Сергей Пясецкий - Ніхто дабром не дасць збаўлення...

Здесь есть возможность читать онлайн «Сергей Пясецкий - Ніхто дабром не дасць збаўлення...» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Историческая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Ніхто дабром не дасць збаўлення...: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Ніхто дабром не дасць збаўлення...»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

«Ніхто дабром не дасць збаўлення» — трэцяя кніга з «Менскай трылогіі» Сяргея Пясецкага, славутага польска-беларускага празаіка. Мы працягваем сачыць за лёсам ўжо знаёмых нам герояў — менскіх злодзеяў Аліка Барана, Яся Нацэвіча і Філіпа Лысага.
У апошнім рамане трылогіі апісваюцца падзеі 1919 года, калі з Менска сышлі германскія войскі і сталі гаспадарыць бальшавіцкія камісары. Якія змены наступілі для фраераў і блатных? Што прынеслі з сабою новыя ўлады? І чым тады выславілася Камароўка?
«Ніхто дабром не дасць збаўлення» — кніга, у якой пульсуе жыццё і віруюць жарсці. Аўтар захапляльна распавядае пра таямнічы і закрыты свет ліхадзеяў, поўны прыгодаў і авантур, небяспекі, вясёлых і трагічных неспадзяванак, а таксама моцных пачуццяў ды шчырага кахання.

Ніхто дабром не дасць збаўлення... — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Ніхто дабром не дасць збаўлення...», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Я памазгую. Ужо іду. Усяго добрага!

— Нічога. Давай.

Філіп таму так хутка пазбыўся каменданта, бо абяцаў хлопцам дапамагчы пры рабоце «на фатографа». Дамовіўся з імі напярэдадні, што прыйдзе а палове дзясятай вечара на танцы, якія ладзіліся на вуліцы Юр’еўскай. Ён мусіў стрымаць слова, бо гэтага вымагаў зладзейскі гонар. Інакш ён бы дакладна пусціўся ў гулі разам з поўным удзячнасці камендантам. Акрамя таго, хлопцы хацелі на ўсе чатыры нагі падкаваць бальшавікоў, якіх шчыра і адкрыта ненавідзелі і якіх употай пракліналі жыхары горада.

Філіп пазваніў у гараж. Праз пяць хвілін да ўвахода ў «Еўропу» пад’ехаў аўтамабіль. Філіп наказаў шафёру ехаць у Серабранку. Там забраў з маліны Гліста, які ўмеў кіраваць машынай. Пасадзіў яго за стырно, а шафёру — кітайцу — загадаў сесці ззаду. На вуліцы Захар’еўскай, непадалёк ад гаража, Філіп даў кітайцу чацвярцінку дэнатураванага спірту. Выхадзец з Азіі больш любіў сапсаваны спірт, чымся гарэлку. Дадаў яму яшчэ пяцьсот рублёў на закуску.

А яны паехалі далей.

Танцавальныя вечарыны на вуліцы Юр’еўскай наведвалі перадусім бальшавіцкія афіцэры, агенты ЧК, чыноўнікі, прысланыя з Расіі, і іхныя дамы. З іншай публікі сюды мімалётам траплялі сезонныя прастытуткі, якія спецыялізаваліся ў «даенні» вайскоўцаў падчас вайны.

Калі аўтамабіль пад’ехаў да будынка, дзе адбываліся танцы, яго спаткалі вясёлыя гукі кекуоку, што даносіліся знутры. Машына павярнула ў вузкі завулак, які злучаў вуліцу Юр’еўскую з Захар’еўскай. Там у паркане былі выламаныя дзве шырокія дошкі. Праз гэтую дзірку, падрыхтаваную звечара, планавалася выносіць здабычу «на фатографа».

З пралому да аўто вылезла трое. Сярод іх быў Баран і Казік Марацкі. Ясь на работу не пайшоў. У яго яшчэ заставалася дастаткова грошай з «выдры», таму ён пакуль не вельмі квапіўся на новы заробак.

