• Пожаловаться

Сергей Пясецкий: Гляну я ў аконца…

Здесь есть возможность читать онлайн «Сергей Пясецкий: Гляну я ў аконца…» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. категория: Историческая проза / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Сергей Пясецкий Гляну я ў аконца…

Гляну я ў аконца…: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Гляну я ў аконца…»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

«Гляну я ў аконца…» — другі раман з «Менскай трылогіі» Сяргея Пясецкага, славутага польска-беларускага празаіка. Аўтар з уласцівай яму каларытнасцю распавядае пра закрытае і поўнае таямніц зладзейскае асяроддзе Менска пачатку XX стагоддзя. Дзеянне рамана ахоплівае перыяд з ранняй вясны 1918 да жніўня 1919 года, час краху імперый і ваяўнічага паўставання новых дзяржаў. Той парой у Менску як у вялікім прыфрантавым горадзе з шырокімі магчымасцямі для прафесійных злачынцаў канцэнтраваліся прайдзісветы з самых розных краёў. Пасля «Яблычка» нас чакае працяг гісторыі «фірмовага» злодзея Аліка Барана, яго падступнай каханкі Паўлінкі і яго таленавітага вучня Яся Нацэвіча, а таксама небяспечныя прыгоды новых герояў. Перад вачыма чытача праходзіць стракаты карагод узломшчыкаў, махляроў, авантурыстаў — жанчын і мужчын, «тузоў» і «пешак» — а таксама разварочваецца цэлы веер метадаў іх працы. Над зладзейскім кланам Менска збіраюцца хмары — гульня ідзе на жыццё і свабоду.

Сергей Пясецкий: другие книги автора


Кто написал Гляну я ў аконца…? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Гляну я ў аконца… — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Гляну я ў аконца…», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Калі будзеш з блатным [9] Блатны — злодзей, свой. жыць,
Будзеш золатам ільсніць!
Мама, злодзея люблю!
Гэй-я!
Мама, злодзея люблю!

Гэтая песня выклікала сварку ў бліжэйшым дамку. Ужо два гады там жыла без шлюбу, але ў дабраным таварыстве пара, і амаль кожная размова ў іх заканчвалася сваркай — інакш яны б і месяца адно з адным не вытрымалі. Гэта былі фармазон Пецька Бык і даліншчыца [10] Даліншчык — злодзей-кішэннік. Кася Залатая Труба. Пецька Бык, шырока пазяхаючы, бо ўсім сэрцам знудзіўся, з цяжкасцю прамовіў:

— Фіська прэ-эцца… Пры заро-о-бку!

— Ага, пры заробку! — іранічна фыркнула Кася. — У каня сняданак пальнуў.

— Фіська — хлопец фартовы! — пацвердзіў Бык.

— Угу… Як сядло ў каровы, — іранізавала Кася. — А блатны з яго, як з цябе, адно паветра псуяце.

Кася Залатая Труба бліснула вокам на палюбоўніка, чакаючы выбуху. І не памылілася. Пецька пачырванеў, апусціў галаву долу (таму і Бык) і рыкнуў:

— Што-о?

— То-о! — перадражніла яго Кася, надзьмуўшы ніжнюю губу і ўзяўшыся ў бокі.

Адначасова яна акінула позіркам пакой у пошуках адпаведнай прылады для абароны: «Хапану хіба качаргу».

Пецька Бык — персанаж незвычайны. Уявіце сабе: морда як фарбаваная цэгла, нос бясформенны, доўгі, як спелы агурок, і сіні, як сліва. Вушы амаль вісяць. Вочы-разынкі плаваюць у жоўтых згустках флегмы.

Ані веек, ані броваў — такі падпалены на агні блінец. Дзіўна нават, што Каська Залатая Труба не спусціла такое таварыства ў трубу. Сама яна таксама нічога надзвычайнага, але самавітая: клубастая, грудастая і азадкам адпаведна ёмкая. Акрамя таго, спрытная дзеўка. І з харчамі клёва ўпраўляецца. Не адзін горшы фартовец зайздросціць Быку і аблізваецца на ягоную каханку. У яго б даўно яе адбілі, але яна сама не хоча. Штосьці такое Кася знайшла ў ім і прыстала як смала.

