Герман Гессе - Стэпавы воўк

Здесь есть возможность читать онлайн «Герман Гессе - Стэпавы воўк» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Стэпавы воўк: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Стэпавы воўк»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Мастацкія творы разумеюцца і не разумеюцца вельмі па-рознаму. У большасці выпадкаў аўтар мастацкіх твораў не тая інстанцыя, якой належыць вырашаць, дзе ў чытачоў канчаецца разуменне і пачынаецца неразуменне. Сёй-той аўтар ужо знайшоў чытачоў, якім ягоны твор больш празрысты, чым яму самаму. Апрача таго ў пэўных сітуацыях і неразуменне можа быць плённым. Мне і дагэтуль «Стэпавы воўк» здаецца той з маіх кніг, якая часцей і больш за якую іншую не разумеецца і часта з'яўляюцца згодныя, нават захопленыя чытачы, а не тыя, што адмаўляюць, якія выказваліся мне пра кнігу варожа. Часткова, але толькі часткова частата такіх выпадкаў выцякае з таго, што гэтая кніга, напісаная пяцідзесяцігадовым і прысвечаная праблемам акурат гэтага ўзросту, вельмі часта трапляла ў рукі зусім юных чытачоў. Але і сярод чытачоў майго веку я часта сустракаў такіх, каму мая кніга, хоць і рабіла на іх уражанне, але дзіўным чынам у сваім змесце была ясная толькі напалавіну. Гэтыя чытачы, так мне здаецца, пазналі ў Стэпавым ваўку саміх сябе, ідэнтыфікавалі сябе з ім, перажылі разам з ім свае пакуты і мары і пры гэтым зусім прагледзелі, што кніга апавядае не толькі пра Гары Галера і ягоныя складанасці, што над Стэпавым ваўком і яго поўным праблемаў жыццём ёсць другі, вышэйшы, непрамінушчы свет і што «Трактат» і ўсе тыя мясціны кнігі, якія расказваюць пра дух, пра мастацтва і пра «несмяротных.

Стэпавы воўк — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Стэпавы воўк», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

- Гэта ты? - спыталася Герміна, паказваючы на маё імя. - Ну, і нажыў жа ты сабе ворагаў, Гары. Цябе гэта злуе?

Я прачытаў некалькі радкоў, усё было як звычайна, кожны з гэтых стэрэатыпных кленічаў быў мне ўжо шмат гадоў да агіды знаёмы.

- Не, - сказаў я, - гэта мяне не злуе, я даўно прывык. Я няраз казаў, што, замест каб закалыхваць сябе палітыканскім пытаннем «хто вінаваты?», кожны народ, а нават і асобны чалавек павінен пакалупацца ў сабе, зразумець, наколькі ён сам, праз свае ж памылкі, недагляды, дурныя звычкі, вінаваты ў вайне і іншых няшчасцях свету, што гэта, можа, адзіны спосаб пазбегчы наступнай вайны. Гэтага яны не даруюць, дзіва што, яны ж самыя не вінаватыя, - кайзер, генералы, буйныя прамыслоўцы, палітыкі, газеты, - нікому няма чым сябе папікнуць, ні на кім няма ніякай віны! Можна падумаць, што ў свеце ўсё выдатна, толькі вось дзесятак мільёнаў забітых гніюць у зямлі. І разумееш, Герміна, хоць такія пасквілі ўжо не могуць раззлаваць мяне, часам робіцца ад іх моташна. Дзве траціны маіх суайчыннікаў чытаюць такога роду газеты, чытаюць кожнай раніцы і кожны вечар гэтыя словы, людзей штодня апрацоўваюць, павучаюць, падбухторваюць, робяць незадаволенымі і злоснымі, а мэта і канец усяго гэтага - зноў вайна, наступная, ужо навіслая вайна, якая, напэўна ж, будзе яшчэ больш жахлівая за мінулую. Усё гэта як божы дзень ясна і проста, кожны чалавек мог бы зразумець, мог бы, калі б з гадзінку падумаў, прыйсці да такой самай высновы. Але ніхто не хоча, ніхто не хоча ўнікаць наступнай вайны, ніхто не хоча выбаўляць сябе і сваіх дзяцей ад наступнай масавай разні, калі гэта каштуе не танней. Падумаць гадзінку, на нейкі час заглыбіцца ў сябе і задацца пытаннем, у якой меры ты сам удзельнічаеш і вінаваты ў беспарадку і зле, што пануюць у свеце, - гэтага, разумееш, ніхто не хоча! І значыцца, так будзе і далей, і тысячы людзей будуць дзень у дзень рупліва спрычыняцца да новай вайны. З таго часу як я гэта ведаю, яно забівае мяне і ўкідае ў роспач, у мяне ўжо няма ні «бацькаўшчыны», ні ідэалаў, гэта ж ўсё толькі дэкарацыя варацілам, якія рыхтуюць чарговую бойню. Няма ніякага рэзону па-чалавечы думаць, гаварыць, пісаць, няма сэнсу насіцца з добрымі думкамі: на двух-трох чалавек, якія гэта робяць, прыпадае кожны дзень тысячы газет, часопісаў, прамоваў, адкрытых і таемных пасяджэнняў, якія імкнуцца да зусім іншага і дасягаюць таго іншага.

