Герман Гессе - Стэпавы воўк

Здесь есть возможность читать онлайн «Герман Гессе - Стэпавы воўк» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Стэпавы воўк: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Стэпавы воўк»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Мастацкія творы разумеюцца і не разумеюцца вельмі па-рознаму. У большасці выпадкаў аўтар мастацкіх твораў не тая інстанцыя, якой належыць вырашаць, дзе ў чытачоў канчаецца разуменне і пачынаецца неразуменне. Сёй-той аўтар ужо знайшоў чытачоў, якім ягоны твор больш празрысты, чым яму самаму. Апрача таго ў пэўных сітуацыях і неразуменне можа быць плённым. Мне і дагэтуль «Стэпавы воўк» здаецца той з маіх кніг, якая часцей і больш за якую іншую не разумеецца і часта з'яўляюцца згодныя, нават захопленыя чытачы, а не тыя, што адмаўляюць, якія выказваліся мне пра кнігу варожа. Часткова, але толькі часткова частата такіх выпадкаў выцякае з таго, што гэтая кніга, напісаная пяцідзесяцігадовым і прысвечаная праблемам акурат гэтага ўзросту, вельмі часта трапляла ў рукі зусім юных чытачоў. Але і сярод чытачоў майго веку я часта сустракаў такіх, каму мая кніга, хоць і рабіла на іх уражанне, але дзіўным чынам у сваім змесце была ясная толькі напалавіну. Гэтыя чытачы, так мне здаецца, пазналі ў Стэпавым ваўку саміх сябе, ідэнтыфікавалі сябе з ім, перажылі разам з ім свае пакуты і мары і пры гэтым зусім прагледзелі, што кніга апавядае не толькі пра Гары Галера і ягоныя складанасці, што над Стэпавым ваўком і яго поўным праблемаў жыццём ёсць другі, вышэйшы, непрамінушчы свет і што «Трактат» і ўсе тыя мясціны кнігі, якія расказваюць пра дух, пра мастацтва і пра «несмяротных.

Стэпавы воўк — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Стэпавы воўк», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

А ўстанаўліваў і наладжваў ён радыёпрыёмнік, і цяпер уключыў гук і сказаў:

- Гэта Мюнхен, перадаюць фа-мажорны «Concerto grosso F-Dur» Гендэля.

І праўда, на маё вялікае здзіўленне і жах, д'ябальская жалезная варонка выплюнула тую сумесь бранхіяльнай макраты і жаванай гумы, якую называюць музыкай уладальнікі грамафонаў і абаненты радыё, - а за каламутнай сліззю і хрыпамі, як за карой гразі старую, выдатную карціну, можна было і насамрэч разабраць высакародны строй гэтай боскай музыкі, яе царскі лад, яе халоднае глыбокае дыханне, яе шырокую струнную паўнагучнасць.

- Божа, - усклікнуў я ў жаху, - што вы робіце, Моцарт? Няўжо вы не жартам валіце на сябе і на мяне гэтую пошласць, не жартам напускаеце на нас гэтую мярзотную прыладу, трыумф нашай эпохі, яе апошнюю пераможную зброю ў знішчальнай вайне супроць мастацтва? Няўжо без гэтага нельга абысціся, Моцарт?

О, як зарагатаў гэты жудасны субяседнік, якім халодным і прывідным, бязгучным і ў той самы час усёразбуральным смехам! Са шчырай прыемнасцю назіраў ён за маімі пакутамі, круціў праклятыя вінцікі, перасоўваў бляшаную варонку. Смеючыся, ён цадзіў далей знявечаную, знядушаную і атручаную музыку, смеючыся, адказваў мне:

