Сэльма Лагерлёф - Пярсцёнак Лёвеншольдаў

Здесь есть возможность читать онлайн «Сэльма Лагерлёф - Пярсцёнак Лёвеншольдаў» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1997, ISBN: 1997, Издательство: Юнацтва, Жанр: Классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пярсцёнак Лёвеншольдаў: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пярсцёнак Лёвеншольдаў»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Пярсцёнак Лёвеншольдаў — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пярсцёнак Лёвеншольдаў», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Сэльма Лагерлёф

Пярсцёнак Лёвеншольдаў

I

Ведаю, што жылі ў даўніну на свеце людзі, якія не зналі страху. Чула я і пра такіх, якія лічылі забавай прайсціся па першым тонкім лёдзе. І не было для іх большай радасці, як скакаць на неаб'езджаным кані. Так, былі сярод іх і такія, што не пагрэбавалі б згуляць у карты з самім юнкерам Алегордам, хоць загадзя ведалі, што гуляе ён мечанымі картамі і таму заўсёды выйграе. Ведала я і некалькі бясстрашных душ, што не пабаяліся б адправіцца ў дарогу ў пятніцу ці сесці за абедзенны стол, накрыты на трынаццаць персон. І ўсё ж сумняваюся, ці хапіла б у каго-небудзь з іх духу надзець на палец жахлівы пярсцёнак, які належаў старому генералу з маёнтка Хедэбю.

Гэта быў той самы стары генерал, які здабыў Лёвеншольдам і імя, і маёнтак, і дваранскую годнасць. І да таго часу, пакуль маёнтак Хедэбю заставаўся ў руках Лёвеншольдаў, яго партрэт вісеў у параднай гасцінай на верхнім паверсе паміж вокнамі. Гэта была вялікая карціна, якая займала ўвесь прасценак ад падлогі да столі. Здалёку здавалася, нібы гэта Карл XII [1] Карл ХІІ (1682–1718) — шведскі кароль (1697–1718). Падзеі, аб якіх упамінаецца далей, звязаны з тым перыядам яго ўладарання, калі Швецыя вяла супраць Даніі, Рэчы Паспалітай, Саксоніі і Расеі Паўночную вайну (1700–1721) за пануючае становішча на берагах Балтыйскага мора. Першы перыяд вайны складваўся для Швецыі ўдала, аднак ваенны паход Карла XII ў Расею закончыўся поўным разгромам шведскай арміі пад Палтавай (1709). Паводле слоў Ф. Энгельса, пасля паражэння ў Расеі Швецыя страціла сваю эканамічную і палітычную магутнасць і была адкінута на становішча другаразраднай краіны. Вярнуўшыся на радзіму, Карл XII арганізаваў ваенны паход у Нарвегію (1716–1718), дзе і загінуў каля сцяны нарвежскай крэпасці Фрэдрыстэн. уласнай персонай, быццам гэта ён стаіць тут у сінім мундзіры, у вялікіх пальчатках з замшавай скуры, упарта падпіраючы вялізнымі батфортамі стракатую, шахматнай клеткай, падлогу. Але падышоўшы бліжэй, вы бачылі, што намаляваны быў чалавек зусім іншага роду.

Над каўняром мундзіра ўзвышалася магутная і грубая мужыцкая галава; здавалася, чалавек на партрэце народжаны, каб араць зямлю да канца сваіх дзён. Але пры ўсёй сваёй агіднасці чалавек гэты быў з выгляду разумны, і верны, і слаўны. Калі б ён з'явіўся на свет у нашы дні, то мог бы стаць сама меней прысяжным засядацелем у павятовым судзе, а то і старшынёй муніцыпалітэта. Ды, хто ведае, магчыма, ён і ў рыксдагу б засядаў [2] Рыксдаг узнік у Швецыі ў 1617 г. і да 1867 з'яўляўся сходам прадстаўнікоў усіх саслоўяў, які выконваў ролю дарадчага органа пры каралі. Рыксдаг у сучасным значэнні — шведскі парламент. . Але паколькі жыў ён у часы вялікага, доблеснага караля, то адправіўся на вайну; туды пайшоў бедным салдатам, а вярнуўся дамоў славутым генералам Лёвеншольдам; і за верную службу атрымаў ва ўзнагароду ад казны маёнтак у прыходзе Бру.

Адным словам, чым даўжэй вы разглядвалі партрэт, тым больш прыміраліся з абліччам генерала. Здавалася, вы пачыналі разумець — сапраўды такія і былі яны, тыя самыя воіны, што пад кіраўніцтвам караля Карла XII праклалі яму шлях у Польшчу і Расею [3] Ваенны паход Карла XII у Рэч Паспалітую пачаўся ў студзені 1702 г. Нанёсшы шэраг паражэнняў польскаму войску, захапіўшы Кракаў і Варшаву, Карл XII дамогся звяржэння караля Аўгуста, выхаду Рэчы Паспалітай з антышведскай кааліцыі і падпісання мірнага пагаднення ў Варшаве (18 лістапада 1705 г.). Уварваўшыся затым у Саксонію і вымусіўшы яе да выхаду з вайны (Альтранштацкі мір 1706 г.), Карл XII арганізаваў ваенны паход у Расею (жнівень 1707 г.). Разлічваючы на дапамогу свайго тайнага саюзніка, украінскага гетмана Мазэпы, Карл XII павёў сваю армію цераз Украіну, але тут сустрэў рашучы адпор з боку расейскіх войск. Першае паражэнне шведскай арміі было нанесена ў бітве пры Лясной (28 верасня 1708 г.), а затым яна была поўнасцю разгромлена ў Палтаўскай бітве (27 чэрвеня 1709 г.) Пасля ўцёкаў Карла ХІІ у Турцыю рэшткі яго войска канчаткова капітулявалі 1 ліпеня 1709 г. Ф. Энгельс адзначаў, што сваёй спробай заваяваць Расею Карл XII загубіў Швецыю і паказаў усім непаражальнасць Расеі. . Яго суправаджалі не толькі шукальнікі прыгод і прыдворныя кавалеры, але і такія простыя і адданыя людзі, як гэты вось чалавек на партрэце. Яны любілі караля, мяркуючы, што дзеля яго варта і жыць і памерці.

Калі вы разглядвалі вобразатвор старога генерала, побач заўсёды аказваўся хто-небудзь з Лёвеншольдаў, каб заўважыць незнарок: гэта, маўляў, зусім не прыкмета ганарыстасці ў генерала, што ён зняў пальчатку з левай рукі, каб мастак адлюстраваў на партрэце вялікі пярсцёнак з пячаткай, які стары Лёвеншольд насіў на ўказальным пальцы. Пярсцёнак гэты дараваны быў яму каралём, а для яго на свеце існаваў толькі адзін-адзінюсенькі кароль. І пярсцёнак быў адлюстраваны разам з генералам на партрэце, каб засведчыць, што Бенгт Лёвеншольд застаўся верны Карлу XII. Бо нямала давялося яму выслухаць злосных нагавораў на свайго ўладара

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пярсцёнак Лёвеншольдаў»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пярсцёнак Лёвеншольдаў» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Пярсцёнак Лёвеншольдаў»

Обсуждение, отзывы о книге «Пярсцёнак Лёвеншольдаў» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x