Злодзеі хутка параіліся, пасля чаго машына зноў выехала на вуліцу Юр’еўскую і спынілася пры наступнай браме.

Блатныя намерваліся абчысціць гардэроб. Ад іхных вачэй не магло схавацца, што гарадскія бонзы прыходзяць на танцы ў дарагой вопратцы. Асабліва тут вылучаліся агенты ЧК і іхныя спадарожніцы. Таму злодзеі выбралі сцюдзёны дзень. А вечарам Казік Марацкі зайшоў на вечарыну і ўпэўніўся, што ў гардэробе было поўна плашчоў, паліто і дамскіх футраў. Былі там таксама скураныя тэчкі, сумачкі і зброя ў футлярах. Блатныя палявалі ў першую чаргу на зброю.

Работу, якую расійскія злодзеі называюць «на фатографа», ва ўсходняй і паўднёвай Польшчы акрэсліваюць выразамі «на гутэн моргэн», або «на добры дзень». Гэта самы лёгкі від з усіх зладзейскіх спецыяльнасцяў. Тут не патрэбныя ніякія прылады, а ў выпадку засыпкі пакаранні даюць невялікія. Злодзей гэтага гатунку выходзіць раніцай у горад і выбірае сабе якую-небудзь вуліцу. Тады заходзіць па чарзе ва ўсе дамы. Падымаецца ціхенька ўверх па сходах і кратае па чарзе ўсе дзверы ў кватэрах, шукаючы адчыненых. Вельмі часта жыхары, спяшаючыся некуды раніцай, не захлопваюць дзвярэй. Часам іх пакідаюць незачыненымі дзеці, якія ідуць у школу. Часта дзверы не маюць зашчапак, і іх трэба замыкаць знутры ключом або засаўкай, а па выхадзе некага з дамачадцаў іншыя сямейнікі пра гэта забываюць або не звяртаюць на гэта ўвагі.

Калі злодзей знаходзіць незамкнёныя дзверы, то хвілю прыслухоўваецца да гукаў за імі, а потым ціха іх адчыняе. Добры спецыяліст робіць гэта адным кароткім шыбкім рухам. Ён ведае, што пры скорым руху дзверы проста не паспеюць рыпнуць. Злодзей не расчыняе дзверы шырока — выключна настолькі, каб праціснуцца. У вітальні ён азіраецца, часамі свеціць ліхтарыкам і, калі ўсё ў парадку, выбірае найлепшае паліто, футра або наогул тое, што яму даспадобы, і змываецца. Калі нехта з гаспадароў у той час увойдзе ў вітальню, а злодзей не паспеў уцячы або схавацца, то звычайна сустракае яго словамі: «Добры дзень!» Адсюль узялася назва работы «на добры дзень» або «на гутэн моргэн». Іншая назва — «на фатографа» — выводзіцца ад здымання… але не людзей на фотакартачкі, а, натуральна, вопраткі з вешакоў.

Злодзей, які сутыкаецца з некім з сямейнікаў у вітальні, звычайна называе выпадковае прозвішча і пытаецца, ці той чалавек удома. Потым выбачаецца, што памыліўся і пераблытаў адрас. І выходзіць. Калі яго не злавілі на сходах са здабычай, то цяжка было даказаць, што ён з’явіўся са злачынным намерам.

Справа, якую хлопцы збіраліся правярнуць на патанцульках, была адмысловай. Гардэроб тут знаходзіўся направа ад увахода. Гэта быў вялікі пакой, у які можна было зайсці з сяней і праз чорны ход. Акрамя таго, ззаду былі вокны, якія выходзілі на прасторную зашклёную веранду. За верандай быў пусты дзядзінец.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Ніхто дабром не дасць збаўлення...»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Ніхто дабром не дасць збаўлення...» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Ніхто дабром не дасць збаўлення...»

Обсуждение, отзывы о книге «Ніхто дабром не дасць збаўлення...» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x