Сэльма Лагерлёф - Пярсцёнак Лёвеншольдаў

Здесь есть возможность читать онлайн «Сэльма Лагерлёф - Пярсцёнак Лёвеншольдаў» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1997, ISBN: 1997, Издательство: Юнацтва, Жанр: Классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пярсцёнак Лёвеншольдаў: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пярсцёнак Лёвеншольдаў»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Пярсцёнак Лёвеншольдаў — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пярсцёнак Лёвеншольдаў», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать
[4] Пасля паражэння шведскай арміі ў Расеі ў разоранай вайной Швецыі ўзнікла апазіцыя, якую ўзначальвала служылае дваранства і падтрымлівалі іншыя саслоўі, незадаволеныя нарастаючым цяжарам падаткаў і павіннасцей, настойлівым імкненнем караля працягваць вайну. Яго лічылі вінаватым ва ўсіх бедах, якія наваліліся на Швецыю. Разам з тым сярод часткі шведскага насельніцтва бытавала ідэалізаванае ўяўленне пра Карла XII як пра вялікага палкаводца і героя. Гэтыя дваістыя адносіны да Карла XII знайшлі сваё адлюстраванне і на старонках рамана С. Лагерлёф. ! Адважваліся нават запэўніваць, быццам неразумнасцю сваёй і самавольствам ён давёў краіну ледзь не да пагібелі; але генерал усё роўна заставаўся заўзятым прыхільнікам караля. Бо кароль Карл быў для яго чалавекам, роўнага якому не ведаў свет! І таму, хто быў блізкі да яго, давялося даведацца, што ёсць на свеце нешта такое, што намнога прыгажэйшае і вышэйшае за людскую славу і поспехі і дзеля чаго варта змагацца.

Якраз гэтак жа як Бенгт Лёвеншольд пажадаў, каб пярсцёнак быў адлюстраваны разам з ім на партрэце, пажадаў ён узяць яго з сабой і ў магілу. І тут справа была зусім не ў ганарыстасці. У яго і ў думках не было выхваляцца тым, што ён носіць на пальцы пярсцёнак вялікага караля, калі з'явіцца перад госпадам Богам і мноствам Яго архангелаў. Хутчэй за ўсё ён спадзяваўся, што як толькі ўвойдзе ў тую залу, дзе сядзіць акружаны сваімі ўдалымі рубакамі Карл XII, пярсцёнак паслужыць яму апазнавальным знакам. Так што і пасля смерці яму давядзецца быць блізка ад таго чалавека, якому служыў і пакланяўся ўсё сваё жыццё.

Такім чынам, калі труну генерала апусцілі ў каменны склеп, які ён загадаў узвесці для сябе на могільніку ў Бру, пярсцёнак усё яшчэ красаваўся на ўказальным пальцы ягонай левай рукі. Сярод тых, хто праводзіў генерала ў апошні шлях, знайшлося нямала такіх, хто пашкадаваў, што гэты скарб знікне разам з нябожчыкам у магіле, бо пярсцёнак генерала быў амаль такі ж слаўны і вядомы, як ён сам. Казалі, нібы золата ў ім столькі, што хапіла б купіць цэлы маёнтак і што пунсовы сердалік з выгравіраванымі на ім ініцыяламі караля каштаваў не менш. І ўсе лічылі, што генералавы сыны заслугоўваюць самай глыбокай павагі за тое, што не пярэчылі бацькоўскай волі і пакінулі гэту дарагую рэч з ім.

Калі пярсцёнак генерала і на самай справе быў такі, якім ён адлюстраваны на партрэце, то гэта была вельмі нязграбная штучка, якую ў цяперашнія часы наўрад ці пажадаў бы хто насіць на пальцы. Аднак пярсцёнак Лёвеншольдаў вельмі высока цаніўся дзвесце гадоў таму назад. Нельга забываць, што ўсе ўпрыгожанні і посуд з высакароднага металу неабходна было тады за рэдкім выключэннем здаваць у казну, што даводзілася змагацца з Гёртцавымі далерамі і з дзяржаўным банкруцтвам [5] Карл XII, вярнуўшыся ў Швецыю пасля чатырнаццацігадовай адсутнасці (1715), застаў краіну ў стане поўнага эканамічнага краху, але нягледзячы на гэта, вырашыў сабраць сродкі для працягу вайны. Наткнуўшыся на супраціўленне дзяржаўнага савета і рыксдага, ён адхіліў іх ад кіравання дзяржавай і перадаў усю паўнату ўлады ў рукі гальшэйнгаторпскага міністра Гёртца (1668–1718), які правёў шэраг эканамічных мерапрыемстваў з мэтай выцягвання з насельніцтва сродкаў для новых ваенных намераў караля. У ліку гэтых мерапрыемстваў былі канфіскацыя каштоўнасцей, а таксама выпуск абясцэненых, так называемых фальшывых грошай, празваных у народзе «Гёртцавымі далерамі». Перыяд уладарання ненавіснага чужаземнага міністра лічыцца адным з самых змрочных эпізодаў шведскай гісторыі і вядомы пад назвай «Гёртцавага часу». і што для многіх золата было чымсьці такім, аб чым яны ведалі толькі па чутках і чаго ніколі ў вочы не бачылі. Так і здарылася, што ў народзе не маглі забыць пра залаты пярсцёнак, які быў пакладзены ў труну без усякай карысці для людзей. Многія былі гатовы лічыць нават несправядлівым, што ён ляжаў там. Яго нельга было прадаць за вялікія грошы ў чужыя краіны і здабыць хлеб таму, каму не было чым харчавацца, апрача як сечанай саломай і драўлянай карой.

Але хоць многія і жадалі завалодаць гэтай вялікай каштоўнасцю, не знайшлося нікога, хто б сапраўды падумваў прысвоіць яе. Пярсцёнак так і ляжаў у труне з прыкручаным векам, у замураваным склепе, пад цяжкімі каменнымі плітамі, недасяжны нават самаму дзёрзкаму злодзею; і думалі, што так ён і застанецца там да сканчэння вякоў.

II

У сакавіку месяцы 1741 года памёр генерал-маёр Бенгт Лёвеншольд, а праз некалькі месяцаў у тым жа годзе здарылася так, што маленькая дачка ротмістра Ёрана Лёвеншольда, старэйшага генералавага сына, які жыў у той час у Хедэбю, памерла ад крывавага паносу. Хавалі яе ў нядзелю, адразу пасля службы, і ўсе малельшчыкі прама з царквы пайшлі за пахавальным шэсцем і праводзілі нябожчыцу да Лёвеншольдавай фамільнай грабніцы, дзе абедзве вялізныя магільныя пліты былі зрушаны на самы край. У скляпенні пад плітамі муляр зрабіў пралом, каб маленькую труну мёртвага дзіцяці можна было паставіць побач з дзядулінай.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пярсцёнак Лёвеншольдаў»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пярсцёнак Лёвеншольдаў» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Пярсцёнак Лёвеншольдаў»

Обсуждение, отзывы о книге «Пярсцёнак Лёвеншольдаў» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x