• Пожаловаться

Сергей Пясецкий: Гляну я ў аконца…

Здесь есть возможность читать онлайн «Сергей Пясецкий: Гляну я ў аконца…» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. категория: Историческая проза / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Сергей Пясецкий Гляну я ў аконца…

Гляну я ў аконца…: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Гляну я ў аконца…»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

«Гляну я ў аконца…» — другі раман з «Менскай трылогіі» Сяргея Пясецкага, славутага польска-беларускага празаіка. Аўтар з уласцівай яму каларытнасцю распавядае пра закрытае і поўнае таямніц зладзейскае асяроддзе Менска пачатку XX стагоддзя. Дзеянне рамана ахоплівае перыяд з ранняй вясны 1918 да жніўня 1919 года, час краху імперый і ваяўнічага паўставання новых дзяржаў. Той парой у Менску як у вялікім прыфрантавым горадзе з шырокімі магчымасцямі для прафесійных злачынцаў канцэнтраваліся прайдзісветы з самых розных краёў. Пасля «Яблычка» нас чакае працяг гісторыі «фірмовага» злодзея Аліка Барана, яго падступнай каханкі Паўлінкі і яго таленавітага вучня Яся Нацэвіча, а таксама небяспечныя прыгоды новых герояў. Перад вачыма чытача праходзіць стракаты карагод узломшчыкаў, махляроў, авантурыстаў — жанчын і мужчын, «тузоў» і «пешак» — а таксама разварочваецца цэлы веер метадаў іх працы. Над зладзейскім кланам Менска збіраюцца хмары — гульня ідзе на жыццё і свабоду.

Сергей Пясецкий: другие книги автора


Кто написал Гляну я ў аконца…? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Гляну я ў аконца… — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Гляну я ў аконца…», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Зробім яго капэлай? — спытаўся паточнік.

— Клёва.

І яны пайшлі далей, уважліва сочачы за мужыком. У нейкім месцы воз спыніўся. Мужык дастаў з кішэні дробныя грошы, гукнуў хлопца, што круціўся напаўбліз, і загадаў яму купіць цыгарэты і запалкі. Паточнік шапнуў колькі слоў даліншчыку і рашуча пайшоў да каня. Спакойна і абыякава пачаў выпрагаць яго з воза. Мужык ажно вочы вылупіў ад здзіўлення і проста аслупянеў. Толькі калі аглоблі ляжалі на зямлі, ён схапіў пугу і падскочыў:

— Ты што робіш?

Паточнік быццам бы са здзіўленнем зірнуў на селяніна:

— Халера! Я думаў, гэта швагер… Памыліўся.

Таго моманту, калі мужык падскочыў, хапіла, каб даліншчык прыбраў яму з-пад зада хустку з грашыма. А мужык, выехаўшы з горада, калі хацеў грошы дастаць, аніяк не мог уцяміць, як і калі іх скралі.

З пэўнага часу Ясь стаў частым госцем на Камароўцы. У яго было шмат прыяцеляў, і ён ведаў амаль усе маліны. Працуючы далей гуртом з Баранам і яго калегамі, якія былі элітай зладзейскага свету, ён ахвотна знаёміўся і з яго пралетарыятам. Некаторы час Ясь «хадзіў на паток» з Балеронам. Гэты від работы даваў яму малы прыбытак, але адкрываў яшчэ адны дзверы ў зладзейскія салоны горада. Цяпер ім кіравала не жаданне прыбытку, але неўтаймоўная цікавасць да свету і людзей. Ні ад якой працы ён не адмаўляўся. Часта сам высоўваў новыя канцэпцыі работы, якія на справе выяўляліся цудоўнымі. Гэта ўсё стварыла яму рэпутацыю характэрнага хлопца.

Ясь усё мацней урастаў у асяроддзе злодзеяў і з усіх бакоў спазнаваў іх жыццё і звычаі.

