Герман Гессе - Стэпавы воўк

Здесь есть возможность читать онлайн «Герман Гессе - Стэпавы воўк» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Стэпавы воўк: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Стэпавы воўк»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Мастацкія творы разумеюцца і не разумеюцца вельмі па-рознаму. У большасці выпадкаў аўтар мастацкіх твораў не тая інстанцыя, якой належыць вырашаць, дзе ў чытачоў канчаецца разуменне і пачынаецца неразуменне. Сёй-той аўтар ужо знайшоў чытачоў, якім ягоны твор больш празрысты, чым яму самаму. Апрача таго ў пэўных сітуацыях і неразуменне можа быць плённым. Мне і дагэтуль «Стэпавы воўк» здаецца той з маіх кніг, якая часцей і больш за якую іншую не разумеецца і часта з'яўляюцца згодныя, нават захопленыя чытачы, а не тыя, што адмаўляюць, якія выказваліся мне пра кнігу варожа. Часткова, але толькі часткова частата такіх выпадкаў выцякае з таго, што гэтая кніга, напісаная пяцідзесяцігадовым і прысвечаная праблемам акурат гэтага ўзросту, вельмі часта трапляла ў рукі зусім юных чытачоў. Але і сярод чытачоў майго веку я часта сустракаў такіх, каму мая кніга, хоць і рабіла на іх уражанне, але дзіўным чынам у сваім змесце была ясная толькі напалавіну. Гэтыя чытачы, так мне здаецца, пазналі ў Стэпавым ваўку саміх сябе, ідэнтыфікавалі сябе з ім, перажылі разам з ім свае пакуты і мары і пры гэтым зусім прагледзелі, што кніга апавядае не толькі пра Гары Галера і ягоныя складанасці, што над Стэпавым ваўком і яго поўным праблемаў жыццём ёсць другі, вышэйшы, непрамінушчы свет і што «Трактат» і ўсе тыя мясціны кнігі, якія расказваюць пра дух, пра мастацтва і пра «несмяротных.

Стэпавы воўк — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Стэпавы воўк», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Яна паглядзела на мяне холадна, з поўнай пагардай, і нешта ў твары яе зноў нагадала мне часы маёй маладосці.

- Вось яно што, вінаватыя, значыцца, твае бацькі! А ты ў іх пытаўся, ці можна табе сёння вечарам ісці ў «Чорны арол»? Пытаўся? Даўно памерлі, кажаш? Ах, вось што! Калі ты з чыстага паслушэнства ў маладосці не хацеў вучыцца танцаваць - ну, што ж! Хоць не думаю, што тады ты быў такі добры хлопчык. Але ж потым - што ты рабіў потым, усе гэтыя гады?

- А, і сам не ведаю, - прызнаўся я. - Быў студэнтам, музыцыраваў, чытаў кнігі, пісаў кнігі, падарожнічаў...

- Дзіўны ў цябе погляд на жыццё! Ты, значыцца, заўсёды займаўся цяжкімі і складанымі справамі, а на простае так і не ўспасобіўся? Не было калі, кажаш? Не было ахвоты, кажаш? Ну, дзякуй Богу, я не твая маці! Але пасля рабіць выгляд, што прайшоў жыццё ўдоўж, упоперак і наўскасяк, нічога ў ім не знайшоўшы, гэта, скажу табе, - не туды хата!

- Ну, ужо хоць не сварыцеся! - папрасіў я. - Я ж ведаю, што я вар'ят.

- Ай, не тлумі ты мне галавы! Зусім ты ніякі не вар'ят, спадару прафесар, як на мае помаракі ты, ты нават залішне невар'ят! Ты, мне здаецца, неяк па-дурному разважлівы, зусім не па-прафесарску. На, вось бутэрброд - зрабі ням-ням! Потым раскажаш далей.

Яна зноў замовіла мне бутэрброд, пасаліла яго, памазала муштардай, адкроіла кавалачак сабе і сказала мне з'есці. Я пачаў есці. Я быў згодзен рабіць усё, што б яна ні сказала, толькі не танцаваць. Было неверагодна прыемна слухацца кагосьці, сядзець побач з некім, хто распытваўся ў цябе, загадваў табе, сварыўся на цябе. Калі б некалькі гадзін таму прафесар альбо ягоная жонка рабілі менавіта гэта, я быў бы ад шмат чаго ўратаваны. Але не, добра, - што ўжо ўчынілася, тое і сталася, добра, інакш я шмат чаго і страціў бы!

