Герман Гессе - Стэпавы воўк

Здесь есть возможность читать онлайн «Герман Гессе - Стэпавы воўк» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Стэпавы воўк: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Стэпавы воўк»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Мастацкія творы разумеюцца і не разумеюцца вельмі па-рознаму. У большасці выпадкаў аўтар мастацкіх твораў не тая інстанцыя, якой належыць вырашаць, дзе ў чытачоў канчаецца разуменне і пачынаецца неразуменне. Сёй-той аўтар ужо знайшоў чытачоў, якім ягоны твор больш празрысты, чым яму самаму. Апрача таго ў пэўных сітуацыях і неразуменне можа быць плённым. Мне і дагэтуль «Стэпавы воўк» здаецца той з маіх кніг, якая часцей і больш за якую іншую не разумеецца і часта з'яўляюцца згодныя, нават захопленыя чытачы, а не тыя, што адмаўляюць, якія выказваліся мне пра кнігу варожа. Часткова, але толькі часткова частата такіх выпадкаў выцякае з таго, што гэтая кніга, напісаная пяцідзесяцігадовым і прысвечаная праблемам акурат гэтага ўзросту, вельмі часта трапляла ў рукі зусім юных чытачоў. Але і сярод чытачоў майго веку я часта сустракаў такіх, каму мая кніга, хоць і рабіла на іх уражанне, але дзіўным чынам у сваім змесце была ясная толькі напалавіну. Гэтыя чытачы, так мне здаецца, пазналі ў Стэпавым ваўку саміх сябе, ідэнтыфікавалі сябе з ім, перажылі разам з ім свае пакуты і мары і пры гэтым зусім прагледзелі, што кніга апавядае не толькі пра Гары Галера і ягоныя складанасці, што над Стэпавым ваўком і яго поўным праблемаў жыццём ёсць другі, вышэйшы, непрамінушчы свет і што «Трактат» і ўсе тыя мясціны кнігі, якія расказваюць пра дух, пра мастацтва і пра «несмяротных.

Стэпавы воўк — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Стэпавы воўк», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

- Гары, сказаў ён, - вы жартаўнік. Няўжо і насамрэч гэтая ладная дзяўчына не хацела ад вас нічога, акрамя ўдару нажом? Расказвайце гэта каму іншаму! Ну, хоць парнулі вы добранька, бедная малышка мёртвенькая. Пара вам, нябось, уразумець наступствы вашай галантнасці з гэтай дамай, альбо ж вы хочаце ўвільнуць ад наступстваў?

- Не, - крыкнуў я. - Няўжо вы нічога не разумееце? Увільнуць ад наступстваў! Ды калі я чаго хачу, дык толькі акупіць, акупіць сваю віну, пакласці галаву на плаху, прыняць кару, быць знішчаным!

Моцарт паглядзеў на мяне з нясцерпным сарказмам.

- Да чаго ж вы патэтычны! Але вы яшчэ навучыцеся гумару, Гары. Гумар заўсёды гумар, і пры патрэбе вы навучыцеся гумару менавіта на шыбеніцы. Вы гатовыя да гэтага? Так? Выдатна, тады ідзіце да пракурора і цярпліва перанясіце ўсю пазбаўленую гумару судзейскую каніцель аж да таго моманту, калі вам холадна адсякуць галаву рана раніцай у турме. Вы, значыцца, гатовыя да гэтага?

Перад мною раптам прабліснуў надпіс:

Пакаранне Гары -

і я кіўнуў галавою, што гатовы. Голы двор у чатырох сценах з маленькімі закратаванымі вокнамі, дбайна прыбраная гільяціна, дзесятак чыноўнікаў у мантыях і камізэлях, а сярод іх я, празяблы на сырым ранішнім паветры, з даўкім і жаласным страхам у сэрцы, але гатовы і згодны. Загадалі, і я ступіў некалькі крокаў наперад, загадалі, і я стаў на калені. Пракурор зняў сваю шапачку і пракашляўся, усе астатнія таксама пракашляліся, Ён разгарнуў нейкую грамату і, трымаючы яе перад вачыма, пачаў чытаць:

