• Пожаловаться

Эрнст Гофман: Мадэмуазэль дэ Скюдэры

Здесь есть возможность читать онлайн «Эрнст Гофман: Мадэмуазэль дэ Скюдэры» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 2013, ISBN: 978-985-7057-68-9, издательство: Кнігазбор, категория: Классическая проза / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

libcat.ru: книга без обложки

Мадэмуазэль дэ Скюдэры: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Мадэмуазэль дэ Скюдэры»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Эрнст Гофман: другие книги автора


Кто написал Мадэмуазэль дэ Скюдэры? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Мадэмуазэль дэ Скюдэры — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Мадэмуазэль дэ Скюдэры», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Скюдэры, да глыбіні душы ўзрадаваная тым, што яе перакананасць у невінаватасці Брусона знайшла такое сур’ёзнае пацверджанне, не вагаючыся расказала графу, які ведаў пра злачынствы Кардыльяка, усё, што ведала сама, і заклікала яго ісці разам з ёю да д’Андыі. Яму, на ўмовах сакрэтнасці, трэба было апавесці ўсё, каб ён параіў, што рабіць далей.

Д’Андыі, выслухаўшы надзвычай падрабязны аповед Скюдэры, яшчэ раз удакладніў найдрабнейшыя дэталі. Асабліва ўнікліва ён распытваў графа Міясана, ці напраўду той ўпэўнены, што Кардыльяк на яго напаў, і ці пазнаў бы ён Аліўе Брусона як таго, што цягнуў труп прэч.

— Апроч таго, — адказаў Міясан, — што ў святле поўні я дакладна пазнаў ювеліра, у ля Рэньі я бачыў кінжал, якім забілі Кардыльяка. Ён належыць мне і пазнаецца па тонкай апрацоўцы дзяржальна. Стоячы за крок ад хлопца, у якога зваліўся капялюш, я добра разгледзеў яго твар і напэўна пазнаў бы яго.

Некалькі імгненняў д’Андыі моўчкі глядзеў перад сабой, а потым загаварыў:

— Звычайным спосабам Брусона аніяк нельга ўратаваць з рук юстыцыі. Дзеля Мадлон ён не хоча назваць Кардыльяка забойцам. Зрэшты, гэта не так істотна, бо нават калі б ён патрапіў даказаць гэты факт, паказаўшы патаемны выхад і нарабаваныя скарбы, яго ўсё адно напаткала б смерць як хаўрусніка. Нічога не зменіць і аповед графа Міясана аб праўдзівых абставінах здарэння з ювелірам. Адтэрміноўка — вось тое, да чаго насамрэч варта імкнуцца. Дапусцім, граф Міясан ідзе ў турму Кансьержэры, просіць паказаць яму Аліўе Брусона і пазнае ў ім таго, хто знёс з месца забойства труп Кардыльяка. Тады ён спяшаецца да ля Рэньі і кажа: «На вуліцы Сэн-Анарэ я бачыў зарэзанага чалавека. Я стаяў вельмі блізка да цела, калі да яго падскочыў нехта, схіліўся над ім і, убачыўшы прыкметы жыцця, ускінуў яго на плечы і панёс прэч. У Аліўе Брусону я пазнаў таго незнаёмца». Гэтае сведчанне змушае паўторна дапытаць Брусона і зладзіць яго вочную стаўку з графам Міясанам. Гэтага досыць — катаванні адмяняюцца, і следства працягваецца. І вось тады надыходзіць час звярнуцца да караля. Зрабіць гэта як найтанчэй — справа вашага вострага розуму, пані. На маю думку, добра было б адкрыць каралю ўсю таямніцу. Сведчанні графа Міясана падмацуюць прызнанне Брусона. Той жа вынік, напэўна, дадуць і таемныя росшукі ў доме Кардыльяка. Усё гэта стане падставай не для судовага выраку, а для рашэння караля на аснове ўнутранага пачуцця, якое злітуецца там, дзе суддзя мусіць караць.

Граф Міясан акуратна выканаў парады д’Андыі, і ўсё сапраўды сталася так, як той прадбачыў.

Цяпер прыйшоў час звярнуцца да караля, і гэта быў самы складаны крок, бо той лічыў Брусона жахлівым забойцам, які так доўга сеяў па ўсім Парыжы страх і жуду, і меў да яго такую агіду, што найменшы напамін пра следства выклікаў у яго выбух абурэння. Мэнтэнон, верная свайму правілу ніколі не казаць каралю непрыемнасцяў, адмовіла ў пасярэдніцтве, і лёс Брусона апынуўся цалкам у руках Скюдэры. Пасля доўгіх развагаў апошняя гэтак жа хутка прыняла рашэнне, як затым выканала яго. Яна надзела чорную вечаровую сукню з цяжкога шоўку, упрыгожылася каштоўнымі каралямі Кардыльяка, начапіла доўгі чорны вэлюм і ў такім выглядзе з’явілася ў пакоях Мэнтэнон у час, калі там быў кароль. Шляхетная постаць высакароднай пані ва ўрачыстым уборы выглядала велічна і мусіла выклікаць глыбокую пашану нават у шалапутнага люду, які прызвычаіўся таўчыся ў перадпакоях палаца, легкадумны і да ўсяго абыякавы. Усе пачціва расступіліся, калі яна ўвайшла, і нават сам кароль здзіўлена падняўся і рушыў ёй насустрач. Аслеплены бляскам дарагіх дыяментаў, ён усклікнуў:

— Клянуся небам, гэта каралі Кардыльяка!

І, звяртаючыся да Мэнтэнон, дадаў з прыязнай усмешкай:

— Зірніце толькі, пані маркіза, як нашая чароўная нявеста тужыць па сваім жаніху!

— Ах, сір, — адгукнулася Скюдэры, нібыта падтрымліваючы жарт, — ці пасавалі б прыгнечанай горам нявесце такія пышныя аздобы? Не, я адраклася ад гэнага залатара і ўвогуле б не згадвала пра яго, калі б перад вачыма не ўзнікаў раз-пораз жахлівы малюнак, як яго, забітага, праносяць проста ля мяне.

— Як?! — здзівіўся кароль. — Вы бачылі яго, небараку?

Скюдэры каротка расказала, як выпадак (яна пакуль не згадвала пра ўмяшальніцтва Брусона) прывёў яе да дому Кардыльяка якраз тады, калі было адкрытае здзейсненае ўначы забойства. Яна апісала бязмежны боль Мадлон, глыбокае ўражанне, што зрабіла на яе гэтае анёльскае дзіця, спосаб, якім яна ўратавала няшчасную з рук Дэгрэ пад ухвальны галас натоўпу. Цікавасць караля ўзрасла, калі пайшло апісанне сцэн з удзелам Дэгрэ, ля Рэньі і самога Брусона. Захоплены жывым і яркім аповедам Скюдэры, кароль забыў, што гаворка ідзе пра ненавісны працэс агіднага яму Брусона, і час ад часу выказваў воклічамі свае пачуцці. Не паспеў ён ачомацца, агаломшаны нечуванай гісторыяй, пра якую толькі што даведаўся, як Скюдэры кінулася яму ў ногі і папрасіла літасці да Аліўе Брусона.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Мадэмуазэль дэ Скюдэры»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Мадэмуазэль дэ Скюдэры» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Отзывы о книге «Мадэмуазэль дэ Скюдэры»

Обсуждение, отзывы о книге «Мадэмуазэль дэ Скюдэры» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.