- А, зрэшты, як цябе завуць? - спыталася яна раптам.

- Гары.

- Гары? Неяк па-дзіцячы! А ты і праўда хлапчо, Гары, нягледзячы на сівізну. Ты хлапчук, і нехта ж павінен за табою прыглядваць. Пра танцы памаўчу. Але як ты прычасаны! Няўжо ў цябе няма жонкі, няма каханкі?

- Жонкі ў мяне няма, мы развяліся. Каханая ёсць, але жыве яна не тут, бачу яе рэдка, мы не вельмі ладзім.

Яна ціхенька свіснула праз зубы.

- Ты, мабыць, даволі цяжкі гер Гары, калі ўсе кідаюць цябе. Але скажы цяпер, што такога асаблівага сталася ў цябе сёння ўвечары, што ты так разрываўся як сам не свой? Пасварыўся з кім-небудзь? Прайграўся?

Патлумачыць гэта было цяжка.

- Бачыце, - пачаў я, - усё выйшла ўвогуле па дробязі. Мяне запрасілі да аднаго прафесара, сам я, дарэчы сказаць, не прафесар, - а мне, у сутнасці, не выпадала туды хадзіць, я адвык цягацца па гасцінах і малоць языком, я развучыўся рабіць гэта. Ды і ў сам дом я ўвайшоў з адчуваннем, што нічога людзкага не атрымаецца. Толькі я павесіў капялюш, як ужо адразу і падумаў, што, мусіць, ён мне хутка спатрэбіцца. Ну вось, а ў гэтага прафесара, значыцца, стаяла на стале такая карцінка, дурны абразок, і ён мяне раззлаваў.

- Што за абразок? Чаму раззлаваў? - перапыніла яна мяне.

- Ну, абразок з Гётэ, - ведаеце, партрэцік пісьменніка Гётэ. Але ён быў не такі, які быў папраўдзе - зрэшты, дакладна ж гэта невядома, ён памёр гадоў сто таму назад. Проста нейкі сучасны мастак падагнаў Гётэ пад сваё ўяўленне пра яго, і гэтая карцінка раззлавала мяне, здалася мне мярзоцінай - не ведаю, разумееце вы мяне, ці не.

- Вельмі нават разумею, не бойся. Далей!

- Я ўжо і да таго быў нязгодны з прафесарам; ён, як амаль усе прафесары, вялікі патрыёт і ў час вайны на поўніцу памагаў хлусіць народу - ад шчыраты сэрца, вядома. А я супроць вайны. Ну, але хай! Значыцца, далей. Мне і глядзець на гэты партрэт не трэба было.

- А такі ж бо і праўда, не трэба было.

- Але, па-першае, я пашкадаваў Гётэ, я ж бо яго вельмі, вельмі люблю, а апрача таго, мне раптам падумалася... ну, я падумаў альбо адчуў нешта як бы тое, што вось, бач, я сяджу ў людзей, якіх лічу сваімі і пра якіх думаў, што яны любяць Гётэ, як я, і бачаць яго прыкладна такім, якім бачу я, а ў іх стаіць гэтая пошлая, ілжывая, да млосці агідная маляванка, і яны лічаць яе цудоўнай, не заўважаючы нават, што яе дух - поўная процілегласць духу Гётэ. Яны лічаць яе цудоўнай, і як на мяне - хай, гэта іх справа, але ў мяне ўжо няма ніякага даверу да гэтых людзей, ніякай дружбы з імі, ніякага пачуцця роднаснасці і еднасці. Зрэшты, дружба і без таго была не Бог ведае якая. І тут я раззлаваўся, занудзіўся, убачыў, што я зусім адзін і ніхто мяне не разумее. Вам гэта ясна?

- Што ж тут няяснага, Гары? А потым? Ты стукнуў іх маляванкай па галаве?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Стэпавы воўк»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Стэпавы воўк» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Стэпавы воўк»

Обсуждение, отзывы о книге «Стэпавы воўк» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.