• Пожаловаться

Эрнст Гофман: Мадэмуазэль дэ Скюдэры

Здесь есть возможность читать онлайн «Эрнст Гофман: Мадэмуазэль дэ Скюдэры» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 2013, ISBN: 978-985-7057-68-9, издательство: Кнігазбор, категория: Классическая проза / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

libcat.ru: книга без обложки

Мадэмуазэль дэ Скюдэры: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Мадэмуазэль дэ Скюдэры»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Эрнст Гофман: другие книги автора


Кто написал Мадэмуазэль дэ Скюдэры? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Мадэмуазэль дэ Скюдэры — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Мадэмуазэль дэ Скюдэры», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Што вы робіце?! — абурыўся кароль, схапіўшы яе за рукі і змусіўшы сесці ў фатэль. — Што вы робіце, пані?! Вы здзіўляеце мяне бязмежна. Жудасная гісторыя! Хто пацвердзіць, што фантастычны аповед Брусона — праўда?

— Сведчанні Міясана, росшукі ў доме Кардыльяка, унутранае перакананне і — ах! — цнатлівае сэрца Мадлон, што адчула тую ж цноту ў няшчасным Брусону! — адказала Скюдэры.

Кароль, які хацеў быў нешта адказаць, павярнуўся на шум, што даляцеў ад дзвярэй. Лувуа, які працаваў у суседнім пакоі, зазірнуў з заклапочаным выразам твару. Кароль падняўся і выйшаў следам за ім. Скюдэры і Мэнтэнон палічылі гэты перапынак небяспечным, бо, аднойчы заспеты знянацку, кароль мог потым засцерагчыся, каб другі раз не трапіць у пастаўленую пастку. Але праз некалькі хвілін кароль вярнуўся, некалькі разоў прайшоўся туды-сюды, урэшце спыніўся перад Скюдэры, і, склаўшы рукі за спінай і не гледзячы на яе, напаўголаса прамовіў:

— Мне б хацелася зірнуць на вашую Мадлон.

— О, літасцівы пане, якую вялікую ласку зробіце вы беднаму, няшчаснаму дзіцяці! Ах, адзін толькі знак — і вы ўбачыце яе ля сваіх ног!

Сказаўшы гэта, Скюдэры так хутка, як дазваляў ёй цяжкі строй, падбегла да дзвярэй і крыкнула, што кароль жадае бачыць Мадлон Кардыльяк, а потым вярнулася і заплакала ад радасці і ўзрушэння.

Скюдэры прадчувала такую міласць, таму прывяла з сабою Мадлон, якая чакала ў пакаёўкі маркізы з кароткім хадайніцтвам, складзеным для яе д’Андыі. Праз лічаныя імгненні яна ўжо ляжала ля ног караля, не ў стане вымавіць ні слова. Страх, збянтэжанасць, баязлівая пашана, каханне і боль усё хутчэй гналі гарачую кроў па яе жылах. Яе шчокі палалі, вочы блішчэлі празрыстымі перлінамі слёз, якія адна за адной падалі з шаўковых веяў на прыўкрасныя бялюткія грудзі. Кароль, здавалася, быў зачараваны пекнатой анёльскага дзіцяці. Ён мякка падняў дзяўчыну з падлогі і нібы памкнуўся пацалаваць яе руку, якую трымаў у сваёй. Адпусціўшы мілае дзіця, кароль глядзеў на Мадлон вільготнымі ад слёз вачыма, якія сведчылі пра глыбокую ўзрушанасць. Мэнтэнон ціха прашаптала Скюдэры:

— Вы не знаходзіце, што юнае стварэнне надзвычай падобнае да Лавальер, ну проста адзін твар? Кароль аддаўся салодкім успамінам. Вы выйгралі.

Як бы ціха ні казала Мэнтэнон, кароль, відаць, пачуў яе словы. Чырвань разлілася па ягоным твары, а позірк слізгануў міма маркізы. Ён прачытаў хадайніцтва, пададзенае Мадлон, і прамовіў мякка і прыхільна:

— Я ахвотна веру, што ты, мілае дзіця, упэўненая ў невінаватасці твайго каханага, але ж паслухаем, што скажа на гэты конт Вогненная палата!

Лёгкім рухам рукі ён даў зразумець дзяўчыне, гатовай расплакацца, што размова скончаная. Скюдэры з жахам уцяміла, што згадка пра Лавальер, якой бы дарэчнай яна ні здалася спачатку, змяніла настрой караля, калі Мэнтэнон назвала яе імя. Магчыма, на думку караля, яму не вельмі далікатна нагадалі пра тое, што ён схільны ахвяраваць суворым законам дзеля прыгажосці, альбо, быць можа, кароль адчуў сябе летуценнікам, груба вернутым да рэчаіснасці, калі адлятаюць прэч чароўныя малюнкі, якія ён хацеў быў ухапіць. А можа, ён ужо не бачыў перад сабою сваёй каханкі, а думаў пра сястру Луізу Міласэрную (такое імя атрымала Лавальер у кляштары кармелітак), якая назаляла яму сваёй пабожнасцю і цнотай. Цяпер не заставалася нічога іншага, як спакойна дачакацца каралеўскага рашэння.

Тым часам сведчанні графа Міясана перад Вогненнай палатай сталі вядомыя. Як часта бывае, народ змяніў адну скрайнасць на іншую, і той, каго пракліналі як жахлівага забойцу і пагражалі разарваць на часткі яшчэ да таго, як ён падымецца на эшафот, цяпер выклікаў усеагульнае спачуванне як нявінная ахвяра варварскай юстыцыі. Суседзі згадвалі пра яго цнатлівае жыццё, моцнае каханне да Мадлон, яго вернасць і адданасць душою і целам старому майстру. Цэлыя працэсіі часта з’яўляліся перад палацам ля Рэньі, людзі пагрозліва крычалі: «Аддай нам Аліўе Брусона, ён невінаваты!» — і нават шпурлялі камяні ў вокны, так што ля Рэньі быў змушаны прасіць у жандармерыі абараніць яго ад раз’юшанай чэрні.

Прайшло некалькі дзён, цягам якіх да Скюдэры даходзілі толькі нязначныя звесткі аб працэсе Аліўе Брусона. Зусім знявераная, яна скіравалася да Мэнтэнон, якая, аднак, запэўніла, што кароль не згадвае пра гэтую справу, і лепш яму нічога не гаварыць. Калі ж маркіза з дзіўнаватай усмешкай спытала, як маецца маленькая Лавальер, Скюдэры пераканалася, што ў глыбіні душы ганарыстая дама адчувае прыкрасць ад абставінаў, у якіх чуллівы кароль мог паддацца чарам, недаступным яе разуменню. На Мэнтэнон цяпер не было аніякай надзеі.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Мадэмуазэль дэ Скюдэры»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Мадэмуазэль дэ Скюдэры» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Отзывы о книге «Мадэмуазэль дэ Скюдэры»

Обсуждение, отзывы о книге «Мадэмуазэль дэ Скюдэры» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.