• Пожаловаться

Сергей Пясецкий: Гляну я ў аконца…

Здесь есть возможность читать онлайн «Сергей Пясецкий: Гляну я ў аконца…» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. категория: Историческая проза / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Сергей Пясецкий Гляну я ў аконца…

Гляну я ў аконца…: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Гляну я ў аконца…»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

«Гляну я ў аконца…» — другі раман з «Менскай трылогіі» Сяргея Пясецкага, славутага польска-беларускага празаіка. Аўтар з уласцівай яму каларытнасцю распавядае пра закрытае і поўнае таямніц зладзейскае асяроддзе Менска пачатку XX стагоддзя. Дзеянне рамана ахоплівае перыяд з ранняй вясны 1918 да жніўня 1919 года, час краху імперый і ваяўнічага паўставання новых дзяржаў. Той парой у Менску як у вялікім прыфрантавым горадзе з шырокімі магчымасцямі для прафесійных злачынцаў канцэнтраваліся прайдзісветы з самых розных краёў. Пасля «Яблычка» нас чакае працяг гісторыі «фірмовага» злодзея Аліка Барана, яго падступнай каханкі Паўлінкі і яго таленавітага вучня Яся Нацэвіча, а таксама небяспечныя прыгоды новых герояў. Перад вачыма чытача праходзіць стракаты карагод узломшчыкаў, махляроў, авантурыстаў — жанчын і мужчын, «тузоў» і «пешак» — а таксама разварочваецца цэлы веер метадаў іх працы. Над зладзейскім кланам Менска збіраюцца хмары — гульня ідзе на жыццё і свабоду.

Сергей Пясецкий: другие книги автора


Кто написал Гляну я ў аконца…? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Гляну я ў аконца… — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Гляну я ў аконца…», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Гаспадар з цікаўнасцю прыглядаўся да Яся.

— Дык гэта і ёсць той майстар? — спытаў ён, крызу здзіўлены хлопцавай маладосцю.

— Ён і ёсць. Нічога, што малады. Затое разумны за нас абодвух. Я ўжо паказваў вам яго работу. Лепш і ў Амерыцы не зробяць. А заўтра ён махане ўзорчык. Каб вы, пане, самі ўбачылі, што гэта за інтэрас. Мільёны можна зарабіць!

— Ну, добра, — пацёр рукі гаспадар. — Вы, напэўна, без вячэры. Але што я вам дам есці?

— Вы за гэта не перажывайце, — супакоіў яго Ігнат. — У нас з сабою і кілбаса, і тры бляшанкі шпротаў і кмінаўкі пляшка ёсць. У нас не тое, што ў вас: дзень папрацуем — і тысяча даляраў у кішэні. Пачатак ужо ёсць, а што далей — ад вас залежыць. Можам супольна папрацаваць, усім хопіць. Месца ў вас пэўнае, гэта дакладна.

Мінулым разам Ігнась, робячы папярэднія захады да інтарэсу, прадставіў справу так: у Менск прыехаў малады хімік, які працаваў у Пецярбургу на «Монетном Дворе» і дасканала ведае тэхніку друкавання грошай. Уцякаючы ад бальшавікоў, ён апынуўся тут ні з чым. Ігнат з ім пазнаёміўся, і хімік прапанаваў яму выраб фальшывых, а так насамрэч сапраўдных грошай, бо справа тут у тым, што кожная банкнота настолькі насычаная фарбамі, што з яе можна зрабіць — адцягнуўшы частку фарбаў — яшчэ адну банкноту. Такім чынам са старублёўкі можна мець яшчэ адну старублёўку, выкарыстоўваючы адпаведныя хімічныя сродкі. Паколькі курс царскіх грошай цяпер быў нізкі, планавалася рабіць адбіткі даляравых банкнот. Цяжкасць была ў тым, што малатыражная вытворчасць не аплачвалася, а для вялікага тыражу патрэбна было шмат аўтэнтычных купюр. Ігнат ужо папярэдне даў пану Баніфацыю новенькую двухдаляравую банкноту як узор працы пецярбургскага тэхніка. Яе злёгку прамачылі гваздзіковым маслам.

