Анатоль Брытун - Пах мускусу [журнальный вариант]

Здесь есть возможность читать онлайн «Анатоль Брытун - Пах мускусу [журнальный вариант]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2010, Жанр: Историческая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пах мускусу [журнальный вариант]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пах мускусу [журнальный вариант]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Пах мускусу [журнальный вариант] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пах мускусу [журнальный вариант]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Неўзабаве яны выйшлі да паляны, на якой стаялі стагі за невялікай загараддзю. Гэтая загарадзь была перашкодай для ласёў, аленяў, казуль, але не для зуброў.

Зубры не прымусілі сябе доўга чакаць. З яловага гушчару спачатку з’явіўся велізарны самец. У яго быў выпуклы лоб, на галаве і шыі — грыва. Галаву ўпрыгожвалі круглыя дужыя рогі, канцы якіх закругляліся ўгары. Барада пад шыяй, капыты і кончык хваста былі чорныя.

Зрабіўшы па паляне некалькі крокаў, ён спыніўся; спакойна і велічна паварочваў галаву, азіраўся. Пастаяўшы трохі, нібы рохкнуў і павольна, ківаючыся, накіраваўся да загарадзі. З ельніка, таксама не спяшаючыся, з годнасцю, пачалі выходзіць астатнія зубры. Барадаты бык падышоў да загарадзі і з дзіўнай лёгкасцю, толькі рухам галавы, раскідаў жэрдкі. У зроблены праход прайшоў да сена. Падышоў да стога, засунуў галаву з рагамі глыбей у яго сярэдзіну. Потым адным махам, хуткім рухам падкінуў сена з такой сілай, што частка стога перакулілася. Тады падышлі астатнія зубры; спыніўшыся, пачалі марудліва жаваць.

Стражнік гладзіў сабаку, з хваляванне назіраў за статкам.

— Вось, Рык, гэта і ёсць мая праца. Я ахоўваю гэтых прыгожых волатаў. Ну, дзякуй богу, вярнуліся. Пайшлі, Рык, не будзем іх трывожыць.

Бляклае неба навісла над лесам. Сонца ўжо хілілася да захаду. Прытомлены сабака бег паперадзе, і калі азіраўся, вочы яго свяціліся чырванаватым бляскам. На навакольных дрэвах белымі шатамі ляжаў снег. Аглядаючы снеж­ную прыгажосць велічных дрэў, Рыгор міжвольна прыцішыў крокі. І ў гэтым непарушным, адвечным спакоі чулася толькі мяккае рыпенне снегу.

Калі гаспадар набліжаўся да хаты, убачыў перад варотамі сані. Конь быў знаёмы. Ён паспешна зайшоў у хату. З-за стала насустрач яму падняўся старшы лоўчы Леанід Міхайлавіч Кусаў.

— Рыгор, я цябе паўдня ўжо чакаю. З Пецярбурга вярнуўся обер-фарстмайстар. Іх высокаблагароддзе вельмі зацікавіўся сабакам і распарадзіўся неадкладна даставіць знайду ў Белавеж. Так што заўтра збірай манаткі і.

— Не магу, — сумна сказаў стражнік. — Якраз сёння на мой абход вярнуліся зубры. Увесь статак у цэласці і стаіць на выпалянцы каля стагоў. А ваўкі не сышлі, бачыў іх сляды.

— Рыгор, загад ёсць загад, — пераканаўча сказаў лоўчы.

— Так, я ўсё разумею, трэба ехаць, — цяжка ўздыхнуў стражнік. — Можа, давайце разам з’ездзім. Не ўмею я размаўляць з начальнікам, — умольна папрасіў стражнік.

— Рыгор, што лішні раз мазоліць вочы обер-фарстмайстру?! — сказаў старшы лоўчы. — Загад быў табе!

Засмучаны стражнік моўчкі сядзеў за сталом і пазіраў на Рыка. У хаце то стаяла цішыня, то часам плакаў Глеб, а старая спявала над калыскай з праўнукам адвечную калыханку:

Люлі, люлі, люлі

Пойдзем да бабулі,

Дасць бабуля млечка

І ў руку яечка.

А як будзе мала,

Дасць кусочак сала.

— Хе-хе, — цяжка прастагнаў Рыгор і сумна зірнуў на сабаку.

Яго настрой быў зразумелы. Рашэнне обер-фарстмайстра вядома загадзя — ён забярэ Рыка. Рыгор паспеў прывязацца да сабакі, але нічога зрабіць не мог. Трэба падпарадкавацца.

Пачухаўшы патыліцу, стражнік злосна пляснуў рукамі па каленях і ўстаў з-за стала. Не дакрануўшыся да ежы, распрануўся, лёг спаць. Доўга не мог заснуць — усялякія думкі лезлі ў галаву.

Назаўтра Рыгор пад’ехаў да галоўнай сядзібы распарадчыка пушчы, калі ўжо амаль развіднела. З паласатай будкі выскачыў малады хлопец у форме стралка і падышоў бліжэй.

— Па якой справе, як дакласці?

— Перадай старшаму каравульнаму, што стражнік Селіван Рыгор прывёз сабаку.

Рыгору ўспомнілася, як два гады таму нёс службу такім жа стралком. Часта даводзілася несці варту ў гэтай жа будачцы. Службу стралка-вартаўніка абавязкова праходзілі ўсе стражнікі, падлоўчыя, ляснічыя.

Гэта былі добрыя юнацкія гады. Тут вучылі грамаце, вучылі страляць, проста муштравалі. Самае галоўнае, давалі юнакам магчымасць спазнаць, што такое сяброўства, узаемадапамога, адказнасць. Адбор быў строгі, асабліва гэта тычылася здароўя. Тут ён упершыню спаткаў лекара. Гэта былі яго лепшыя гады. Успомніў, як у першыя дні ён нудзіўся па родных, хацеў нават збегчы.

— Вітаю цябе, Рыгорка, колькі гадоў мы не бачыліся? — да яго набліжаўся старшы каравульны.

— Ды гады два.

Яны моцна абняліся і па-хрысціянску пацалаваліся.

— Ведаў, што ты павінен прыбыць, чакаў цябе. Учора прыязджаў у Белавеж старшы лоўчы Леанід Міхайлавіч. Пасля сустрэчы з обер-фарстмайстрам ён мне і сказаў, што ты павінен сёння прыехаць. Пайдзем да нас у вартавую, гарбатай цябе пачастую. І звера з сабою вазьмі, толькі на шворцы бяры, а то, крый божа, яшчэ з панскімі счэпіцца. Гляджу, і праўду ваўкадаў. Праўду ваўка бярэ, або брэшуць? — старшы вартавы з цікаўнасцю разглядаў сабаку.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пах мускусу [журнальный вариант]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пах мускусу [журнальный вариант]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Пах мускусу [журнальный вариант]»

Обсуждение, отзывы о книге «Пах мускусу [журнальный вариант]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x