НА МАШЫНКУ

На захадзе ўсё палала. Там выбухнуў вулкан фарбаў і плынню колераў заліваў гарачы фон неба. Перамяняліся і перапляталіся ў панараме Прыроды немагчымыя для ўзнаўлення колеры. Пунсовы, залаты, фіялетавы, блакітны безупынна пераліваліся ў сотнях адценняў і тонаў… Урэшце, быццам стомленае гэтай феерыяй барваў, неба пачало блякнуць… Вечар яшчэ раз пачырваніў усю зямлю крывавым пурпурам, а пасля — пераходзячы ў ружовы і фіялетавы — згас.

Восеньская ноч нясмела, сарамліва пачала паказваць свае скарбы. Вось пачалі пералівацца на небасхіле першыя з іх, і ўрэшце ўсё неба шчыра і пераможна рассмяялася зоркамі.

Ясь і Ігнат паволі ішлі трактам на Радашковічы. З сабою яны неслі фанерную скрынку, куды склалі ўсе прылады для работы «на машынку».

У пэўны момант Ігнат пачаў гаварыць:

— Гэты гад цёпленькі [14] Цёплы — багаты. . Сармаку [15] Сармак — грошы. ў яго поўныя касеты, а бліт [16] Бліт — золата. ён не штукамі лічыць, а на вагу. Хітры, што той ліс. Нават «шкельцы» [17] Шкельцы — каштоўныя камяні. мае. А жыве, як свіння. Хатнія быццам п’яныя з голаду ходзяць. Адзежа ўся — рыззё. У жабракоў лепшая будзе. Дзве жонкі замарыў. А які пасаг за кожнай узяў! Цяпер трэці раз ажаніўся. Самому пад шэсцьдзесят, а шмару ўзяў сямнаццацігадовенькую. Дзедам ейным быць можа. Такога толькі і браць.

— Адкуль у яго такое багацце? — зацікавіўся Ясь.

— Ад першай жонкі яму застаўся млын і маёнтачак. Там ён добра нажыўся. Другая звар’яцела. І па ёй ён хапануў нямала. Пасля пастаўкі ў войска. Сам разумееш: гандаль-шмандаль, махлярства. І пайшло-паехала… І ведаеш, такі багацей, а крадзеных коней у старавераў купляў. Так я з ім і пазнаёміўся.

— А мы здолеем яго зрабіць?

— Гэта ўжо на зыхер [18] Зыхер — пэўна, дакладна. … Я ўсё абставіў — першы клас. Стапрацэнтна. Ты толькі не асаромся, — сказаў Ігнат.

Яны збочылі з шашы на палявую дарогу і каля дзясятай гадзіны вечара падышлі да комплексу пабудоваў. Іх сустрэў зацяты сабачы брэх. Прыяцелі падышлі да ўваходу на шырокі двор фальварка. З ганка адгукнуўся злосны, крыху ўстрывожаны голас:

— А хто там лазіць!!

— Свае. Янэк Нацэвіч з сябручком. Вітаем пана Баніфацыя.

— Ага! Зараз… Пачакайце!

Неўзабаве да веснічак наблізіўся высокі плячысты мужчына. На шворцы ён вёў сабаку. Ясь і Ігнат зайшлі на падворак і скіраваліся да дома. Іх суправаджаў канцэрт злых дварнякоў, што сядзелі на ланцугах у розных кутах пляцоўкі.

Яны ўвайшлі ў вялікі пануры дом. З сенцаў, якія дзялілі хату на дзве часткі, гаспадар правёў іх у чыстую палову, дзе ён жыў з жонкай. Служкі жылі ў чорнай палове. Прыяцелі апынуліся ў вялікім памяшканні, з якога ў іншыя пакоі вялі дзверы.

У святле газавай лямпы Ясь убачыў высокага, крыху згорбленага мужчыну. У яго была жорсткая рудая шчэць і маленькія шпаркія вочкі. Апрануты ён быў у саматканы суконны гарнітур.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Гляну я ў аконца…»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Гляну я ў аконца…» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Отзывы о книге «Гляну я ў аконца…»

Обсуждение, отзывы о книге «Гляну я ў аконца…» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.