• Пожаловаться

Эрнст Гофман: Мадэмуазэль дэ Скюдэры

Здесь есть возможность читать онлайн «Эрнст Гофман: Мадэмуазэль дэ Скюдэры» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 2013, ISBN: 978-985-7057-68-9, издательство: Кнігазбор, категория: Классическая проза / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

libcat.ru: книга без обложки

Мадэмуазэль дэ Скюдэры: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Мадэмуазэль дэ Скюдэры»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Эрнст Гофман: другие книги автора


Кто написал Мадэмуазэль дэ Скюдэры? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Мадэмуазэль дэ Скюдэры — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Мадэмуазэль дэ Скюдэры», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Урэшце Скюдэры з дапамогай д’Андыі патрапіла дазнацца, што кароль меў доўгую патаемную гутарку з графам Міясанам. Апроч таго, Бантан, камердынер і найбліжэйшая давераная асоба караля, наведаў Кансьержэры і размаўляў з Брусонам. Нарэшце, выявілася, што аднае ночы той жа Бантан разам з нейкімі людзьмі з’явіўся ў доме Кардыльяка і прабыў там досыць доўга. Клод Парту, жыхар з першага паверха, сцвярджаў, што ў тую ноч над яго галавой нешта доўга грукатала і што там напэўна быў Аліўе, бо ён пазнаў ягоны голас. Было відавочна, што кароль вырашыў сам скласці ўражанне пра сапраўдную хаду падзеяў, але такое доўгае маруджанне з рашэннем заставалася незразумелым. Пэўна, ля Рэньі прыкладаў усе намаганні, каб утрымаць ахвяру ў пашчы. Гэта забівала любую надзею.

Мінуў амаль месяц, і аднойчы Мэнтэнон перадала Скюдэры, што кароль жадае бачыць іх увечары ў яе, Мэнтэнон, апартаментах.

Сэрца Скюдэры закалацілася: яна зразумела, што сёння справа Брусона вырашыцца. Яна паведаміла пра ўсё беднай Мадлон, якая апантана малілася да Панны Марыі і ўсіх святых, каб яны абудзілі ў каралю перакананне ў невінаватасці Брусона.

І ўсё ж здавалася, што кароль начыста забыўся на гэтую справу, бо, бавячы, як звычайна, час у прыязных размовах з Мэнтэнон і Скюдэры, ён нават словам не згадаў небараку Брусона. Нарэшце з’явіўся Бантан, наблізіўся да караля і прашаптаў некалькі словаў так ціха, што абедзве дамы не зразумелі анічога. У Скюдэры ўсё ўнутры скаланулася. Тады кароль падняўся, падышоў да яе і сказаў, бліскаючы вачыма:

— Віншую вас, мая пані! Ваш падапечны Аліўе Брусон вольны!

Скюдэры, у якой слёзы пырснулі з вачэй, не ў стане вымавіць ні слова, хацела кінуцца каралю ў ногі. Але ён спыніў яе, прыгаворваючы:

— Ідзіце ўжо, ідзіце! Вам варта было б стаць адвакатам у парламенце, пані, і абараняць мае справы, бо, клянуся святым Дыянісіем, перад вашым красамоўствам не ўстаіць ніхто. Зрэшты, — дадаў ён ужо сур’ёзней, — таму, каго бярэ пад ахову сама цнота, не страшныя ні злыя папрокі, ні Вогненная палата, ні ўсе суды на свеце!

Скюдэры ўрэшце знайшла патрэбныя словы, якія выліліся ў найпалымянейшую падзяку. Але кароль перарваў яе, нагадаўшы, што ва ўласным доме яе чакае падзяка значна больш гарачая, чым мог бы патрабаваць ён, бо, імаверна, якраз у гэты момант шчаслівы Аліўе абдымае сваю Мадлон.

— Бантан, — сказаў кароль на развітанне, — выплаціць вам тысячу луідораў. Перадайце іх ад майго імя дзяўчыне на пасаг. Хай яна пабярэцца са сваім Брусонам, які, зрэшты, зусім не заслужыў такога шчасця. Але затым яны абодва мусяць пакінуць Парыж. Такая мая воля.

Дома насустрач Скюдэры паспяшалася Марціньер, за ёю — Батыст, абодва са зіхоткімі ад радасці тварамі, захоплена гукаючы:

— Ён тут! Ён вольны! О, мілыя маладыя!

Шчаслівая пара кінулася ў ногі Скюдэры.

— Ах, я ведала, што вы, толькі вы, вы адна ўратуеце майго мужа! — усклікала Мадлон.

— Вера ў вас, маю маці, заўжды жыла ў маёй душы, — цвердзіў Аліўе, і абодва цалавалі рукі высакароднай дамы і пралівалі тысячы гарачых слёз. А потым яны зноў абняліся і, запэўніўшы, што незямное хараство гэтых імгненняў пераважае ўсе невымоўныя пакуты мінулых дзён, пакляліся не разлучацца да скону.

Праз колькі дзён яны пабраліся шлюбам і атрымалі блаславенне святара. Нават калі б на тое не было волі караля, Брусон усё адно не змог бы заставацца ў Парыжы, дзе ўсё нагадвала яму пра жудасныя часы, калі тут лютаваў Кардыльяк, дзе выпадкова магла раскрыцца і назаўсёды разбурыць яго мірнае жыццё злавесная таямніца, вядомая пакуль адзінкам. Адразу ж пасля вяселля ён разам з маладой жонкай з блаславення Скюдэры пераехаў у Жэневу. Багата адораны праз пасаг Мадлон, надзіва ўмелы ў сваім рамястве, надзелены ўсімі цнотамі сумленнага грамадзяніна, ён вёў там шчаслівае і бесклапотнае жыццё. Для яго збыліся надзеі, што да самай магілы падманвалі ягонага бацьку.

Праз год пасля ад’езду Брусона выйшла афіцыйнае паведамленне за подпісамі Арлуа дэ Шавалона, арцыбіскупа Парыжу, і П’ера Арно д’Андыі, парламенцкага адваката, пра тое, што нейкі раскаяны грэшнік на ўмовах таямніцы споведзі перадаў у дар царкве нарабаваны скарб з каштоўнасцяў і аздобаў. Кожны, хто да канца 1680 году, пераважна праз узброены напад на вуліцы, пазбавіўся ўпрыгожанняў, мусіў з’явіцца да д’Андыі і атрымаць, пры супадзенні апісання з той ці іншай рэччу са збору і адсутнасці сумневаў у правамоцнасці прэтэнзіі, сваю каштоўнасць назад. Многія ахвяры Кардыльяка, што шчасліва пазбеглі смерці, толькі аглушаныя ўдарам кулака, адно за адным ішлі да парламенцкага адваката і, да немалога свайго здзіўлення, атрымлівалі адабраныя колісь скарбы. Рэшта ж дасталася царкве святога Яўстаха.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Мадэмуазэль дэ Скюдэры»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Мадэмуазэль дэ Скюдэры» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Отзывы о книге «Мадэмуазэль дэ Скюдэры»

Обсуждение, отзывы о книге «Мадэмуазэль дэ Скюдэры» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.