Як толькі Кася ўзялася ў бокі са з’едлівай мінай на твары, Пецька яшчэ ніжэй нахіліў галаву і прасіпеў:

— Шкура табе свярбіць!.. Свярбіць!.. Глядзі мне!..

— Ты, халера, булдавешкай не круці! Наіндычыўся, шляга фраерская! — пішчала Кася, задзірліва круцячы задам, а падбароддзем быццам свідруючы паветра.

— Ой, глядзі! Глядзі! — хрыпеў Бык. — Бо я табе зяпу запячатаю!

— Зараз жа, запячатаеш! Ведаю я цябе: смелы, як стары Абрам, што праз фортку на рудога сабаку крычаў.

Кася, сыплючы бліскавіцы з вачэй, паддрыпала да Быка і яшчэ вышэй задрала падбароддзе.

— Ой, запячатаю! — усе цяжэй хрыпеў Бык палатнеючы.

— Калі рыба задрышча, рак засвішча, курыца заверашчыць, карова паляціць… Не падабаецца яму. Гройсэ ганэф! [11] Гройсэ ганеф (ідыш) — вялікі злодзей. Забыўся ўжо, як курам у дулы дзьмуў!

Намёк тычыўся былога занятку каханка, які перакупам хадзіў па вёсках. Цяпер ён гэтага саромеўся. Пецька Бык не вытрымаў: вылупіў вочы і паволі ўстаў з крэсла. Гаварыць ён ужо не мог, толькі хрыпеў.

— Ого, як наіндычыўся!.. Не падабаецца яму! — пішчала Кася, усё больш задзірыста надзімаючы губы.

Пецька Бык зрабіў крок наперад, перабіраючы пальцамі рук, быццам знянацку апаранымі. Кася таксама выступіла наперад.

— Бач ты: фартоўца знайшоў! Фіська і фартовец!

— Фартовец!! — выгукнуў Бык.

— Ага, — піскнула Кася. — Сам у мультановым гальштуку ходзіць, а шмара ягоная ў зрэбных майтках!.. Фартовец!.. Цягнецца, што той дым па дахах. Тхара ў куратніках падмяняе. Бабам «усю пяхоту» падушылі! Блатныя!

І яны зрабілі яшчэ два крокі наперад. Бык усё больш бялеў і хмурнеў, Кася чырванела і запалялася. Быку заняло мову, ён цяжка дыхаў. Кася тарахцела ўсё жывей. І сварка дакладна скончылася б біццём посуду і крушэннем рэчаў наўкола (сабе самім яны наносілі найменш шкоды), але ў дзверы пастукалі. Гэта адбылося, калі яны ўжо амаль сутыкаліся лбамі. Гаспадыня кватэры Кацярына Сперда прыйшла да Касі чагосьці там у яе пазычыць. Кася пайшла адмыкаць дзверы.

А віноўнік гэтай сутычкі, Фіська, размашыста шыбаваў Бондараўскім завулкам далей, ажно бруд з-пад ботаў на чатыры бакі свету ляцеў. Раптам дарогу яму заступіў цёплы заходні свавольнік-вецер. Быццам ветразь, надзьмуў пінжак і спыніў рух. Фіська нахіліўся наперад для атакі. Хацеў зламаць нечаканы супраціў. Алё вецер спрытна ўхіліўся ўбок, і Фіська, губляючы раўнавагу, развярнуўся на пятках і задам сакавіта-смачна пляснуўся ў лужыну… Яна ажно з берагоў выйшла… Злодзей уздыхнуў. Пасля рассмяяўся… Сядзець было зручна і мякка, а холаду вады ён не адчуваў, бо алкаголь самавіта яго грэў… Ён бы, напэўна, і доўга так праседзеў, але вецер зноў наляцеў (мо на працу сваю паглядзець) і галаўны ўбор з яго здзьмуў… Шапёха пусцілася ў непакорны заплыў па лужыне. Гэтага Фіська ўжо не вытрымаў, вылаяўся і некалькі разоў беспаспяхова паспрабаваў быў вызваліцца з гразевай ванны. Нарэшце ў яго гэта атрымалася. Ён схапіў шапку з вады і, стоячы пасярод калюжыны ў наскрозь мокрай адзежы, трыумфальна зацягнуў:

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Гляну я ў аконца…»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Гляну я ў аконца…» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Отзывы о книге «Гляну я ў аконца…»

Обсуждение, отзывы о книге «Гляну я ў аконца…» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.