• Пожаловаться

Джонатан Свіфт: Падарожжы Гулівера

Здесь есть возможность читать онлайн «Джонатан Свіфт: Падарожжы Гулівера» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 1974, категория: Классическая проза / Путешествия и география / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Джонатан Свіфт Падарожжы Гулівера

Падарожжы Гулівера: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Падарожжы Гулівера»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У рамане Джонатан Свіфт апісаў "падарожжа ў некаторыя аддаленыя краіны свету Лемюэля Гулівера, спачатку хірурга, а потым капітана некалькіх караблёў". За час падарожжа Гуліверу атрымалася пабываць у Ліліпуціі і Брабдынгнегу.

Джонатан Свіфт: другие книги автора


Кто написал Падарожжы Гулівера? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Падарожжы Гулівера — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Падарожжы Гулівера», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Хлапчукі спрачаліся, хто з іх дакіне камень да самага носа Гулівера.

Вучоныя разважалі між сабой, адкуль узяўся Куінбус Флестрын.

— У нашых старых кнігах напісана, — сказаў адзін вучоны, — што тысячу гадоў таму назад мора выкінула да нас на бераг страшыдла. Я думаю, што і Куінбус Флестрын вынырнуў з дна мора.

— Не, — адказаў другі вучоны, — у марскога страшыдла павінны быць жабры і хвост. Куінбус Флестрын зваліўся з Месяца.

Ліліпуцкія мудрацы не ведалі, што на свеце ёсць іншыя краіны, і думалі, што ўсюды жывуць адны ліліпуты.

Вучоныя доўга хадзілі вакол Гулівера і круцілі галовамі, але так і не паспелі вырашыць, адкуль узяўся Куінбус Флестрын.

Коннікі на вараных конях з коп'ямі наперавес разагналі натоўп.

— Пеплам селян! Пеплам селян! — крычалі яны.

Гулівер убачыў залатую скрыначку на колах. Скрыначку везла шасцёрка белых коней. Побач, таксама на белым кані, ехаў чалавечак у залатым шлеме з пяром.

Чалавечак у шлеме пад'ехаў да чаравіка Гулівера і спыніў свайго каня. Конь захроп і стаў дыбам.

Зараз жа некалькі афіцэраў падбеглі з двух бакоў да конніка, схапілі яго каня за аброць і асцярожна адвялі далей ад Гуліверавай нагі.

Коннік на белым кані і быў імператар Ліліпуціі, а ў залатой карэце сядзела імператрыца.

Чатыры пажы разаслалі на лужку аксамітную стужку, паставілі маленькае пазалочанае крэселка і расчынілі дзверцы карэты.

Імператрыца выйшла і села ў крэсла, расправіўшы сукенку.

Вакол яе на залатых лавачках паселі яе прыдворныя дамы.

Яны былі так разадзеты, што ўвесь лужок стаў падобны на разасланую спадніцу, вышытую золатам, срэбрам і каляровым шоўкам.

Імператар саскочыў з каня і некалькі разоў абышоў вакол Гулівера. За ім ішла яго світа.

Каб лепш разгледзець імператара, Гулівер лёг на бок.

Яго вялікасць быў на цэлы пазногаць вышэйшы за сваіх прыдворных. Ён быў ростам тры вяршкі з лішнім і, відаць лічыўся ў Ліліпуціі вельмі высокім чалавекам.

У руцэ імператар трымаў аголеную шпагу, трошкі карацейшую за вязальны пруток. На яе залатой рукаятцы і ножнах блішчалі брыльянты.

Яго імператарская вялікасць задраў галаву і пра нешта спытаў у Гулівера.

Гулівер не зразумеў яго пытання, але на ўсякі выпадак расказаў імператару, хто ён такі і адкуль з'явіўся.

Імператар толькі паціснуў плячыма.

Тады Гулівер расказаў тое ж самае па-галандску, па-латыні, па-грэчаску, па-французску, па-гішпанску, па-італійску і па-турэцку.

Але імператар Ліліпуціі, як відаць, не ведаў гэтых моў. Ён кіўнуў галавой Гуліверу, ускочыў на каня і памчаўся назад у сталіцу Ліліпуціі Мільдэнда. Услед за ім паехала імператрыца са сваімі дамамі.

А Гулівер застаўся сядзець перад замкам, як сабака на ланцугу перад будкай.

Да вечара вакол Гулівера сабралася, напэўна, тысяч трыста ліліпутаў — усе гарадскія жыхары і ўсе сяляне з суседніх вёсак.

Кожнаму хацелася пабачыць, што гэта такое Куінбус Флестрын — Чалавек-Гара.

Гулівера ахоўвала варта, узброеная коп'ямі, лукамі і мячамі. Варце было загадана нікога не падпускаць да Гулівера і сачыць, каб ён не сарваўся з ланцуга і не ўцёк.

Дзве тысячы салдат выстраіліся перад замкам, але ўсё-такі натоўп гараджан прарваўся праз іх строй.

Адны аглядалі абцасы Гулівера, другія шпурлялі ў яго каменьчыкамі або цэліліся з лукаў у яго гузікі.

Адна страла абадрала Гуліверу шыю, другая страла ледзь не трапіла яму ў левае вока.

Начальнік варты загадаў злавіць свавольнікаў, звязаць іх і выдаць Куінбусу Флестрыну.

Гэта было страшней за ўсякае іншае пакаранне.

Салдаты звязалі шэсць ліліпутаў і, падштурхоўваючы тупымі канцамі пікаў, прыгналі да ног Гулівера.

Гулівер нагнуўся, згроб усіх адной рукой і паклаў у кішэню сваёй камізэлькі.

Толькі аднаго чалавечка ён пакінуў у руцэ, асцярожна ўзяў двума пальцамі і пачаў разглядаць.

Чалавечак ухапіўся аберуч за Гулівераў палец і дзіка закрычаў.

Гуліверу стала шкада чалавечка. Ён ласкава ўсміхнуўся яму і дастаў з кішэні складны ножык, каб разрэзаць вяроўкі, якімі былі звязаны рукі і ногі ліліпута.

Ліліпут убачыў бліскучыя зубы Гулівера, убачыў велізарны нож і закрычаў яшчэ мацней. Натоўп унізе прыціх ад жаху.

А Гулівер ціхенька перарэзаў адну вяроўку, перарэзаў другую і паставіў чалавечка на зямлю.

Потым ён адпусціў і тых ліліпутаў, што капашыліся ў яго ў кішэні.

— Глюм глеф Куінбус Флестрын! — закрычаў увесь натоўп.

Па-ліліпуцку гэта азначала: «Няхай жыве Чалавек-Гара!»

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Падарожжы Гулівера»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Падарожжы Гулівера» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Отзывы о книге «Падарожжы Гулівера»

Обсуждение, отзывы о книге «Падарожжы Гулівера» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.