Пан Баніфацый уважліва агледзеў банкноту і, хаваючы раздражненне, сказаў:

— Гэта ж, пане Ігнацый, вялікія грошы зрабіць можна.

— Вядома, — адказаў ігнат. — Толькі нельга справу расцягваць, бо хімікаты рэдкія. Іх тут цяжка знайсці. Таму трэба адным разам махануць вялікую колькасць банкнот. З гэтай мэтай трэба купіць на чорным рынку як мага больш амерыканскіх купюр вялікага наміналу, мінімум пяцідаляравых, а пажадана большых. На гэта трэба шмат грошай, таму я акурат шукаю чалавека, які мог бы гэта фінансаваць. Прыбытак мы б падзялілі так: хіміку за работу 40 адсоткаў, я за пасярэдніцтва і дапамогу ў працы — 20 адсоткаў, а той, хто дастане сапраўдныя купюры, таксама атрымае 40 адсоткаў прыбытку.

Пан Баніфацый, сквапна гледзячы на банкноту перад сабой, сказаў:

— А па іх не пазнаюць, што яны фальшывыя?

— Ды дзе там! Зрэшты, вазьміце самі гэтую купюру і абмяняйце ў банку або ў мянялаў. Без праблем. Такія банкноты зусім не фальшывыя. Хіба толькі ў будучым выявіцца, што пад адным нумарам дзве купюры. Але калі тое будзе?.. Праз шмат гадоў а можа, і ніколі.

Пан Баніфацый на момант задумаўся.

— А гэты ваш хімік не падмане?

Ігнат рассмяяўся.

— Бачу, што вы ўсур’ёз задумаліся. Купюра ляжыць на стале, што той бык. У нас было няшмат грошай, таму я купіў дзве па два даляры і дзве па пяць. Вы, пане, думаеце, што я дурны? Мяне б ён не правёў. Я сам прысутнічаў на праверачным запуску. Гэта доўгая і цяжкая праца. Я бачыў кожную драбніцу. З усім дапамагаў. Пасля размяняў у адным банку двухдаляравую, у іншым — пяцідаляравую. Якія могуць быць сумневы. У мяне засталіся гэтыя два даляры, якія вы тут бачыце, ды яшчэ пяць ёсць.

Ігнась выцягнуў партманэ і паклаў на стол яшчэ пяць даляраў. Навюткая купюра пахла, як і тая, гваздзіковым маслам. Пан Баніфацый уважліва агледзеў і яе таксама.

— А нічога, што яна смярдзіць?

— Глупства. Пакласці на некалькі гадзін у цёплую духоўку — і выпарыцца, — адказаў Ігнат. — 3 тымі я так і зрабіў.

Пан Баніфацый прыглядаўся то да Ігната, то да банкнот і штосьці абдумваў. Урэшце ён прымружыў левае вока і хітра сказаў:

— А што калі мы таго тэхніка ці хіміка ў лапці абуем? Тады можна яго долю між намі падзяліць. Вам было б ажно шэсцьдзесят адсоткаў, а рэшта — мая.

— Я не разумею, што вы маеце на ўвазе, — Ігнат прыкінуўся здзіўленым.

— Ну, вы яму дапамагалі і, як вы гаворыце, бачылі, як усё гэта робіцца, дык нашто ён нам?

Гэтым разам Ігнат удаў абурэнне:

— Але гэта ж не ганарова! Як так можна!

— Не ганарова, затое здарова! Хе-хе-хе! — прарыпеў пан Баніфацый.

— Я на такое не згодны, — урачыста абвясціў Ігнат. — Калі вы, пане, інакш не жадаеце, то я буду вымушаны пашукаць іншага кампаньёна.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Гляну я ў аконца…»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Гляну я ў аконца…» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Отзывы о книге «Гляну я ў аконца…»

Обсуждение, отзывы о книге «Гляну я ў аконца…» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.