Герман Гессе - Стэпавы воўк

Здесь есть возможность читать онлайн «Герман Гессе - Стэпавы воўк» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Стэпавы воўк: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Стэпавы воўк»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Мастацкія творы разумеюцца і не разумеюцца вельмі па-рознаму. У большасці выпадкаў аўтар мастацкіх твораў не тая інстанцыя, якой належыць вырашаць, дзе ў чытачоў канчаецца разуменне і пачынаецца неразуменне. Сёй-той аўтар ужо знайшоў чытачоў, якім ягоны твор больш празрысты, чым яму самаму. Апрача таго ў пэўных сітуацыях і неразуменне можа быць плённым. Мне і дагэтуль «Стэпавы воўк» здаецца той з маіх кніг, якая часцей і больш за якую іншую не разумеецца і часта з'яўляюцца згодныя, нават захопленыя чытачы, а не тыя, што адмаўляюць, якія выказваліся мне пра кнігу варожа. Часткова, але толькі часткова частата такіх выпадкаў выцякае з таго, што гэтая кніга, напісаная пяцідзесяцігадовым і прысвечаная праблемам акурат гэтага ўзросту, вельмі часта трапляла ў рукі зусім юных чытачоў. Але і сярод чытачоў майго веку я часта сустракаў такіх, каму мая кніга, хоць і рабіла на іх уражанне, але дзіўным чынам у сваім змесце была ясная толькі напалавіну. Гэтыя чытачы, так мне здаецца, пазналі ў Стэпавым ваўку саміх сябе, ідэнтыфікавалі сябе з ім, перажылі разам з ім свае пакуты і мары і пры гэтым зусім прагледзелі, што кніга апавядае не толькі пра Гары Галера і ягоныя складанасці, што над Стэпавым ваўком і яго поўным праблемаў жыццём ёсць другі, вышэйшы, непрамінушчы свет і што «Трактат» і ўсе тыя мясціны кнігі, якія расказваюць пра дух, пра мастацтва і пра «несмяротных.

Стэпавы воўк — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Стэпавы воўк», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

- Можна? - спытаўся я і сеў каля яе.

- Вядома, табе можна, - сказала яна, - а ты хто?

- Дзякую, - сказаў я, - я ніяк не магу пайсці дамоў, не магу, не магу, я хачу застацца тут, каля вас, калі вы дазволіце. Не, дамоў я ніяк не магу.

Яна заківала галавой як бы на знак разумення, і калі яна ківала, я гладзеў на завітак, які спадаў ёй з лоба да вуха, і ўбачыў, што прывялая кветка - камелія. З другой залы грымела музыка, каля буфета афіцыянткі хуценька выкрыквалі свае заказы.

- Заставайся тут, - сказала яна голасам, добра мною ўспрынятым. - Чаму ж ты не можаш ісці дамоў?

- Не магу. Дома мяне чакае... не, не магу, гэта надта страшна.

- Тады не спяшайся, заставайся тут. Толькі пратры спачатку акуляры, ты ж нічога не бачыш. Вось так, дай тваю хусцінку. Што будзем піць? Бургундскае?

Яна працерла мае акуляры; толькі цяпер я выразна разгледзеў яе бледны, рэзка акрэслены твар з нафарбаваным, чырвоным ротам, са светлымі, шэрымі вачыма, з гладкім, халодным лобам, з кароткім, тугім завіткам каля вуха. Яна зычліва і крыху дурасліва пачала апекавацца мною, заказала віна, чокнулася са мною і пры гэтым паглядзела ўніз, на мае чаравікі.

- А божачкі, а адкуль жа ж ты такі ўзяўся? Па табе, дык усё роўна як пеша з Парыжа. Так на баль не ходзяць.

Я адказаў з ухілкаю, крыху пасмяяўся, - хай гаворыць сама. Яна мне вельмі спадабалася, і гэта здзіўляла, бо такіх маладых дзяўчат я дагэтуль цураўся і глядзеў на іх з пэўным недаверам. А яна трымалася якраз так, як мне і трэба было ў той момант - о, яна і потым заўсёды разумела, як трэба са мною абыходзіцца. Яна была ў той меры ашчадлівая, у якой гэта мне і трэба было. Заказала бутэрброд і загадала мне з'есці яго. Наліла віна і загадала выпіць, толькі не адным глытком. Потым пахваліла за слухмянасць.

