• Пожаловаться

Сергей Пясецкий: Гляну я ў аконца…

Здесь есть возможность читать онлайн «Сергей Пясецкий: Гляну я ў аконца…» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. категория: Историческая проза / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Сергей Пясецкий Гляну я ў аконца…

Гляну я ў аконца…: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Гляну я ў аконца…»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

«Гляну я ў аконца…» — другі раман з «Менскай трылогіі» Сяргея Пясецкага, славутага польска-беларускага празаіка. Аўтар з уласцівай яму каларытнасцю распавядае пра закрытае і поўнае таямніц зладзейскае асяроддзе Менска пачатку XX стагоддзя. Дзеянне рамана ахоплівае перыяд з ранняй вясны 1918 да жніўня 1919 года, час краху імперый і ваяўнічага паўставання новых дзяржаў. Той парой у Менску як у вялікім прыфрантавым горадзе з шырокімі магчымасцямі для прафесійных злачынцаў канцэнтраваліся прайдзісветы з самых розных краёў. Пасля «Яблычка» нас чакае працяг гісторыі «фірмовага» злодзея Аліка Барана, яго падступнай каханкі Паўлінкі і яго таленавітага вучня Яся Нацэвіча, а таксама небяспечныя прыгоды новых герояў. Перад вачыма чытача праходзіць стракаты карагод узломшчыкаў, махляроў, авантурыстаў — жанчын і мужчын, «тузоў» і «пешак» — а таксама разварочваецца цэлы веер метадаў іх працы. Над зладзейскім кланам Менска збіраюцца хмары — гульня ідзе на жыццё і свабоду.

Сергей Пясецкий: другие книги автора


Кто написал Гляну я ў аконца…? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Гляну я ў аконца… — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Гляну я ў аконца…», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Гэтая размова адбывалася ў кватэры Ігната Кулікоўскага на Ніжняй Ляхаўцы. Грамадзянін прынёс туды рэчы, купленыя ў розных крамах на замову Яся згодна з падказкамі Ігната. Яны рыхтаваліся да працы «на машынку». Тады гэты від аферы быў яшчэ невядомы.

Ясь, які пасля апошніх справаў меў шмат гатоўкі, даў Грамадзяніну 500 рублёў за турботы.

— Не трэба так шмат, — пратэставаў Грамадзянін. — Я нішто сабе жыву. Не галадаю.

Грамадзянін скіраваўся ў трушчобу [12] Трушчоба — маліна, зладзейскае логава. Цыпы, дзе яго чакаў Філіп Лысы. З цягам часу Грамадзянін стаў неад’емным сябрам брацтва з-пад знаку шабера. Злодзеі прызвычаіліся і палюбілі яго. Ён змог заваяваць іх давер і дапамагаў вырашаць розныя дробныя справы. Пісаў лісты, насіў малявы, а часам і «статкі» [13] Статкі — інструменты ўзломшчыка. , але яго ніколі не бралі на аніякую, нават найдрабнейшую работу. Злодзеі адчувалі, што яму было б непрыемна… Грамадзянін паступова спазнаваў і паглыбляўся ў жыццё злачынцаў. Ён браў з яго тыпажы для свайго рамана. Гэта шкодзіла канструкцыі твора, але было карысна з гледзішча фактуры.

У суседнім пакоі Ігнатава сястра, Міла, напявала песеньку:

Гляну я ў аконца, пагляджу я ў фортку —
Крочаць злодзеі ў расклёшаных портках…
Гальштукі модныя, выпрасаваныя,
Боцікі новыя, лакіраваныя…
Гэй, дыгу-дыгу!
Гэй, дана-дана!
Боцікі новыя, лакіраваныя…

Міла была вельмі прыгожая. Ёй было ўсяго сямнаццаць. Ясь ведаў, што дзяўчына жыве з братам як з каханкам. Зрэшты, яны зусім гэтага не хавалі. Ігнась казаў: «Я кахаю Мілу, а яна мяне. А што людзі балбочуць, то мне ўсё адно. Нашто мне з дрыздай абы-якой паскудзіцца. Мне яна больш падабаецца. А што сястра, то што з гэтага? Таксама жанчына, не каза ж. Праўда ж?!.»

