Анатоль Брытун - Пах мускусу [журнальный вариант]

Здесь есть возможность читать онлайн «Анатоль Брытун - Пах мускусу [журнальный вариант]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2010, Жанр: Историческая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пах мускусу [журнальный вариант]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пах мускусу [журнальный вариант]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Пах мускусу [журнальный вариант] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пах мускусу [журнальный вариант]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Стражнік націснуў цынгель. Скрозь дым ад стрэлу бачыў, як воўк тузануўся і закруціўся на месцы. Адначасова са стрэлам бык нахіліў галаву і, задраўшы хвост, цяжкімі скокамі рынуўся на ворага. Той спрабаваў крутнуцца ўбок, але лясны волат на хаду падчапіў яго рогам і падкінуў уверх. Воўк высока ўзляцеў і зваліўся проста на рогі. Зубр матлянуў галавою, воўк яшчэ раз узляцеў, але ўпаў ужо ўбок. Велізарны бык у два скачкі апынуўся побач і стаў пароць рагамі шэрага драпежніка.

Ад краю лесу на дапамогу сабрату спяшаліся чатыры іншыя ваўкі. Стражнік скочыў з галіны хвоі на зямлю і пабег наперарэз шэрым, перазараджаючы стрэльбу. Ваўкі, заўважыўшы чалавека, у нерашучасці спыніліся. Стражнік таксама спыніўся, апусціўся каленам на снег, прыцэліўся і стрэліў у самага бліжняга ваўка. Драпежнікі кінуліся ў розныя бакі. Рыгор ізноў пачаў хутка перазараджаць стрэльбу, ваўкі ў гэты час зніклі ў хваёвым лесе.

Рыгор зірнуў у бок зубра. Той стаяў і матляў галавою, на правым розе боўтаўся воўк. Нахіліў магутную шыю да зямлі і, адыходзячы назад, важак скінуў з рагоў мёртвае цела. Затым чмыхнуў, цяжка захроп. Глухі рык, падобны падземнаму гулу, вырваўся з грудзей гаспадара пушчы, пар валіў з ноздраў. Пярэднім капытом ён рыў зямлю і заграбаў пад сябе. Снег, змешаны з зямлёй, абсыпаў бок волата. У гэты момант ён меў надзвычай люты выгляд. Стражнік назіраў моўчкі. Барадаты бык, пастаяўшы трохі, павярнуўся і павольна, калыхаючыся з боку на бок, з важным выглядам накіраваўся да статка. Устрывожаныя зубры стаялі паўколам, выставіўшы вострыя рогі.

Калі зубр адышоў на бяспечную адлегласць, Рыгор наблізіўся да разадранага на снезе ваўка: ад мацёрага засталася крывавая калатуша. Прайшоўся далей і ўбачыў на снезе плямы крыві. Значыць, і другога ваўка ўчапіў. Гэта добра, яны сюды не хутка сунуцца.

Вярнуўся, узяў ваўка за заднія лапы і пацягнуў да хвоі. Прывязаў лапы да галіны, галавою уніз, і пачаў здзіраць шкуру. Воўк быў яшчэ цёплым, шкура, пашматаная ў некалькіх месцах, знялася лёгка. Стражнік расклаў яе, выцер снегам кроў, скруціў, перавязаў папружкай і павесіў ззаду на пояс. Скрываўленае тулава кінуў у кусты.

— Бярыце, жарыце свайго брата, ненаедныя стварэнні, — гучна вылаяўся.

Закінуўшы на плячо стрэльбу, папраставаў дамоў.

За вячэрай Рыгор абвясціў:

— Заўтра еду да обер-фарстмайстра, трэба адвезці шкуры ваўкоў і шкуркі куніц.

— Рабі, як лічыш, — адказала Малання, ведаючы жаданне мужа — з’ездзіць да Рыка.

Раніцай накіраваўся ў напрамку галоўнай сядзібы. Ехаў не спяшаючыся, усю дарогу думаў пра Рыка. З вярсту да сядзібы нечакана сустрэў коннага Яўстафія.

Убачыўшы Рыгора, той рэзка асадзіў жарабца.

— Во-ой! Рыгор! Дзякуй Богу, што цябе сустрэў!

— А што здарылася? — стражнік здрыгануўся.

— Дзве ночы твой сабака вые ваўком, — цяжка дыхаючы, тлумачыў Яўстафій. — Мала таго, іншыя сабакі яму дапамагаюць. Такое злагоддзе, што хай Бог крые. Ад выцця сабак у жонкі іх высокаблагароддзя распачалася мігрэнь. Оберфарстмайстар злы як чорт. Загадана тэрмінова даставіць цябе. Цьфу!

Рыгор ляпнуў лейцамі жарабца і панёсся ў галоўную сядзібу. У двары сядзібы каравульны адчыніў вароты. Разам з Яўстафіем падышлі да ганка.

Старэйшы каравульны пабег з дакладам у хату, праз хвіліну вярнуўся.

— Загадана чакаць, іх высокаблагароддзе зараз выйдзе.

Праз некаторы час дзверы хаты адчыніліся. Па прыступках ганка хутка спускаўся обер-фарстмайстар.

Рыгор стукнуў абцасамі і пачаў дакладваць:

— Ваша высокаблагароддзе, гаспадзін обер-фарстмайстар, па вашым распараджэнні прыбыў.

У адказ іх высокаблагароддзе толькі махнуў рукою.

— Вольна. Хутка ты, аднак, з’явіўся.

— Я, ваша высокаблагароддзе, якраз вёз шкуры здаваць...

— Добра, вельмі добра, а дзе шкуры?

Накіраваліся да варот. Рыгор паказаў прывезеныя шкуркі куніц, затым на снезе раскачаў ваўчыныя.

Обер-фарстмайстар усё ўважліва агледзеў.

— Малайчына! Бачу, нездарма казённы хлеб ясі. Не тое, што гэтыя дармаеды, — і пагрозліва паглядзеў на галоўнага каравульнага і сабакара.

— Чаму адна шкура ваўка так моцна падраная? — галоўны распарадчык паказаў рукою на воўчую «апратку».

— Гэта, ваша высокаблагароддзе, зубр так зрабіў.

— Зразумела, — хітнуў галавою і паглядзеў на каравульнага. — Каравульны, перадай маё распараджэнне скарбніку. Няхай усё прыме па вопісу і адразу выплаціць гатоўку. І не забудзься нагадаць аб прэміяльных за ваўкоў — хай не скупіцца. А мы на сабакарню, там нас чакаюць справы.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пах мускусу [журнальный вариант]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пах мускусу [журнальный вариант]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Пах мускусу [журнальный вариант]»

Обсуждение, отзывы о книге «Пах мускусу [журнальный вариант]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x