрознівалася ад папярэдняй толькі матэрыялам: яна была зробленая з кедру і дагэтуль струменіла своеасаблівы і надзвычай духмяны пах гэтага дрэва. Паміж гэтымі дзвюма скрынямі вольнага месца не заставалася — яны былі дакладна падагнаныя адна да адной.

Адчыніўшы трэцюю скрыню, мы знайшлі там саму мумію і выцягнулі яе вонкі. Мы чакалі, што яна, як звычайна, будзе цесна спавітая палатнянымі палосамі ці стужкамі, аднак замест гэтага ўбачылі штосьці накшталт пакрытага слоем замазкі футарала з папірусу, багата пазалочанага і размаляванага. Малюнкі гэтыя выяўлялі самыя розныя нібыта падарожжы душы і яе сустрэчы з шэрагам бостваў, а таксама безліч аднолькавых чалавечых фігурак — верагодна, адлюстраванняў забальзамаваных асобаў. Ад галавы да ног муміі папярочным слупком ішоў надпіс, зроблены фанетычнымі іерогліфамі, які зноў называў імя памерлага і яго тытулы, а таксама імёны і тытулы яго родных.

Такім самым футаралам шыю муміі ахоплівалі каралі з цыліндрычных рознакаляровых пацерак, сплеценых у форме багоў, скарабеяў і іншага, а таксама шару з крыламі. Такія ж каралі, ці пояс, ахоплівалі і талію.

Зняўшы папірус, мы ўбачылі, што цела ў выдатным стане і зусім не пахне. Скура была чырванаватага колеру, цвёрдая, гладкая і бліскучая. Зубы і валасы таксама добра захаваліся. Вочы, відаць, дасталі і замянілі на шкляныя шарыкі, надзвычай прыгожыя і неверагодна праўдападобныя, хіба што пазіралі яны занадта рашуча. Пазногці і пальцы блішчэлі пазалотай.

Містэр Глідан выказаў думку, што, мяркуючы па чырвоным колеры эпідэрмісу, цела бальзамавалася выключна асфальтавай смалой, аднак калі са скуры саскрэблі крыху парашкападобнага рэчыва і кінулі яго ў агонь, усе выразна адчулі водар камфоры і духмяных смолаў.

Мы вельмі старанна агледзелі цела, шукаючы адтуліны, праз якія звычайна дастаюцца вантробы, але, на сваё здзіўленне, нічога такога не знайшлі. У той час ніхто з нас не ведаў, што цэлыя і няўскрытыя муміі сустракаюцца не так ужо і рэдка. Мозг часцей за ўсё вымаўся праз нос, кішкі — праз надрэзы ў баку, пасля чаго цела галілі, абмывалі і апускалі ў саляны раствор, і толькі праз некалькі тыдняў пачыналася ўласна бальзамаванне.

Ніякіх надрэзаў мы так і не знайшлі, і доктар Зубдамус пачаў рыхтаваць інструменты для ўскрыцця, але тут я заўважыў, што мінула ўжо другая гадзіна ночы. Мы вырашылі адкласці ўнутранае даследаванне да наступнага вечара і сабраліся ўжо разыходзіцца, калі хтосьці сказаў: «А ці не правесці нам дослед-другі з гальванічнай батарэяй?»

Ідэя ўздзейнічаць на мумію ўзростам як найменш тры ці чатыры тысячы гадоў была калі і не зусім геніяльнай, то абсалютна свежай, і мы ўсе адразу ж яе падхапілі — на дзевяць дзясятых жартам і на адну дзясятую ўсур’ёз. Мы ўсталявалі ў кабінеце доктара батарэю і перанеслі туды егіпцяніна.

Толькі пасля доўгіх намаганняў мы здолелі крыху агаліць скроневыя цягліцы, якія выявіліся не такімі скамянелымі, як астатнія часткі цела, аднак (як мы і чакалі) натуральным чынам не паказалі пасля судакранання з дротам ніякай гальванічнай адчувальнасці. Вынікі гэтай першай спробы падаліся пераканаўчымі, і мы, у душы смеючыся з уласнай дурасці, ужо вырашылі пажадаць адзін аднаму добрае ночы, калі мой погляд выпадкова ўпаў на мумію і адразу ж на ёй спыніўся. Але напраўду хапіла б і аднаго беглага позірку, кааб упэўніцца ў тым, што вочы муміі, зробленыя, як мы меркавалі, са шкла і адзначаныя намі за рашучы выраз, былі цяпер прыкрытыя павекамі так, што бачнымі заставаліся толькі тонкія палоскі бялкоў.

Сваім ускрыкам я звярнуў увагу на гэтую акалічнасць, і праз імгненне пра яе ўжо ведалі ўсе.

Не магу сказаць, што з’ява гэтая мяне ўстрывожыла, бо трывога ў маім выпадку — не самае дакладнае слова. Цалкам мажліва, што калі б не чорны портар, я быў бы крыху ўсхваляваны. Што да рэшты нашае кампаніі, ніхто нават не спрабаваў схаваць жах, які яго апанаваў. На доктара Зубдамуса нават зірнуць без шкадавання было нельга. Містэр Глідан так спалохаўся, што нейкім адмысловым чынам увогуле зрабіўся нябачным. А ў містэра Сілка Бэкінгема, думаю, наўрад ці хопіць мужнасці адмаўляць, што ён кінуўся пад стол з усіх чатырох канцавінаў.

Аднак калі прайшло першае ўзрушэнне, мы, натуральна, тут жа вырашылі працягнуць эксперымент. Цяпер усе нашыя высілкі былі скіраваныя на вялікі палец правай нагі. Мы зрабілі надрэз з боку os sesamoideum pollicis pedis * , агаліўшы корань адводнае цягліцы. Прыладзіўшы батарэю, мы скіравалі ток на рассечаны нерв, і тут мумія, рухаючыся зусім як жывая, спачатку сагнула правую нагу, амаль прыціснуўшы калена да жывата, а пасля з неверагоднай сілай выпрастала канцавіну, узнагародзіўшы доктара Зубдамуса штурхалём, які меў досыць сур’ёзны вынік: гэты джэнтльмен вылецеў праз акно на вуліцу не раўнуючы камень з катапульты.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Размова з муміяй»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Размова з муміяй» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Эдгар Аллан По
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Эдгар Аллан По
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Эдгар Аллан По
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Эдгар Аллан По
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Эдгар Аллан По
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Эдгар Аллан По
Отзывы о книге «Размова з муміяй»

Обсуждение, отзывы о книге «Размова з муміяй» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.