Сэльма Лагерлёф - Пярсцёнак Лёвеншольдаў

Здесь есть возможность читать онлайн «Сэльма Лагерлёф - Пярсцёнак Лёвеншольдаў» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1997, ISBN: 1997, Издательство: Юнацтва, Жанр: Классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пярсцёнак Лёвеншольдаў: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пярсцёнак Лёвеншольдаў»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Пярсцёнак Лёвеншольдаў — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пярсцёнак Лёвеншольдаў», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Госпадзі божа, якую прыгажосць і ўтульнасць надаваў агонь у самай убогай хаціне! А як жартаваў ён там з усімі дамачадцамі вечары напралёт! Ён трашчаў і іскрыўся, і тады здавалася, быццам пасмейваецца з іх. Ён пляваўся і сыкаў, і здавалася, быццам дразніць некага бурклівага і злога. Часам ён ніяк не мог справіцца з якім-небудзь сукаватым паленам. Тады ў пакоі станавілася дымна і чадна, быццам агонь хацеў растлумачыць людзям, што яго кормяць надта скупа. Часам ён ухітраўся ператварыцца ў гарачую кучу вугалю, якраз калі ў доме кіпела работа, так што заставалася толькі скласці рукі на каленях ды гучна смяяцца, пакуль ён не ўспыхне зноў. Але больш за ўсё агонь сваволіў, калі гаспадыня прыходзіла з трохногім чыгунком і патрабавала, каб ён кухарыў. Зрэдку агонь бываў паслухмяны і паслужлівы і справу сваю рабіў хутка і ўмела. Але нярэдка ён гадзінамі лёгка і гулліва скакаў вакол катла з кашай, не даючы ёй закіпець.

Затое як весела, бывала, ззялі вочы гаспадара, калі наскрозь вымаклы і замёрзлы, ён вяртаўся ў непагадзь дамоў, а агонь сустракаў яго цяплом і ўтульнасцю! Затое цудоўна было думаць аб агні, які не спіць, выпраменьваючы яркае святло ў цёмную зімовую ноч, нібы пуцяводная зорка беднага вандроўніка і быццам грозная перасцярога рысі і ваўку!

Але агонь у ачагу ўмеў не толькі саграваць, свяціць і кухарыць. Ён здольны быў не толькі зіхацець, трашчаць, дыміць і чадзіць. Ён мог абудзіць у чалавечай душы жаданне гарэзаваць.

Бо што такое чалавечая душа, як не гарэзлівае полымя? Так, так, яна і ёсць агонь! Полымя ўспыхвае ў самім чалавеку, ахоплівае яго і кружыцца над ім, якраз як агонь успыхвае ў шэрых паленах, ахоплівае іх і кружыцца над імі. Калі тыя, хто збіраўся зімовымі вечарамі вакол палымнеючага агню, моўчкі сядзелі гадзіну-другую, гледзячы ў ачаг, агонь пачынаў размаўляць з кожным з іх на сваёй уласнай мове.

— Сястрыца Душа, — мовіла полымя, — хіба ты не такое ж полымя, як я? Чаму ж ты такая панурая, такая засмучаная?

— Братка Агонь, — адказвала чалавечая душа, — я калола дровы і гаспадарнічала цэлы дзень. У мяне толькі і засталося моцы, каб моўчкі сядзець ды глядзець на цябе.

— Ведаю, — працягваў агонь, — але надышоў вечар. Рабі, як я! Палымней і свяці! Весяліся і сагравай!

І душы слухаліся і пачыналі весяліцца. Яны расказвалі казкі, загадвалі загадкі, пілікалі на скрыпцы, выразалі завіткі і ружачкі на хатніх рэчах і земляробчых прыладах. Гулялі ў розныя гульні і спявалі песні, выкуплялі фанты і згадвалі старадаўнія прымаўкі. І мала-памалу адубелае цела адтайвала. Адтайвала і панурае сэрца. Людзі ажывалі і весялелі. Агонь і гульні ля ачага давалі ім сілы зноў жыць іх бедным і цяжкім жыццём.

Але вось без чаго не абыходзілася весялосць ля ачага, дык гэта ўжо без аповедаў пра самыя гераічныя подзвігі і прыгоды! Аповеды гэтыя падабаліся старым і маладым. Бо ў подзвігах і прыгодах у гэтым свеце, слава богу, ніколі недахопу не было.

Але ніколі не было іх так шмат, як у часы Карла. Ён быў усім героям герой, і гісторый пра яго і ягоных воінаў было безліч! Гісторыі гэтыя не зніклі разам з ім і яго ўладай, яны працягвалі жыць і пасля яго смерці, стаўшы лепшай яго спадчынай.

Ні пра каго не любілі так расказваць, як пра самога караля; ну а пасля яго любілі яшчэ пагаварыць пра старога генерала з Хедэбю. Яго ведалі ў твар, з ім не раз размаўлялі і маглі апісаць яго з ног да галавы.

Генерал быў такі дужы, што гнуў падковы, як іншыя гнулі звычайныя стружкі. Аднойчы ён даведаўся, што ў Смедсбю ў даліне Свартшо жыве каваль, які лепш за ўсіх у акрузе куе падковы. Генерал паехаў да яго ў даліну і папрасіў Мікеля з Смедсбю падкаваць яму каня. А калі каваль вынес з кузні гатовую падкову, генерал запытаўся, ці нельга спачатку зірнуць на яе. Падкова была трывалая і зробленая на сумленне, але, разгледзеўшы яе, генерал рассмяяўся.

— Гэта, па-твойму, падкова? — запытаўся ён і, сагнуўшы яе, пераламаў на дзве часткі.

Каваль перапалохаўся, вырашыўшы, што выканаў дрэнна работу.

— У падкове, пэўна, была расколіна, — сказаў ён і паспяшаўся назад у кузню па іншую падкову.

Але і з ёю выйшла як з першай, з той толькі розніцай, што яе сціснулі, быццам клешчамі, пакуль і яна не пераламалася напалам; далібог, так яно і было. Але тут Мікель западозрыў нядобрае.

— Ужо ці не сам ты кароль Карл, а можа, Бенгт з Хедэбю? — сказаў ён генералу.

— Малайчына, Мікель, правільна адгадаў, — пахваліў каваля генерал і тут жа заплаціў Мікелю спаўна і за чатыры новыя падковы, і за тыя дзве, што зламаў.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пярсцёнак Лёвеншольдаў»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пярсцёнак Лёвеншольдаў» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Пярсцёнак Лёвеншольдаў»

Обсуждение, отзывы о книге «Пярсцёнак Лёвеншольдаў» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x