• Пожаловаться

Джордж Оруэлл: Ферма

Здесь есть возможность читать онлайн «Джордж Оруэлл: Ферма» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях присутствует краткое содержание. категория: Классическая проза / great_story / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

libcat.ru: книга без обложки

Ферма: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Ферма»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Джордж Оруэлл: другие книги автора


Кто написал Ферма? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Ферма — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Ферма», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Усё лета праца на ферме ішла як добра наладжаны механізм. Жывёлы ніколі сабе не ўяўлялі, што яны могуць быць такія шчаслівыя. Кожны кавалак ежы выклікаў у іх незвычайную радасць, бо цяпер гэта была сапраўды іх ежа, здабытая імі самімі і дзеля іх саміх, а не мізэрныя порцыі, выдзеленыя скупым гаспадаром. Цяпер, калі не было болей гэтых нікому не патрэбных паразітаў — людзей, кожнаму прыпадала болей ежы. Болей было цяпер і вольнага часу, хоць жывёлы і не мелі ніякага досведу ў тым, як яго бавіць. Яны сутыкаліся з рознымі цяжкасцямі — напрыклад, праз нейкі час, калі яны збіралі збожжа, ім прыйшлося малаціць яго на стары лад і выдзімаць з яго мякіну, бо на ферме не было малатарні — але свінні з сваім розумам і Баксёр з сваёй неверагоднаю сілай заўсёды іх ратавалі. Баксёрам захапляліся ўсе. Ён быў добры работнік яшчэ за часамі Джоўнза, але цяпер ён быў нібы тры кані, а не адзін; былі дні, калі здавалася, што ўся праца на ферме клалася на яго магутныя плечы. З раніцы да ночы ён штурхаў і цягнуў, і заўсёды быў там, дзе найцяжэй. Ён дамовіўся з адным пеўнікам, каб той будзіў яго раніцай на паўгадзіны раней ад усіх астатніх, і сам браўся за якую-небудзь працу — такую, якая здавалася яму найбольш неабходнай, — перш чым пачынаўся звычайны працоўны дзень. Ягоным адказам на кожную перашкоду, на кожную няўдачу было: «Я буду працаваць яшчэ старанней!» — ён узяў гэтыя словы сабе за дэвіз.

Але кожны працаваў адпаведна сваім магчымасцям. Куры і качкі, напрыклад, уратавалі пяць бушаляў збожжа пад час жніва, старанна падбіраючы зярняткі. Ніхто не краў, ніхто не скардзіўся за порцыі. Сваркі, бойкі і зайздрасць, такія звычайныя штодзённыя з'явы колішніх часоў, цяпер амаль зусім зніклі. Ніхто не ўхіляўся ад працы — ці амаль ніхто. Молі, што праўда, не надта ахвотна паднімалася раніцаю і мела звычку ісці з працы раней, апраўдваючыся тым, што ёй у капыт забіўся камень. Дзіўныя былі і паводзіны ката. Неўзабаве ўсе заўважылі: як толькі трэба нешта рабіць, ката ніколі нельга знайсці. Ён знікаў на цэлыя гадзіны, тады раптам з'яўляўся, калі трэба было есці, або ўвечары, калі праца была ўжо скончаная, з выглядам, быццам так і трэба. Але ён заўсёды знаходзіў такія цудоўныя прабачэнні і муркаў так прыязна, што было проста немагчыма не паверыць у яго добрыя намеры. Стары асёл Бэнджамін, як здавалася, пасля Паўстання зусім не змяніўся. Ён працаваў з той самай маруднай упартасцю, як і за часы Джоўнза, ніколі не ўхіляючыся, але і не беручы ніколі добраахвотна дадатковае працы. Пра Паўстанне і яго вынікі ён звычайна не выказваў ніякіх думак. Калі ў яго пыталіся, ці шчаслівейшы ён цяпер, пасля выгнання Джоўнза, ён звычайна адказваў: «Аслы жывуць доўга. Ніхто з вас яшчэ ніколі не бачыў мёртвага асла», і ўсе мусілі задавольвацца гэтым загадкавым адказам.

