Сэльма Лагерлёф - Пярсцёнак Лёвеншольдаў

Здесь есть возможность читать онлайн «Сэльма Лагерлёф - Пярсцёнак Лёвеншольдаў» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1997, ISBN: 1997, Издательство: Юнацтва, Жанр: Классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пярсцёнак Лёвеншольдаў: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пярсцёнак Лёвеншольдаў»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Пярсцёнак Лёвеншольдаў — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пярсцёнак Лёвеншольдаў», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

І ягоная чэлядзь і прышэльцы здзіўлена глядзелі на ротмістра. Ім усім падумалася, што сягоння раніцай у ім з'явілася нешта не падобнае на яго, штосьці зласлівае. Ён не быў самім сабой. Ён ужо не быў пачцівы і ветлівы, як раней.

Ротмістр пачаў распытваць сялян, што яны рабілі ў лесе так рана і дзе знайшлі Інгільберта. Іварсаны жылі заможна, і ім было не па душы, што ў іх так гэта выпытваюць, але самае галоўнае ротмістру ўсё ж удалося выведаць.

За дзень да гэтага з мукой і харчаваннем для работнікаў яны падняліся на свой сэтар, размешчаны за некалькі міль адсюль, у глыбіні лесу, ды там і заначавалі. На досвітку накіраваліся назад. Івар Іварсан неўзабаве абагнаў сваіх спадарожнікаў. Ён жа былы салдат, майстар хадзіць, і нялёгка было паспяваць за ім.

Намнога апярэдзіўшы сваіх спадарожнікаў, Івар Іварсан раптам убачыў, што насустрач яму па сцяжынцы ідзе нейкі чалавек. А лес там быў даволі рэдкі. Ніякіх кустоў, адны толькі магутныя ствалы, і Івар яшчэ здалёк убачыў гэтага чалавека. Але пазнаць адразу — не пазнаў. Між дрэў плавалі клубы туману, і калі іх асвятлялі сонечныя промні, то яны ператварыліся ў залатую смугу. Сёе-тое можна было разгледзець праз гэтае туманнае марыва, але не вельмі выразна.

Івар Іварсан заўважыў, што, як толькі сустрэчны ўбачыў яго ў тумане, то адразу ж спыніўся і з вялікім жахам, быццам абараняючыся, распасцёр перад сабой рукі. Калі ж Івар зрабіў яшчэ некалькі крокаў наперад, той кінуўся на калені і закрычаў, каб Івар не набліжаўся да яго. Здавалася, што чалавек гэты не пры сваім розуме. Івар Іварсан хацеў быў паспяшацца да яго, каб супакоіць, аднак той ужо ўскочыў на ногі і кінуўся наўцёкі ў глыбіню лесу. Але прабег ён усяго толькі некалькі крокаў. Амаль у той жа момант ён паваліўся на зямлю і застаўся ляжаць нерухома. Калі Івар Іварсан падышоў да яго, ён быў мёртвы.

Цяпер Івар Іварсан тут жа пазнаў гэтага чалавека: гэта быў не хто іншы, як Інгільберт Бордсан, сын таго самага Борда, які раней жыў у Ольсбю, але потым, калі двор ягоны згарэў, а жонка ўтапілася, перабраўся на летні сэтар. Івар ніяк не мог зразумець, чаму Інгільберт паваліўся і памёр: нічыя ж рука не дакранулася да яго. Ён спрабаваў вярнуць яго да жыцця, але гэта не ўдалося. Калі падышлі астатнія, яны таксама ўбачылі, што Інгільберт мёртвы. Але Бордсаны былі калісьці суседзямі Іварсанаў у Ольсбю, і ім не захацелася пакідаць Інгільберта ў лесе; і вось яны зрабілі насілкі і забралі яго з сабой.

Ротмістр з панурым выглядам слухаў гэты аповед. Ён падаўся яму цалкам праўдзівым. Інгільберт ляжаў на насілках, быццам сабраўся ў далёкую дарогу: за спінаю — торба, а на нагах — чаравікі. Мядзведжая рагаціна, якая ляжала побач, бадай, таксама належала яму. Не інакш як Інгільберт хацеў накіравацца на чужыну, каб прадаць там пярсцёнак; але калі ў лясным тумане яму сустрэўся Івар Іварсан, то палічыў яго за прывід генерала. Ну, вядома! Так яно і было! Івар Іварсан быў апрануты ў стары салдацкі мундзір, а палі ягонага капелюша былі загнуты на каралінскі манер [20] Каралінамі называліся салдаты арміі Карла XII (ад лац. Carolus — Карл). . Тое, што Інгільберт абазнаўся, лёгка тлумачылася адлегласцю, туманам і тым, што сумленне ў яго было нячыстае.

Тым не менш ротмістр усё яшчэ быў незадаволены. Ён кіпеў лютай злосцю і прагнуў крыві. Яму хацелася б задушыць Інгільберта сваімі рукамі. Лёвеншольду патрэбна было даць выхад гарачаму жаданню помсты, а выхаду не было.

Аднак, паступова ротмістр зразумеў, які ён несправядлівы, і настолькі авалодаў сабой, што нават расказаў Іварсанам, для чаго ён з чалядзінцамі выйшаў сягоння ранкам у лес. І дадаў, што хоча даведацца, ці пры мерцвяку пярсцёнак.

Ротмістру нават хацелася, каб сяляне з Ольсбю адказалі «не»; тады ён мог бы са зброяй у руках пастаяць за свае правы. Але яны палічылі яго патрабаванне натуральным і крыху адышлі ўбок, пакуль чалядзінцы абшуквалі кішэні мерцвяка. Ягоныя чаравікі, торбу, кожнае шво ягонай вопраткі.

Спачатку ротмістр з велізарнай увагай сачыў за вобыскам, але раптам ён нечакана зірнуў на сялян, і яму падалося, быццам тыя абмяняліся насмешлівымі позіркамі, нібы былі перакананы, што ён усё роўна нічога не знойдзе.

Так яно і выйшла. Пошукі давялося спыніць, а пярсцёнак так і не знайшоўся. Тады падазрэнні ротмістра зусім справядліва леглі на сялян. Гэтае ж самае падумалі і чалядзінцы. Куды падзеўся пярсцёнак? Калі Інгільберт рашыўся ўцякаць, то ён абавязкова ўзяў яго з сабой. Дзе ён?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пярсцёнак Лёвеншольдаў»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пярсцёнак Лёвеншольдаў» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Пярсцёнак Лёвеншольдаў»

Обсуждение, отзывы о книге «Пярсцёнак Лёвеншольдаў» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x