Сэльма Лагерлёф - Пярсцёнак Лёвеншольдаў

Здесь есть возможность читать онлайн «Сэльма Лагерлёф - Пярсцёнак Лёвеншольдаў» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1997, ISBN: 1997, Издательство: Юнацтва, Жанр: Классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пярсцёнак Лёвеншольдаў: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пярсцёнак Лёвеншольдаў»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Пярсцёнак Лёвеншольдаў — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пярсцёнак Лёвеншольдаў», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Пакуль прыхаджане, якія сабраліся каля склепа, слухалі надмагільнае слова, мабыць, сёй-той і ўспомніў аб каралеўскім пярсцёнку і пашкадаваў, што вось ляжыць ён, маўляў, схаваны ў магіле без усякай карысці і радасці.

А магчыма, сёй-той і шапнуў суседу, што цяпер не так ужо і цяжка дабрацца да пярсцёнка: бо да заўтрашняга дня склеп наўрад ці замуруюць.

Сярод тых, каго трывожылі такія думкі, быў і нейкі селянін з сядзібы Маламстуга ў Ольсбю. Звалі яго Борд Бордсан. Ён быў зусім не з тых, хто гараваў бы да сівых валасоў з-за пярсцёнка. Наадварот, калі хто-небудзь пачынаў размову пра пярсцёнак, Борд звычайна казаў: што ў яго, маўляў, і так добрая сядзіба і яму няма чаго зайздросціць генералу, калі б ён забраў з сабой у магілу хоць цэлы шэфель [6] Шэфель — старадаўняя шведская мера ёмістасці для цвёрдых і сыпучых целаў, роўная 20,9 літра. золата.

І вось цяпер, стоячы на могільніку, Борд Бордсан, як і многія іншыя, падумаў: «Дзіўна, што склеп застанецца адкрытым». Але не абрадаваўся гэтаму, а занепакоіўся. «Ротмістру, бадай, патрэбна б загадаць, каб склеп замуравалі сягоння ж пасля паўдня, — падумаў ён. — Знойдуцца такія, каму захочацца дабрацца да пярсцёнка».

Справа гэта яго зусім і не тычылася, але як бы там ні было, а ён усё больш і больш звыкаўся з думкай, што небяспечна пакідаць склеп адкрытым на ноч. Стаяў жнівень, ночы былі цёмныя, і калі склеп не замуруюць сягоння ж, то туды можа прабрацца злодзей і завалодаць скарбам.

Яго ахапіў такі страх, што ён ужо пачаў быў падумваць, ці не пайсці яму да ротмістра, каб папярэдзіць яго. Але Борд цвёрда ведаў, што ў народзе лічыцца дурнем, і яму не хацелася выстаўляць сябе на пасмешышча. «У гэтай справе ты маеш рацыю, гэта ўжо дакладна, — падумаў ён, — але калі перастараешся, цябе падымуць на смех. Ротмістр маху не дасць і ўжо абавязкова распарадзіцца, каб замуравалі пралом».

Ён так паглыбіўся ў свае думкі, што нават не заўважыў, як пахавальны абрад закончыўся, і працягваў стаяць каля магілы. І прастаяў бы яшчэ доўга, калі б жонка не падышла да яго і не тузанула за рукаў кафтана.

— Што гэта на цябе найшло? — запыталася яна. — Стаіш тут і вачэй не зводзіш, быццам кот каля мышынай норкі.

Селянін уздрыгнуў, узняў вочы і ўбачыў, што, апрача іх з жонкай, нікога на могільніку ўжо няма.

— Ды нічога, — адказаў ён. — Стаяў тут, і прыйшло мне ў галаву…

Ён ахвотна расказаў бы жонцы, што іменна яму прыйшло ў галаву, але ведаў, што яна куды больш здагадлівая за яго. І палічыла б толькі яго трывогі дарэмнымі. Сказала б, што замураваны склеп ці не — нікога гэта справа не тычыцца, апрача ротмістра Лёвеншольда.

Яны накіраваліся дамоў і вось якраз тут, на дарозе, павярнуўшыся спінай да могільніка, Борду Бордсану і выкінуць бы з галавы думкі аб генеральскай грабніцы, ды дзе ўжо там. Жонка ўсё гаварыла аб пахаванні: аб труне і аб тых, хто яе нёс, аб пахавальнай працэсіі і аб надмагільных прамовах. А ён час ад часу ўстаўляў слоўца, каб не заўважыла яна, што ён нічога не бачыць і не чуе. Жончын голас гучаў дзесьці далёка. А ў галаве ў Борда ўсё круціліся адны і тыя ж думкі: «Сягоння ў нас нядзеля, і, мабыць, муляр не захоча замуроўваць склеп у свой вольны дзень. Але раз так, ротмістр мог бы даць далакопу далер, каб той папільнаваў магілу ноччу. Эх, каб ён здагадаўся гэта зрабіць!»

Нечакана Борд Бордсан пачаў размаўляць услых сам з сабой:

— Што ні кажы, а трэба было мне пайсці да ротмістра! Так, трэба было! Такая важнасць, калі б людзі і паднялі мяне на смех!

Ён зусім забыўся, што побач з ім ішла жонка, і апамятаўся, толькі калі яна раптам спынілася і ўтаропілася ў яго.

— Ды нічога, — сказаў ён. — Гэта я ўсё над той справай галаву ламаю.

Яны зноў пакрочылі дадому і хутка апынуліся ў сябе ў Меламстузе.

Ён спадзяваўся, што хоць тут ужо пазбавіцца ад трывожных думак, і так яно, можа, і было б, калі б ён узяўся за якую-небудзь работу; але дзень жа быў нядзельны… Паабедаўшы, жыхары Меламстугі разышліся хто куды. Ён адзін застаўся сядзець у пакоі, і на яго зноў напаў ранейшы роздум.

Трохі счакаўшы, ён падняўся з лавы, выйшаў на двор і пачысціў каня скрабніцай, намерваючыся з'ездзіць у Хедэбю і пагаварыць з ротмістрам. «Інакш пярсцёнак украдуць сягоння ж ноччу», — падумаў ён.

Аднак ажыццявіць свой намер яму не давялося. Ён быў чалавек нясмелы. Замест таго ён пайшоў да суседа на двор пагаварыць аб тым, што яго непакоіла, але сусед быў не адзін, і Борд па сваёй празмернай нясмеласці зноў не адважыўся пачаць размову. Ён вярнуўся дамоў, так і не сказаўшы ні слова.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пярсцёнак Лёвеншольдаў»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пярсцёнак Лёвеншольдаў» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Пярсцёнак Лёвеншольдаў»

Обсуждение, отзывы о книге «Пярсцёнак Лёвеншольдаў» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x