- Спадарства, перад намі стаіць Гары Галер, абскаржаны і прызнаны вінаватым у загадзя абдуманым злоўжыванні нашым магічным тэатрам. Галер не толькі абразіў высокае мастацтва, пераблытаўшы нашу цудоўную карцінную галерэю з так званай рэчаіснасцю і закалоўшы адлюстраванне дзяўчыны адлюстраваннем нажа, ён, апрача таго, не гумарыстычным спосабам выявіў намер скарыстацца нашым тэатрам як механізмам для самазабойства. З гэтай прычыны мы выракаем Галера да пакарання вечным жыццём і да пазбаўлення на дванаццаць гадзін права ўваходзіць у наш тэатр. Абвінавачаны не можа быць вызвалены таксама і ад пакарання аднаразовым высмейваннем Госпада, прыступайце - раз - два - тры!

І на «тры» прысутныя сумленна заліліся смехам, смехам нябеснага хору, жахлівым, нясцерпным чалавечаму духу смехам таго іншага свету.

Калі я ачуняў, Моцарт, які сядзеў побач са мною, як раней, паляпаў мяне па плячы і сказаў:

- Вы чулі вынесены вам вырак. Давядзецца, значыцца, вам прывыкаць слухаць і далей радыёмузыку жыцця. Гэта пойдзе вам на карысць. Здольнасці ў вас, мілы мой дурыла, меншыя і не бываюць, але цяпер вы, мабыць, паступова ўсё-такі ўцямілі, што ад вас патрабуецца! Вы гатовыя калоць дзяўчат, гатовыя ўрачыста ісці на плаху, і вы былі б, мабыць, гатовыя таксама сто гадоў бічаваць сябе і зняможваць сваё цела? Хіба ж бо не?

- О так, усёй душой гатовы! - усклікнуў я горасна.

- Вядома! Вас можна падбіць на любую сур'ёзную дурасць, шчырадушны вы мой спадару, на любое патэтычнае занудства! Ну, а мяне на гэта не падбіць, за ўсё ваша рамантычнае каянне я не дам ні шэлега. Хочаце, каб вас пакаралі. Хочаце, каб вам адцялі галаву, апантаны вы чалавеча! Дзеля гэтага дураслівага ідэалу вы згодныя яшчэ дзесяць разоў пайсці на забойства. Хочаце памерці, баязліўчык вы мой, а не жыць! След было б засудзіць вас на самую цяжкую кару.

- І што ж бо гэта за кара, за такая?

- Мы маглі б, скажам, ажывіць гэтую дзяўчыну і ажаніць вас з ёю.

- Не, да гэтага я не гатовы. Вялікая бяда выйшла б.

- А то б тое вы яшчэ не начворылі бедаў! Але з патэтыкай і забойствамі пара канчаць. Вазьміцеся за розум нарэшце! Вы павінны жыць, павінны навучыцца смяяцца. Вы павінны навучыцца слухаць праклятую радыёмузыку жыцця, павінны аддаваць павагу схаванаму за ёю духу, павінны навучыцца смяяцца з яе бразгатлівасці. Вось і ўсё, большага з вас і не зышчаш.

Я ціха, праз зубы спытаўся:

- А калі я адмоўлюся? А калі я, спадару Моцарце, не прызнаю за вамі права распараджацца Стэпавым ваўком і ўмешвацца ў яго лёс?

- Тады, - міралюбна сказаў Моцарт, - я прапанаваў бы табе выкурыць яшчэ адну маю выдатную цыгарку.

І пакуль ён гаварыў гэта і працягваў мне цыгарэту, нейкім чарадзействам выдабытую з кішэні жылеткі, раптам перастаў быць Моцартам: цяпер ён глядзеў на мяне цёмнымі, чужаземнымі вачыма і быў маім сябрам Пабла і разам з тым быў, як блізнюк, падобны на таго чалавека, які навучыў мяне гуляць фігуркамі.

- Пабла! - усклікнуў я, уздрыгнуўшы. - Пабла, дзе мы?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Стэпавы воўк»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Стэпавы воўк» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Стэпавы воўк»

Обсуждение, отзывы о книге «Стэпавы воўк» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.