Сэльма Лагерлёф - Пярсцёнак Лёвеншольдаў

Здесь есть возможность читать онлайн «Сэльма Лагерлёф - Пярсцёнак Лёвеншольдаў» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1997, ISBN: 1997, Издательство: Юнацтва, Жанр: Классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пярсцёнак Лёвеншольдаў: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пярсцёнак Лёвеншольдаў»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Пярсцёнак Лёвеншольдаў — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пярсцёнак Лёвеншольдаў», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Нямала і іншых гісторый хадзіла пра генерала. Іх расказвалі бясконца, і ва ўсім павеце не знайшлося б чалавека, які не ведаў бы пра старога Лёвеншольда, не паважаў яго ці не ставіўся б да яго з глыбокай пашанай. Ведалі і пра генеральскі пярсцёнак, усе ведалі пра тое, як разам з генералам яго паклалі ў магілу; але чалавечая сквапнасць была такая вялікая, што пярсцёнак у генерала ўкралі.

Цяпер вы можаце ўявіць сабе! Калі ўжо што і магло абудзіць у людзей інтарэс, цікаўнасць і хваляванне, дык гэта вестка аб тым, што пярсцёнак знойдзены і згублены зноў, што Інгільберта знайшлі ў лесе мёртвага, а сялян з Ольсбю падазраюць у крадзяжы пярсцёнка і яны сядзяць пад вартай.

Калі прыхаджане вярталіся ў нядзелю пасля паўдня з царквы дамоў, там ледзь маглі дачакацца, калі яны здымуць з сябе святочнае адзенне і перакусяць; ім прыходзілася адразу расказваць усё, што пасведчылі на судзе сведкі, і ўсё, у чым прызналіся абвінавачваемыя, а таксама які, на думку людзей, будзе прыгавор.

Ні пра што іншае і гаворкі не было. Кожны вечар у вялікіх дамах і малых хацінах, як у тарпалаў, так і ў заможных сялян, каля ачага чынілі суд.

Жахлівая гэта была справа, ды і дзіўная, таму і няпроста было разабрацца ў ёй па справядлівасці. Нялёгка было вынесці канчатковае рашэнне, бо цяжка, ды і амаль немагчыма было паверыць, што Іварсаны і іхні прыёмны сын нібыта забілі чалавека з-за пярсцёнка, якім бы каштоўным ён ні быў.

Узяць хаця б Эрыка Іварсана. Быў ён чалавек багаты, валодаў вялікімі ўгоддзямі і мноствам хат. Калі і вадзіўся за ім які грэх, дык толькі той, што быў горды і празмерна клапаціўся пра свой гонар. Але таму і цяжка было зразумець, што які-небудзь скарб у свеце мог прымусіць яго пайсці на ганебны ўчынак.

Яшчэ менш можна было западозрыць ягонага брата Івара. Вядома, ён быў бедны, затое жыў у свайго брата на хлебе, атрымліваючы ад яго чаго толькі пажадае. Ён быў такі дабрадушны і раздаваў усё, што ў яго было! Няўжо такому чалавеку магло прыйсці ў галаву ўчыніць забойства і разбой?

Што тычыцца Паўля Эліясана, то было вядома, што Іварсаны яго любілі і ён павінен жаніцца на Марыт Эрыксдотэр, адзінай бацькавай наследніцы. Зрэшты, ён жа быў з тых, каго можна было западозрыць хутчэй за ўсё: бо ён па нараджэнні іншаземец, а пра іншаземцаў вядома, што крадзеж яны не лічаць за грэх. Івар Іварсан прывёў Паўля з сабой, калі вярнуўся дамоў з палону. Хлопчык быў сірата з трох год і, калі б не Івар, памёр бы з голаду ў роднай краіне. Праўда, выхавалі яго Іварсаны сумленным і справядлівым, ды і вёў ён сябе заўсёды як належала. Вырас ён разам з Марыт Эрыксдотэр, яны пакахалі адно аднаго, і неяк не верылася, што чалавек, якога чакаюць шчасце і багацце, раптам возьме ды і паставіць усё гэта на карту, украўшы пярсцёнак.

Але, з іншага боку, не варта было забываць і генерала, пра якога людзі змалку чулі столькі розных легенд і гісторый, якога ведалі, бадай, не горш за роднага бацьку, генерала, які быў высокі ростам, магутны і варты даверу. А цяпер ён памёр, і ў яго ўкралі самае дарагое з ягонай маёмасці.

Генерал ведаў, што калі Інгільберт Бордсан уцякаў з дому, пярсцёнак быў у яго, інакш Інгільберт спакойна накіраваўся б сваёй дарогай і не быў бы мёртвым. Генерал, пэўна, таксама ведаў, што сяляне з Ольсбю ўкралі пярсцёнак, інакш бы ім ніяк не сустрэўся на дарозе ротмістр, іх не ўзялі б пад варту і не трымалі б пад арыштам.

Так, складана было разабрацца па справядлівасці ў такой справе, але на генерала спадзяваліся нават больш, чым на самога караля Карла. І амаль на ўсіх судовых разборах, якія вяліся ў бедных хацінах, быў вынесены абвінаваўчы прысуд.

Вялікае здзіўленне, вядома, выклікала тое, што павятовы суд, які засядаў у судовай палаце на ўзгорку ў Брубю, учыніўшы абвінавачваемым найстрогае дазнанне, але так і не выкрыўшы іх і не схіліўшы да прызнання віны, вымушаны быў апраўдаць сялян, якіх абвінавацілі ў забойстве і разбоі.

Аднак на волю іх не выпусцілі, бо прыгавор павятовага суда павінен быў зацвердзіць каронны суд, а каронны суд палічыў сялян з Ольсбю вінаватымі і прыгаварыў іх да павешання.

Але і гэты прыгавор не быў выкананы, паколькі яго павінен быў спярша зацвердзіць сам кароль.

Пасля таго як быў вынесены і аб'яўлены каралеўскі прыгавор, прыхаджане, вярнуўшыся з царквы, адклалі свой абед; ім не цярпелася расказаць тым, хто заставаўся дома, якім быў гэты прыгавор.

А ён абвяшчаў: зусім відавочна, што хтосьці з абвінавачваемых — забойца і злодзей, але паколькі ніводзін з іх не прызнаў сябе вінаватым, то няхай іх рассудзіць Божы суд.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пярсцёнак Лёвеншольдаў»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пярсцёнак Лёвеншольдаў» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Пярсцёнак Лёвеншольдаў»

Обсуждение, отзывы о книге «Пярсцёнак Лёвеншольдаў» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x