Герміна слухала спачувальна.

- Так, - сказала яна цяпер, - твая праўда. Вядома, вайна зноў будзе, не трэба чытаць газет, каб ведаць гэта. Можна і пажурыцца з добрага дзіва, але ці варта. Гэта ўсё адно як журыцца, што так яно, а ці гэтак, а паміраць давядзецца. Змагацца са смерцю, мілы Гары, - занятак заўсёды прыгожы, высакародны, цудоўны і годнасны, а значыцца з вайной - таксама. Але ж гэта заўсёды - безнадзейнае і марнае донкіхоцтва.

- Можа, яно і так, - рэзка ўсклікнуў я, - але ад такіх праўдаў, што ўсе мы неўзабаве паўміраем і, значыцца, на ўсё можна напляваць, само жыццё робіцца пошлым і дурным. Па-твойму, выходзіць, нам трэба ўсё кінуць, адмовіцца ад усякай духоўнасці, ад усякіх памкненняў, ад усякай чалавечнасці, змірыцца з гвалтам, любоўю да славы і грошай і чакаць за куфлем піва наступнай мабілізацыі?

Дзіўны быў позірк, які цяпер кінула на мяне Герміна, позірк пакепліва-здзеклівы, шальмавата-дураслівы, спагадліва-таварыскі і разам з тым цяжкі, поўны значнасці і самай глыбокай сур'ёзнасці!

- Ай, ды не ж, - сказала яна зусім па-мацярынску. - Тваё жыццё не будзе пошлым і дурным, нават калі ты ведаеш, што змаганне не прывядзе да поспеху. Куды больш пошла, Гары, змагацца за нешта добрае, за нейкі там ідэал і думаць, што ты мусіш дасягнуць яго. Хіба ідэалы існуюць дзеля таго, каб іх дасягалі? Хіба мы, людзі, жывём дзеля таго, каб адмяніць смерць? Не, мы жывём, каб баяцца яе, а потым зноў любіць, і менавіта ж дзякуючы ёй, смерці, жыццё часам так цудоўна прамяніцца. Ты дзіця, Гары. Слухайся цяпер і ідзі са мною, у нас сёння ёсць шмат чым заняцца. Сёння я больш не буду думаць пра вайну і газеты. А ты?

Дзіва што! Я таксама гатовы пра гэта не думаць. Мы пайшлі разам - гэта быў наш першы шпацыр па горадзе разам - у музычны магазін; там мы пачалі аглядаць грамафоны, мы іх адчынялі, зачынялі, заводзілі, і калі адзін з іх здаўся нам якраз што трэба, вельмі зручны і недарагі, я намерыўся купіць яго, але Герміна не хацела спяшацца. Яна стрымала мяне, і я спачатку выправіўся з ёю ў другую краму, каб і там агледзець і праслухаць грамафоны ўсіх тыпаў і памераў, і толькі пасля гэтага яна згадзілася вярнуцца ў першы магазін і купіць раней правераны апарат.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Стэпавы воўк»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Стэпавы воўк» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Стэпавы воўк»

Обсуждение, отзывы о книге «Стэпавы воўк» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.