Джонатан Свіфт - Падарожжы Гулівера

Здесь есть возможность читать онлайн «Джонатан Свіфт - Падарожжы Гулівера» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1974, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Классическая проза, Путешествия и география, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Падарожжы Гулівера: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Падарожжы Гулівера»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У рамане Джонатан Свіфт апісаў "падарожжа ў некаторыя аддаленыя краіны свету Лемюэля Гулівера, спачатку хірурга, а потым капітана некалькіх караблёў". За час падарожжа Гуліверу атрымалася пабываць у Ліліпуціі і Брабдынгнегу.

Падарожжы Гулівера — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Падарожжы Гулівера», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Імператар уважліва выслухаў Флімнапа, але не згадзіўся з ім.

— Не спяшайцеся, дарагі Флімнап, — сказаў ён. — Усё ў свой час.

Гулівер нічога не ведаў пра гэту размову. Ён сядзеў каля замка, гутарыў са знаёмымі ліліпутамі і сумна разглядаў вялікую дзірку на рукаве свайго кафтана.

Ужо шмат месяцаў ён, не мяняючы, насіў адну і тую ж кашулю, адны і тыя ж кафтан і камізэльку і з трывогай думаў пра тое, што вельмі хутка яны ператворацца ў лахманы.

Ён папрасіў выдаць яму якой-небудзь тоўстай тканіны на латкі, але замест гэтага да яго з'явілася трыста краўцоў. Яны загадалі Гуліверу стаць на калені і прыставілі да яго спіны доўгую лесвіцу.

Па гэтай лесвіцы старшы кравец дабраўся да яго шыі і спусціў адтуль, ад патыліцы да падлогі, вяроўку з грузам на канцы. Такой даўжыні патрэбна было пашыць кафтан.

Рукавы і паясніцу Гулівер змераў сам.

Праз два тыдні новы строй быў гатовы. Ён атрымаўся цудоўны, але быў падобны на коўдру з абрэзкаў, бо яго давялося сшыць з некалькіх тысяч кавалкаў тканіны.

Кашулю Гуліверу шылі дзвесце швачак. Для гэтага яны ўзялі самае моцнае і грубае палатно, якое толькі маглі знайсці, але нават яго давялося складаць у некалькі столак, а потым сшываць, бо самае тоўстае паруснае палатно ў Ліліпуціі не таўсцейшае за нашу кісяю. Кавалкі гэтага ліліпуцкага палатна бываюць звычайна даўжынёй са старонку школьнага сшытка, а шырынёй — на паўстаронкі.

Швачкі знялі з Гулівера мерку, калі ён ляжаў у пасцелі. Адна з іх стала яму на шыю, другая на калена. Яны ўзялі за канцы доўгую вяроўку і туга нацягнулі яе, а трэцяя швачка маленькай лінеечкай змерала даўжыню гэтай вяроўкі.

Гулівер разаслаў на падлозе сваю старую кашулю і паказаў яе швачкам. Яны некалькі дзён аглядалі рукавы, каўнер і складкі на грудзях, а потым за адзін тыдзень вельмі акуратна пашылі кашулю якраз такога ж фасону.

Гулівер быў вельмі рады. Нарэшце ён мог з ног да галавы адзецца ва ўсё чыстае і цэлае.

Цяпер яму не хапала толькі капелюша. Але тут яго выручыў шчаслівы выпадак.

Аднойчы да імператарскага двара прыбыў ганец з весткай, што непадалёк ад таго месца, дзе быў знойдзены Чалавек-Гара, пастухі заўважылі велізарны чорны прадмет з круглым гарбом пасярэдзіне і з шырокімі плоскімі краямі.

Спачатку мясцовыя жыхары падумалі, што гэта марская жывёліна, выкінутая хвалямі. Але паколькі гарбун ляжаў зусім нерухома і не дыхаў, то яны здагадаліся, што гэта нейкая рэч, якая належала Чалавеку-Гары. Калі яго імператарская вялікасць загадае, гэтую рэч можна прывезці ў Мільдэнда ўсяго на пяці конях.

Імператар згадзіўся, і праз некалькі дзён пастухі прывезлі Гуліверу яго стары чорны капялюш, які ён згубіў на водмелі.

Праўда, капялюш быў крыху папсаваны, таму што возчыкі прабілі ў яго палях дзве дзіркі і ўсю дарогу валаклі на доўгіх вяроўках. Але ўсё-такі гэта быў капялюш, і Гулівер надзеў яго на галаву.

10

Жадаючы дагадзіць імператару і хутчэй выйсці на волю, Гулівер прыдумаў незвычайную забаву. Ён папрасіў прывезці яму з лесу некалькі тоўстых і вялікіх дрэў.

На другі дзень сем возчыкаў на сямі калёсах прывезлі яму бярвенні. Кожныя калёсы цягнулі восем коней, хоць бярвенні былі таўшчынёй са звычайны кіёк.

Гулівер выбраў дзевяць аднолькавых кійкоў і ўбіў іх у зямлю, размясціўшы правільным чатырохвугольнікам. На гэтыя кійкі ён туга, быццам на барабан, нацягнуў сваю насоўку. Атрымалася роўная, гладкая пляцоўка.

Вакол яе Гулівер паставіў поручні і прапанаваў імператару наладзіць на гэтай пляцоўцы ваеннае спаборніцтва.

Імператару вельмі спадабалася гэта забава.

Ён загадаў, каб дваццаць чатыры лепшыя кавалерысты ў поўным узбраенні рушылі да старога замка, і сам прыехаў глядзець на іх спаборніцтвы.

Гулівер па чарзе падняў усіх кавалерыстаў разам з коньмі і паставіў на пляцоўку.

Затрубілі трубы. Коннікі падзяліліся на два атрады і пачалі ваенныя дзеянні. Яны пускалі адзін у аднаго тупыя стрэлы, калолі сваіх праціўнікаў тупымі коп'ямі, адступалі і нападалі.

Імператар быў так задаволены ваеннай пацехай, што пачаў наладжваць яе кожны дзень.

Адзін раз ён нават сам камандаваў атакай на Гуліверавай насоўцы.

Гулівер у гэты час трымаў на далоні крэсла, у якім сядзела імператрыца. Адсюль ёй было лепш відаць, што робіцца на насоўцы.

Усё ішло добра. Толькі аднойчы, у час пятнаццатых манеўраў, разгарачаны конь аднаго афіцэра прабіў капытом насоўку, спатыкнуўся і скінуў свайго ездака.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Падарожжы Гулівера»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Падарожжы Гулівера» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Падарожжы Гулівера»

Обсуждение, отзывы о книге «Падарожжы Гулівера» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x