Джордж Оруэлл - Ферма

Здесь есть возможность читать онлайн «Джордж Оруэлл - Ферма» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Классическая проза, great_story, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Ферма: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Ферма»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Ферма — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Ферма», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

І праўда, калі і было нешта, у чым жывёлы былі цалкам упэўненыя, дык гэта тое, што яны не хацелі, каб Джоўнз вярнуўся. І калі ўсё было выстаўлена ў такім святле, ім не было чаго сказаць. Важнасць таго, каб свінні заставаліся пры добрым здароўі, была аж занадта відавочная. І таму без далейшых спрэчак было дамоўлена, што ўсё малако і ападкі яблыкаў (а таксама і ўвесь ураджай, калі яны даспеюць) будуць належаць адным свінням.

IV

Да канца лета вестка пра тое, што адбылося на Ферме Жывёлаў, разышлася па ўсім наваколлі. Сняжок і Напалеон штодня высылалі па колькі галубоў, якія меліся ўвайсці ў зносіны з жывёлаю на суседніх фермах, расказаць ёй гісторыю Паўстання і навучыць мелодыі «Звяроў Брытаніі».

Містэр Джоўнз цяпер найчасцей бавіў час у бары ўілінгданскай карчмы «Чырвоны леў», скардзячыся кожнаму, хто б ні трапіўся, на ўчыненую яму нялюдскую несправядлівасць — як яго выгнала з ягонага маёнтка нейкая купка нічога не вартых жывёлін. Іншыя гаспадары спачувалі яму дзеля прыліку, але не надта спяшаліся яму нечым дапамагчы. У душы кожны з іх патаемна разважаў, ці нельга было б Джоўнзава няшчасце павярнуць неяк на сваю карысць. На шчасце, уладальнікі гаспадарак, прылеглых да Фермы Жывёлаў, увесь час не ладзілі між сабою. Адна з іх, што звалася Фоксвуд, была вялікай занядбанай старасвецкай гаспадаркаю, збольшага зарослай лесам, са змарнаванымі пашамі і несамавітымі агароджамі. Гаспадар, містэр Пілкінгтан, быў нядбайны, ленаваты панок, які большасць свайго часу прысвячаў, залежна ад пары, рыбалцы або паляванню. Другая гаспадарка, Пінчфілд, была меншая і лепш дагледжаная. Яе ўладальнік, містэр Фрэдэрык, упарты і спрытны дзялок, увесь час з некім судзіўся і меў славу няўступлівага ў здзелках чалавека. Гэтыя двое так не любілі адзін аднаго, што ім цяжка было прыйсці да нейкага пагаднення, нават калі справа тычылася абароны іх інтарэсаў.

Тым не меней іх не на жарт спалохала паўстанне на Ферме Жывёлаў, і яны пастараліся зрабіць, што маглі, каб іх уласныя жывёлы як мага меней пра гэта ведалі. Спачатку яны спрабавалі высмеяць саму ідэю таго, што жывёлы самі могуць весці гаспадарку. Тыдні праз два ўсё гэта разваліцца само па сабе, казалі яны. Яны пускалі чуткі, што жывёлы на Ферме Мэнар (яны і далей упарта называлі яе «Ферма Мэнар», не церпячы назвы «Ферма Жывёлаў») увесь час ваююць паміж сабою і таму хутка памруць з голаду. Калі прайшоў нейкі час, а жывёлы зусім не памерлі з голаду, Фрэдэрык і Пілкінгтан завялі іншую песню і пачалі гаварыць пра страшны шал злачыннасці і распусты, які нібыта лютаваў цяпер на Ферме Жывёлаў. Казалі, што жывёлы там ядуць адна адну, катуюць адна адну распаленымі да чырвані падковамі, а самак ужываюць супольна. Вось што выйшла з гэтага паўстання супраць законаў Прыроды, казалі Фрэдэрык і Пілкінгтан.

Аднак ніхто да канца не верыў гэтым байкам. Няясныя і перакручаныя чуткі пра дзівосную ферму, дзе жывёлы, выгнаўшы людзей, сталіся гаспадарамі свайго жыцця, разыходзіліся ўсё далей, і ўвесь гэты год у наваколлі не спадала хваля бунтарных настрояў. Заўсёды паслухмяныя быкі раптам зрабіліся дзікімі, авечкі зносілі агароджы і пляжылі канюшыну, каровы перакульвалі даёнкі, коні адмаўляліся скакаць цераз перашкоды і перакідалі праз іх коннікаў. Але, што найгорш, мелодыя і нават словы «Звяроў Брытаніі» былі вядомыя паўсюль. Яны з дзіўнай хуткасцю разышліся сярод жывёлаў наваколля. Чуючы гэтую песню, людзі не маглі стрымаць сваёй лютасці, хоць і рабілі выгляд, што лічаць яе проста смешнаю. Яны не маглі зразумець, казалі яны, як самі жывёлы могуць дайсці да таго, каб спяваць такую дзікую лухту. Кожная жывёліна, заспетая за тым, што спявае гэтую песню, каралася дубцом на месцы. І, аднак, песню гэтую нельга было задушыць. Яе высвіствалі ў жываплотах дразды, буркаталі ў вязах галубы, яна чулася ў грукаце кузняў і ў гудзе царкоўных званоў. І калі чалавечыя стварэнні слухалі яе, яны патаемна баяліся, чуючы ў ёй прароцтва сваёй будучай загубы.

На пачатку кастрычніка, калі збажына была зжатая і стаяла ў сціртах, а частка была ўжо абмалочаная, прыляцела, кружляючы ў паветры, купка галубоў і села на панадворку Фермы Жывёлаў у нязвыклым узрушэнні. Джоўнз і ўсе яго людзі, ды яшчэ паўтузіна іншых з Фоксвуда і Пінчфілда, увайшлі праз браму і рухаліся цяпер дарогаю, што вяла да фермы. Усе яны неслі кіі, апрача Джоўнза, які ступаў наперадзе з стрэльбаю ў руках. Яны відавочна збіраліся адваяваць ферму.

Гэтага чакалі ўжо даўно, і таму ўсё было загадзя падрыхтавана. Сняжок, які ўважліва вывучыў старую кнігу пра выправы Юлія Цэзара, знойдзеную ў сядзібе, узяў на сябе кіраванне абароннымі аперацыямі. Ён хутка раздаў загады, і праз пару хвілін кожная жывёліна была ўжо на сваім баявым пасту.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Ферма»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Ферма» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Ферма»

Обсуждение, отзывы о книге «Ферма» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x