- Малайчынка, - падбадзёрыла яна, - з табою не цяжка. Гатова залажыцца, табе даўно не даводзілася нікога слухацца.

- Так, вы выйгралі. Але адкуль вы гэта ведаеце?

- Штука няхітрая. Слухацца - гэта як есці і піць: хто доўга не еў і не піў, таму ежа і пітво - самае дарагое на свеце. Табе падабаецца слухацца мяне, праўда ж?

- Вельмі падабаецца. Вы ўсё ведаеце.

- З табою лёгка. Бадай што, дружа, я магла б табе і сказаць, што цябе чакае дома і чаго ты так баішся. Але гэта ты і сам ведаеш, дык няма чаго нам і заводзіцца пра тое, праўда ж? Глупства! Альбо ты вешаешся - ну, дык вешайся, значыцца, у цябе ёсць прычыны, - альбо жывеш далей, і тады клапаціцца трэба толькі пра жыццё. Прасцей не бывае.

- О, - усклікнуў я, - калі б гэта было так проста! Пабажуся, я дастаткова клапаціўся пра жыццё, а толку?.. Павесіцца, можа, і цяжка, я гэтага не ведаю, не вешаўся. Але жыць куды, куды цяжэй! Сведка Бог, як яно цяжка!

- Ну, ты сам убачыш, што лёгка. Пачатак мы ўжо паклалі, ты працёр акуляры, паеў, папіў. Цяпер пойдзем і трошкі пачысцім твае штаны і чаравікі, ім гэта трэба. А потым ты станцуеш са мною шымі.

- Ну, вось бачыце, - усклікнуў я горача, - я ўсё-такі казаў праўду! Больш за ўсё на свеце мне шкада не выканаць які-небудзь ваш загад. А гэты якраз я і не магу выканаць. Не магу станцаваць ні шымі, ні вальса, ні полькі, ні як там яшчэ называюцца гэтыя штукі, я ніколі ў жыцці не вучыўся скакаць. Цяпер вы бачыце, што не так яно ўсё проста, як вам здаецца?

Прыгожая дзяўчына ўсміхнулася чырвонымі губамі і пахітала гладзенька зачасанай пад хлопчыка галоўкай. Зірнуўшы на незнаёмую, я ўжо палічыў быў, што яна падобная на Розу Крайслер, першую дзяўчыну, у якую я калісьці, хлапчуком, закахаўся, але тая была смуглая і цёмнавалосая. Не, я не ведаў, каго нагадала мне незнаёмая, я ведаў толькі, што гэта ўспамін з ранняй маладосці, з падлеткавасці.

- Чакай-чакай! - усклікнула яна. - Кажаш, не ўмееш скакаць? Зусім не ўмееш? Нават ўанстэп? І гэта кажучы, што няма ладу як клапаціўся пра жыццё? Ды ты проста зманіў, хлопча, у твае гады не след бы. Як ты можаш казаць, што клапоцішся пра жыццё, а сам нават танцаваць не хочаш?

- А калі не ўмею! Ніколі ж не вучыўся.

Яна засмяялася.

- Але ж пісаць і чытаць ты вучыўся, праўда, і лічыць, і, мабыць вучыўся яшчэ і з латыні і з французскай і ўсё такое іншае? Іду ў заклад, - гадоў дзесяць-дванаццаць ты праседзеў у школе, а потым яшчэ, бадай, вучыўся ва ўніверсітэце і нават, магчыма, цяпер доктар і ведаеш кітайскую альбо іспанскую. Што, не? Ну, вось бачыш. А колькі там тых часу і грошай на некалькі ўрокаў танцаў у цябе не знайшлося! Э-э!

- Гэта ўсё бацькі мае, - апраўдваўся я, - яны змушалі мяне да латыні і грэцкай і ўсё такое. А вучыцца танцаваць яны мне не казалі, у нас гэта не было прынята, самыя бацькі ніколі зроду не танцавалі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Стэпавы воўк»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Стэпавы воўк» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Стэпавы воўк»

Обсуждение, отзывы о книге «Стэпавы воўк» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.