• Пожаловаться

Джонатан Свіфт: Падарожжы Гулівера

Здесь есть возможность читать онлайн «Джонатан Свіфт: Падарожжы Гулівера» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 1974, категория: Классическая проза / Путешествия и география / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Джонатан Свіфт Падарожжы Гулівера

Падарожжы Гулівера: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Падарожжы Гулівера»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У рамане Джонатан Свіфт апісаў "падарожжа ў некаторыя аддаленыя краіны свету Лемюэля Гулівера, спачатку хірурга, а потым капітана некалькіх караблёў". За час падарожжа Гуліверу атрымалася пабываць у Ліліпуціі і Брабдынгнегу.

Джонатан Свіфт: другие книги автора


Кто написал Падарожжы Гулівера? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Падарожжы Гулівера — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Падарожжы Гулівера», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Пачуўся аглушальны грукат. Многія людзі страцілі прытомнасць, а імператар пабялеў, закрыў твар рукамі і доўга не адважваўся расплюшчыць вочы.

Калі дым разышоўся і ўсе супакоіліся, уладар Ліліпуціі загадаў адвезці ў арсенал нож, корцік і пісталет.

Астатнія рэчы Гуліверу аддалі назад.

9

Цэлага паўгода пражыў Гулівер у палоне. Шэсць самых славутых вучоных кожны дзень прыходзілі ў замак вучыць яго ліліпуцкай мове.

Праз тры тыдні ён ужо добра разумеў, што гавораць навокал, а месяцы праз два і сам навучыўся размаўляць з жыхарамі Ліліпуціі.

На першых жа ўроках Гулівер запомніў адну фразу, якая патрэбна была яму больш за ўсё: «Ваша вялікасць, я прашу вас адпусціць мяне на волю».

Кожны дзень на каленях паўтараў ён гэтыя словы імператару, але імператар адказваў заўсёды адно і тое ж:

— Люмоз кельмін песо дэсмар лон эмпазо!

Гэта значыць: «Я не магу вызваліць цябе, пакуль ты не паклянешся мне жыць у міры са мной і з усёй маёй імперыяй».

Гулівер гатоў быў у любую хвіліну даць клятву, якую ад яго патрабавалі. Ён зусім і не хацеў ваяваць з маленькімі чалавечкамі. Але імператар адкладваў цырымонію ўрачыстай клятвы з дня на дзень.

Пакрысе ліліпуты прывыклі да Гулівера і перасталі яго баяцца.

Часта вечарамі ён клаўся на зямлю перад сваім замкам і дазваляў пяці ці шасці чалавечкам танцаваць у сябе на далоні.

Дзеці з Мільдэнда прыходзілі гуляць у хованкі ў яго валасах.

І нават ліліпуцкія коні больш не храплі і не станавіліся дыбка, калі бачылі Гулівера.

Імператар наўмысна загадаў як мага часцей наладжваць конныя вучэнні перад старым замкам, каб прывучыць коней сваёй гвардыі да жывой гары.

Раніцой усіх коней з палкавых і ўласных імператарскіх канюшань праводзілі ля ног Гулівера.

Кавалерысты прымушалі сваіх коней пераскокваць цераз яго руку, пакладзеную на зямлю, а адзін славуты коннік пераскочыў нават неяк цераз яго нагу, закутую ў ланцуг.

Гулівер усё яшчэ сядзеў на ланцугу. Ад нуды ён узяўся за работу і сам зрабіў сабе стол, крэслы і ложак.

Для гэтага яму прывезлі каля тысячы самых вялікіх і тоўстых дрэў з імператарскіх лясоў.

А пасцель для Гулівера зрабілі лепшыя мясцовыя майстры. Яны прынеслі ў замак шэсцьсот сеннікаў звычайнай ліліпуцкай велічыні. Па сто пяцьдзесят штук сшылі яны разам і зрабілі чатыры вялікія сеннікі на Гулівераў рост. Іх паклалі адзін на адзін, але ўсё-такі спаць Гуліверу было мулка.

Такім жа чынам зрабілі для яго коўдру і прасціны.

Коўдра выйшла тонкая і не вельмі цёплая. Але Гулівер быў марак і не баяўся прастуды.

Абед, вячэру і снеданне для Гулівера варылі трыста павароў. Для гэтага каля замка ім пабудавалі цэлую кухонную вуліцу — з правага боку стаялі кухні, а з левага жылі павары са сваімі сем'ямі.

За сталом звычайна прыслугоўвала не больш ста дваццаці ліліпутаў.

Дваццаць чалавечкаў Гулівер браў у рукі і ставіў проста да сябе на стол. Астатнія сто працавалі ўнізе. Адны падвозілі ежу ў тачках або падносілі на насілках, другія падкочвалі да ножкі стала бочкі з віном.

Са стала ўніз былі спушчаны моцныя вяроўкі, і чалавечкі, што стаялі на стале, з дапамогай спецыяльных блокаў усцягвалі ежу наверх.

Кожны дзень на світанні да старога замка прыганялі цэлы статак жывёлы — шэсць быкоў, сорак бараноў і мноства ўсялякай дробнай жыўнасці.

Смажаных быкоў і бараноў Гулівер звычайна разразаў на дзве ці нават на тры часткі, індыкоў і гусей адпраўляў у рот цалкам, не разразаючы, а дробную птушку — курапатак, бакасаў, рабчыкаў — глытаў па дзесяць, а то і па пятнаццаць штук зараз.

Калі Гулівер еў, натоўп ліліпутаў стаяў вакол і дзівіўся на яго. Аднойчы нават сам імператар у суправаджэнні імператрыцы, прынцаў, прынцэс і ўсёй світы прыехаў паглядзець на такое рэдкае відовішча.

Гулівер паставіў крэслы знатных гасцей на стол насупраць свайго прыбора і выпіў за здароўе імператара, імператрыцы і ўсіх прынцаў і прынцэс па чарзе. Ён у гэты дзень еў нават больш, чым звычайна, каб здзівіць і пацешыць сваіх гасцей, але абед здаўся яму не такі смачны, як заўсёды. Ён заўважыў, як спалохана і злосна глядзеў у яго бок дзяржаўны казначэй Флімнап.

І сапраўды, на другі дзень казначэй Флімнап зрабіў даклад імператару. Ён сказаў:

— Горы, ваша вялікасць, добрыя тым, што яны не жывыя, а мёртвыя, і таму іх не трэба карміць. Калі ж якая-небудзь гара раптам ажыве і запатрабуе, каб яе кармілі, больш разумна будзе зрабіць яе зноў мёртвай, чым падаваць ёй кожны дзень снеданне, абед і вячэру.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Падарожжы Гулівера»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Падарожжы Гулівера» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Отзывы о книге «Падарожжы Гулівера»

Обсуждение, отзывы о книге «Падарожжы Гулівера» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.