• Пожаловаться

Эрнст Гофман: Мадэмуазэль дэ Скюдэры

Здесь есть возможность читать онлайн «Эрнст Гофман: Мадэмуазэль дэ Скюдэры» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 2013, ISBN: 978-985-7057-68-9, издательство: Кнігазбор, категория: Классическая проза / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

libcat.ru: книга без обложки

Мадэмуазэль дэ Скюдэры: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Мадэмуазэль дэ Скюдэры»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Эрнст Гофман: другие книги автора


Кто написал Мадэмуазэль дэ Скюдэры? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Мадэмуазэль дэ Скюдэры — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Мадэмуазэль дэ Скюдэры», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— У такім разе я кінуся да ног караля і буду маліць аб літасці, — прамовіла Скюдэры здушаным ад слёз голасам.

— Не рабіце гэтага! — усклікнуў д’Андыі. — Дзеля ўсяго святога, не рабіце гэтага, мая пані! Пакіньце ў запасе гэты апошні сродак, які ў выпадку няўдачы будзе для вас назаўжды страчаны. Кароль ніколі не змілуецца над злачынцам такога кшталту, бо пачуе самыя горкія папрокі ад незадаволенага народа. Магчыма, Брусон, ці адкрыўшы сваю таямніцу, ці яшчэ неяк сапраўды здолее зняць з сябе падазрэнне. Тады і надыдзе час прасіць літасці ў караля, які не будзе пытацца, што даказана перад судом, а што не, але прыслухаецца да ўнутранага пераканання.

Скюдэры мусіла міжволі згадзіцца са шматвопытным д’Андыі.

Позна ўвечары Скюдэры ў глыбокай маркоце і бясконцых развагах, што, дзеля Панны Марыі і ўсіх святых, яна мусіць зрабіць, каб выратаваць няшчаснага Брусона, сядзела ў сваім пакоі, калі ўвайшла Марціньер і паведаміла, што граф Міясан, палкоўнік каралеўскай гвардыі, жадае неадкладна гаварыць з мадэмуазэль.

— Даруйце, — сказаў Міясан, пакланіўшыся з жаўнерскай гжэчнасцю, — даруйце мне, мая пані, што я ў такі позні, такі нязручны час наважыўся вас патурбаваць. Мы, жаўнеры, да гэтага звыклыя, да таго ж мяне выбачаць перад вамі некалькі словаў: я прыйшоў дзеля Аліўе Брусона.

Скюдэры, напружана чакаючы новых выпрабаванняў, выгукнула:

— Аліўе Брусон? Найняшчаснейшы з людзей? Што маеце вы да яго?

— Я так і падумаў, — з усмешкай сказаў Міясан, — што імені вашага пратэжэ будзе дастаткова, каб забраць вашую ўвагу. Усе перакананыя ў вінаватасці Брусона. Я ведаю, што вы прытрымліваецеся іншай думкі, якая, што праўда, грунтуецца адно на запэўненнях самога падсуднага. Са мной жа іншая гісторыя. Ніхто больш за мяне не можа быць упэўнены ў тым, што Брусон недатычны да забойства Кардыльяка.

— Кажыце ж, ах, кажыце! — усклікнула Скюдэры, і вочы яе заблішчэлі ад радасці.

— Я, — з націскам сказаў Міясан, — быў чалавекам, які закалоў старога ювеліра на вуліцы Сэн-Анарэ, непадалёк ад вашага дому.

— Святыя ўгоднікі! Вы? Вы?! — закрычала Скюдэры.

— І клянуся вам, мая пані, — дадаў Міясан, — я ганаруся сваім учынкам. Ведайце, што Кардыльяк быў самы жахлівы, самы двудушны ліхадзей на свеце. Гэта ён подла забіваў і рабаваў уначы і доўгі час пазбягаў усіх пастак. Я й сам не ведаю, як здарылася, што ўва мне абудзілася ўнутранае падазрэнне да старога злыдня, калі ён, вонкава спакойны, прынёс упрыгожанні, замоўленыя мною, і калі выпытваў, каму яны прызначаныя, і калі хітра выцягнуў у майго камердынера час, у які я звычайна наведваю пэўную даму. Яшчэ задоўга да гэтага мне кінулася ў вочы тое, што няшчасныя ахвяры найгнюснейшай сквапнасці мелі аднолькавыя смяротныя раны. Мне было ясна, што забойца налаўчыўся наносіць удар, які забіваў імгненна, і цалкам разлічваў на яго. Калі б ён аднойчы прамахнуўся, барацьба пайшла б на роўных. Гэтая думка падказала мне меру засцярогі, настолькі простую, што я дзіўлюся, чаму да яе не звярнуліся раней і не ўратаваліся ад небяспечнага стварэння. Пад камізэльку я надзяваў лёгкі сталёвы нагруднік. Кардыльяк накінуўся на мяне ззаду. Ён абхапіў мяне надзвычай моцна, але ўпэўнена скіраваны клінок толькі слізгануў па жалезе. У той жа момант я вырваўся з ягоных рук і ўсадзіў яму пад рэбры кінжал, які трымаў напагатове.

— І вы маўчалі? — спытала Скюдэры. — Вы не паведамілі суддзям, што здарылася насамрэч?

— Дазвольце заўважыць, мая пані, — адказаў Міясан, — што такая заява калі б і не каштавала мне жыцця, то напэўна ўцягнула б мяне ў найагіднейшы судовы працэс. Ці паверыў бы ля Рэньі, які паўсюль прадчувае злачынства, менавіта мне, калі б я абвінаваціў пачцівага Кардыльяка, узор цноты і рахманасці, у вусцішных забойствах? А што, калі б меч Феміды павярнуўся вастрыём да мяне самога?

— Але гэта немагчыма! — выгукнула Скюдэры. — З вашым паходжаннем! З вашым становішчам!

— Ах, — уздыхнуў Міясан, — вы толькі згадайце маршала Люксембургскага, якога ідэя замовіць сабе гараскоп у ле Сажа давяла да падазрэнняў у атручванні і да Бастыліі. Не, клянуся святым Дыянісіем, ні гадзіны волі, ні свайго мезенца я не аддам шалёнаму ля Рэньі, які нам усім ахвотна прыставіў бы лязо да горла.

— Але тады вы адпраўляеце на эшафот невінаватага Брусона, — перабіла Скюдэры.

— Невінаватага? — запярэчыў Міясан. — Пані мая, вы называеце невінаватым хаўрусніка гэтага жахлівага Кардыльяка? Таго, хто дапамагаў яму ў ягоных ліхадзействах? Хто тысячу разоў заслужыў смяротную кару? О не, ён сплыве крывёю па праве, а я адкрыў вам, вельмішаноўная пані, праўдзівую хаду падзей, каб вы, не выдаючы мяне Вогненнай палаце, усё ж знайшлі магчымасць павярнуць маю таямніцу на карысць свайму падапечнаму.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Мадэмуазэль дэ Скюдэры»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Мадэмуазэль дэ Скюдэры» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Отзывы о книге «Мадэмуазэль дэ Скюдэры»

Обсуждение, отзывы о книге «Мадэмуазэль дэ Скюдэры» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.