Гэтая іх смеласць імпанавала Ясю. Калісьці, крыху пад чаркай, ён спытаў Ігната, як гэта адбылося ўпершыню. Ігнась задумаўся, а пасля паволі сказаў:

— Мне самому дзіўна… Я на Мілку ніколі ўвагі не звяртаў… Бабай не лічыў… А неяк заходжу да яе. Бачу — мыецца ў мядніцы. Кашулю ўніз спусціла. Я праходзячы, вось так сабе, пляснуў яе па азадку. Яна як вызверыцца, і вадою — плясь мне ў твар… Я яе за гэта яшчэ мацней стукнуў. А яна мяне кулаком у грудзі. Схапіў яе і сам не ведаю, як мы на ложку апынуліся… Я, напэўна, лютаваў. Яна крычыць: «Што ты робіш, паскуднік?!» Адыграцца хацеў, але яна ўжо маўчала і сама мяне за шыю рукамі трымала… З таго часу і пайшло ў нас… Такія справы… Кахаем адно аднаго… Лепш яна, чым сто іншых…

Пальцы дашчэнту ўсе у дыяментах,
У кожнага тростка — слановая костка!
Гэй, дыгу-дыгу!
Гэй, дана-дана!
У кожнага тростка — слановая костка!

Ясь не дачакаўся вяртання Ігната з горада. Пра сустрэчу яны не дамаўляліся, таму ён не крыўдаваў на сябра. Сказаў Мілцы, каб брат чакаў яго заўтра ўвечары дома, а сам выправіўся ў цэнтр.

На Камароўцы, быццам дзве ракі, зліваюцца два тракты: Барысаўскі і Лагойскі. Іх вусце раскінулася ля канца Захар'еўскай вуліцы, што рассякае на дзве часткі амаль увесь горад.

Камароўка — рай для паточнікаў. А паточніцтва — базавая школка для злодзеяў-пачаткоўцаў. Гэта найпрасцейшы спосаб крадзяжу, для якога непатрэбныя аніякія інструменты і адмысловыя веды. На «патоку» працуюць нават дзеці. Ёсць, аднак, злодзеі, якія амаль усё жыццё «ходзяць на паток». Старыя паточнікі ў справе сваёй звычайна карыстаюцца падлеткамі.

Паточнікі крадуць з вазоў на тракце што толькі можна. У іх няма сталых метадаў працы. Яны крадуць зранку і ўвечары. Абкрадаюць тых, хто ўязджае ў горад, і тых, хто з яго выязджае. Падразаюць куфры або валізкі, ззаду прывязаныя да вазоў. Прабіраюцца ў заезныя дамы і, карыстаючыся разявацтвам або нядбальствам, а часам і п’янствам мужыкоў крадуць, што падвернецца. Здараецца, здымаюць нават вупраж з каня, а былі выпадкі, што забіралі і каня з возам. Наймілейшыя дні для паточнікаў — кірмашовыя. Некаторыя паточнікі выходзяць далёка за горад і там пільнуюць сваіх ахвяраў. Бывае так, што селянін выедзе рана з дому і задрэмле. Прачынаецца і бачыць, што няма тавару, які ён на рынак вёз. Але найчасцей бралі падарожных ля ўезду ў горад. Тут прасцей за ўсё адцягнуць увагу ахвяры.

Неяк мужык, некалькі разоў абчышчаны паточнікамі і даліншчыкамі, прадаў каня і паехаў дадому. Навучаны досведам, загарнуў грошы ў хустку і ўсеўся на іх з цвёрдым рашэннем не ўставаць, пакуль не апынецца за горадам. Даліншчык «пасвіў» яго даўно, пільнуючы, куды той схавае грошы. За возам пайшоў на Камароўку. Там сустрэўся са знаёмым фірмовым паточнікам і патлумачыў справу.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Гляну я ў аконца…»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Гляну я ў аконца…» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Отзывы о книге «Гляну я ў аконца…»

Обсуждение, отзывы о книге «Гляну я ў аконца…» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.