- Не трэба пафасу, суседзе! Дарэчы, ці звярнулі вы ўвагу на гэта рытарданда? Знаходка, га? Ну, дык вось, упусціце ў сябе, няўрымслівы чалавеча, ідэю гэтага рытарданда, - чуеце басы? Яны ідуць, як багі, - і хай гэтая знаходка старога Гендэля пройме і ўрымсціць ваша неспакойнае сэрца! Услухайцеся, чалавеча, услухайцеся без патэтыкі і без пакепу, як за покрывам гэтай смешнай прыладзіны, покрывам і праўда ж безнадзейна ідыёцкім, высоўваецца далёкі вобраз музыкі багоў! Прыслухайцеся, тут можна сяго-таго навучыцца. Заўважце, як гэты вар'яцкі рупар робіць, здавалася б, самую дурную, самую непатрэбную і самую забароненую на свеце рэч, як ён па-дурному, груба і наўздогадзь шпурляе музыку, якая недзе там выконваецца, да таго ж нявечыць яе ў самых чужых ёй, у самых неадпаведных месцах - як яна, прылада, усё-такі не можа забіць пачатковы дух гэтай музыкі, як дэманструе на ёй толькі бездапаможнасць сваёй тэхнікі, толькі сваё бездухоўнае дзяляцтва! Прыслухайцеся, чалавеча, добранька, вам гэта патрэбна! Настаўце, натапырце вушы! Вось так. А цяпер жа вы чуеце не толькі згвалтаванага радыёпрыёмнікам Гендэля, які і ў такім мярзотным выглядзе яшчэ боскі, - вы чуеце і бачыце, паважаны, заадно і выдатны сімвал жыцця наогул. Слухаючы радыё, вы чуеце і бачыце адвечную барацьбу паміж ідэяй і яе выяўленнем, паміж вечнасцю і часам, паміж Боскім і Чалавечым. Гэтак сама, мой дарагі, як радыё на працягу дзесяці хвілін кідае наўгад самую выдатную на свеце музыку ў самыя неверагодныя мясціны, у мяшчанскія гасцёўні і паддашкі, кідае яе сваім абанентам, якія балбочуць, жаруць, пазяхаюць, спяць, як яно крадзе ў музыкі яе пачуццёвае хараство, як яно псуе яе, карэжыць, слініць і ўсё ж не можа канчаткова забіць яе дух - гэтак сама і жыццё, так званая рэчаіснасць, растрасае без разбору выдатную чараду карцін свету, шпурляе следам за Гендэлем даклад пра тэхніку падчысткі балансу на сярэдніх прамысловых прадпрыемствах, ператварае чароўныя гукі аркестра ў неапетытную слізь, мусова запіхвае сваю тэхніку, сваё дзяляцтва, вэрхал сваіх патрэбаў, сваю марнасць паміж ідэяй і рэальнасцю, паміж аркестрам і вухам. Такое, мой міленькі, усё жыццё, і тут мы не можам даць ніякае рады, і калі мы не аслы, дык смяёмся з гэтай прыгоды. Такім людзям, як вы, зусім не лічыць крытыкаваць радыё альбо жыццё. Лепш навучыцеся спачатку слухаць! Навучыцеся сур'ёзна ставіцца да таго, што заслугоўвае сур'ёзнага стаўлення, і смяяцца з астатняга! А хіба вы самі рабілі лепш, высакародней, разумней, з вялікім густам? О не, мсье Гары, зусім не. Вы зрабілі са свайго жыцця нейкую агідную гісторыю хваробы, са свайго даравання - нейкую несхадзімую юдоль. Нават такой прыгожай, такой чароўнай дзяўчыне вы, як я бачу, не знайшлі іншага ўжытку, як парнуць яе нажом і забіць! Няўжо вы лічыце гэта правільным?

- Правільным? О не! - усклікнуў я ў адчаі. - Божа мой, усё гэта так няправільна, такое дурное і кепскае! Я быдла, Моцарт, дурное, злое быдла, хворае і сапсаванае, тут ваша праўда тысячу разоў... Але што да гэтай дзяўчыны, дык яна сама гэтага хацела, я толькі выканаў яе жаданне.

Моцарт бязгучна засмяяўся, але ўсё-такі даў сабе волі выключыць радыё.

Маё апраўданне, хоць я яшчэ толькі што верыў у яго, раптам здалося мне даволі дурным. Калі Герміна аднойчы - успомніў я раптам - казала пра час і вечнасць, я адразу гатовы быў лічыць яе думкі адбіткам сваіх думак. А што думка пра тое, каб я забіў яе, узнікла ў Герміны самой, без якога б там ні было майго ўплыву, - гэта я прыняў як нешта, што разумееца само сабою. Але чаму ж я тады не проста прыняў гэтую страшную, гэтую дзівосную думку, не проста паверыў у яе, а нават адгадаў яе наперад? Ці не таму ўсё-такі, што яна была маёй? І чаму я забіў Герміну як рыхтык у той самы момант, калі застаў яе голую ў абдымках іншага? Усёведання і здзеку быў поўны бязгучны Моцартаў смех.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Стэпавы воўк»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Стэпавы воўк» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Стэпавы воўк»

Обсуждение, отзывы о книге «Стэпавы воўк» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.