Нядзелі былі вольныя ад працы. Снедалі на гадзіну пазней, чым звычайна, а пасля снядання адбывалася цырымонія, якая неадменна паўтаралася кожны тыдзень. Спачатку паднімалі сцяг. Сняжок быў знайшоў у рымарні стары зялёны абрус місіс Джоўнз і намаляваў на ім белай фарбай падкову і рог. Сцяг паднімаўся на флагштоку перад сядзібай кожную нядзелю раніцай. Сцяг быў зялёны, як тлумачыў Сняжок, таму што ён выяўляў зялёныя палі Англіі, тым часам як падкова і рог азначалі будучую Рэспубліку Жывёлаў, якая паўстане, калі чалавечы род будзе канчаткова зрынуты. Пасля падняцця сцяга ўсе жывёлы ішлі гуртам у гумно на агульны збор, які называўся Сходам. Тут планавалася праца на наступны тыдзень, высоўваліся і абмяркоўваліся розныя пастановы. Высоўвалі пастановы заўсёды свінні. Іншыя жывёлы навучыліся галасаваць, але самі ніякіх прапаноў прыдумаць не маглі. Найбольш актыўнымі ў спрэчках былі Сняжок і Напалеон. Але можна было заўважыць, што гэтыя двое ніколі не пагаджаліся між сабою: калі адзін з іх выказваў якую думку, можна было быць пэўным, што другі будзе яе абвяргаць. Нават калі было пастаноўлена — па сутнасці, ніхто не меў нічога супраць — выдзеліць маленькі выган за садам у якасці месца адпачынку для жывёлаў, якія састарыліся і не маглі болей працаваць, дык усчаліся зацятыя спрэчкі наконт дакладнага веку выхаду на пенсію для розных катэгорыяў жывёлы. Сход заўсёды сканчаўся адспяваннем «Звяроў Брытаніі», і ўвесь час па абедзе прызначаўся на адпачынак.

Рымарню свінні выбралі сабе за штаб. Вечарамі яны вывучалі тут кавальства, цяслярства і іншыя неабходныя рамёствы з кніжак, якія яны вынеслі з сядзібы. Сняжок сам займаўся яшчэ і арганізаваннем іншых жывёлаў у гэтак званыя Жывёльныя Камітэты, выяўляючы пры гэтым нястомную заўзятасць. Для курэй ён заснаваў Камітэт па Вытворчасці Яек, для кароў — Саюз Чыстых Хвастоў, для авечак — Рух за Бялейшую Воўну. Быў створаны яшчэ Камітэт Перавыхавання Дзікіх Таварыстваў (з мэтаю прыручэння пацукоў і зайцоў) і шмат іншых, а таксама курсы па ліквідацыі непісьменнасці. Агулам беручы, усе гэтыя задумы не ўдаліся. Спроба ўхатніць дзікіх жывёлаў, напрыклад, правалілася амаль адразу. Тыя працягвалі паводзіць сябе па-ранейшаму, а калі да іх ставіліся з шчодрасцю і спагадай, яны проста з гэтага карысталі. Кот далучыўся да працы Камітэта Перавыхавання і колькі дзён быў вельмі актыўны. Адзін раз бачылі, як ён сядзеў на даху і гутарыў з вераб'ямі, якія абачліва трымаліся ад яго на адлегласці. Ён расказваў ім, што цяпер усе жывёлы таварышы і што любы верабей мог бы падысці і сесці яму на лапу; аднак вераб'і не наважваліся падысці бліжэй.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Ферма»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Ферма» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Джордж Оруэлл
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Джордж Оруэлл
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Джордж Оруэлл
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Джордж Оруэлл
Отзывы о книге «Ферма»

Обсуждение, отзывы о книге «Ферма» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.