Сергей Пясецкий - Ніхто дабром не дасць збаўлення...

Здесь есть возможность читать онлайн «Сергей Пясецкий - Ніхто дабром не дасць збаўлення...» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Историческая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Ніхто дабром не дасць збаўлення...: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Ніхто дабром не дасць збаўлення...»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

«Ніхто дабром не дасць збаўлення» — трэцяя кніга з «Менскай трылогіі» Сяргея Пясецкага, славутага польска-беларускага празаіка. Мы працягваем сачыць за лёсам ўжо знаёмых нам герояў — менскіх злодзеяў Аліка Барана, Яся Нацэвіча і Філіпа Лысага.
У апошнім рамане трылогіі апісваюцца падзеі 1919 года, калі з Менска сышлі германскія войскі і сталі гаспадарыць бальшавіцкія камісары. Якія змены наступілі для фраераў і блатных? Што прынеслі з сабою новыя ўлады? І чым тады выславілася Камароўка?
«Ніхто дабром не дасць збаўлення» — кніга, у якой пульсуе жыццё і віруюць жарсці. Аўтар захапляльна распавядае пра таямнічы і закрыты свет ліхадзеяў, поўны прыгодаў і авантур, небяспекі, вясёлых і трагічных неспадзяванак, а таксама моцных пачуццяў ды шчырага кахання.

Ніхто дабром не дасць збаўлення... — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Ніхто дабром не дасць збаўлення...», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Міліцыянты пачалі раіцца, як зладзіць засаду на злодзеяў. Былі прапанаваныя розныя варыянты, але канчатковае рашэнне прыняў камісар:

— Вечарам трэба размясціць у будынку пры вокнах шэсць байцоў. Як злодзеі пералезуць праз плот, трэба кінуцца і затрымаць! Калі будуць уцякаць, то страляць!

На змярканні шэсць міліцыянтаў заявіліся на падворак да Мішчанкавай цёткі. Замкнулі ўсе брамкі. Увайшлі ў будынак і размясціліся пры незашклёных вокнах, якія выходзілі на плот. Двое з іх схаваліся ў двары за кучай цэглы.

Праз дзве гадзіны па вуліцы Сляпянскай употай прабіраліся чатыры чалавекі: Баран, Ясь, Марацкі і Мішчанка. Апошні ішоў босы. Ён меўся першы пералезці праз плот і адамкнуць брамку, каб праз яе спакойна вынесці ўвесь тавар. Яны падышлі да дома на рагу вуліцы і павярнулі налева. Затрымаліся каля плота. Амаль нічога не было відаць, хоць гуляй у хованкі. Але на адлегласці дзесяці-пятнаццаці метраў можна было адрозніць людскую постаць, калі б яна рухалася.

Мішчанка спраўна палез праз плот. Спрытна перабраўся праз штыкеціны і саскочыў на другі бок. Раптам з глыбіні падворка данёсся гучны голас:

— Стой, страляць буду!

Мішчанка падаўся назад. Схапіўся рукамі за папярочку плота. Прагучаў карабінавы стрэл, а за ім яшчэ з дзясятак… Ясь адскочыў направа і лёг на зямлю. Вырваў пісталет з-за пояса. Укрыўшыся за рогам плота, па вокнах ужо валіў кулямі Баран. Ясь не бачыў, куды дакладна страляць, бо праціўнікаў хавала цемра. Казік Марацкі не меў пры сабе зброі, таму прытаіўся за слупам.

Мішчанка пасля першых стрэлаў упаў на зямлю. Адна з куль трапіла яму ў жывот. Лежачы ніцма, ён крыкнуў:

— Хлопцы, валіце! Аблава!

Баран выстраляў усе кулі з магазіна і пачаў адыходзіць на вуліцу Сляпянскую. Ясь і Казік адступалі з ім разам, прыхінаючыся да платоў. Яны ведалі, што Мішчанку ўжо не дапамогуць. А ззаду не змаўкалі карабінавыя стрэлы.

Блатныя ўляцелі ў дом Мішчанкаў. Папярэдзілі ўсіх сямейнікаў пра небяспеку і пачалі ліквідаваць маліну Казіка Марацкага і выносіць трэфныя рэчы. Падчысцілі ўсё з кватэры і замкнулі яе на замок. Яны чакалі, што міліцыянты праз нейкі час выкрыюць прозвішча раненага Мішчанкі і з’явяцца сюды разам са следчымі.

Куля цяжка раніла Мікалая Мішчанку ў жывот. Яго прывезлі ў шпіталь на вуліцы Шырокай. Мікалай канаў. Два агенты Следчага аддзела высветлілі на падставе знойдзеных пры ім дакументаў ягонае прозвішча і адрас. Ім было важна, каб ён выдаў супольнікаў. Увесь час яго дапытвалі. Але Мікалай скрыгатаў ад болю зубамі і адмаўляўся даваць нейкія звесткі.

— Яны ж цябе кінулі. Чаго ты іх пакрываеш?! Кажы, хто быў з табою.

— Вы былі са мной… Абодва…

На наступныя настойлівыя пытанні Мішчанка адказаў лаянкай. А раніцай памёр.

У доме Мішчанкаў правялі грунтоўны ператрус. Ён трываў цэлы дзень. Зрывалі нават дошкі з падлогі. Вымалі некаторыя цагліны з печы. Не знайшлі нічога падазронага, бо ад яго ўжо паспелі пазбавіцца. Узялі пад сумнеў толькі новы гарнітур сталяра Андрэя. Убора так і не вярнулі. Андрэй некалькі разоў хадзіў у Следчы аддзел і патрабаваў вярнуць гарнітур. Прыносіў нават пацвярджэнне, падпісанае краўцом, які пашыў яго з уласнага матэрыялу.

Яго выгналі з установы. І больш ён там не з’яўляўся. Пераканаўся, што ўсе вымагаюць сумленнасці толькі ад злодзеяў.

х х х

Убранне і абутак для Барана былі гатовыя. Алік адзеў чыстую бялізну. Пагаліўся і прычапурыўся. На змярканні рушыў на Залатую Горку. Хваляваўся. Яго раздзіралі сумневы, хоць і ведаў ад Яся, што ў Паўлінкі ўсё ў парадку і што яна гандлюе ў краме, дадому вяртаецца вечарам. Алік не хацеў дакучаць Ясю і вельмі падрабязна яго распытваць, хоць насамрэч яго цікавіла кожная дробязь, звязаная з Паўлінкай.

Баран некалькі разоў прайшоўся ходнікам каля Паўлінчынай кватэры. Кабета была ўдома. З вокнаў біла святло. Баран ціха ўвайшоў на падворак і наблізіўся да ганка. Пабачыў невыразныя абрысы сабачай будкі. У паветры лунаў далікатны водар бэзу.

Алік пацягнуў за дзвярную ручку і ўвайшоў усярэдзіну сваёй былой майстэрні. У пакоі быў паўзмрок, толькі вузкая палоска святла выбівалася з Паўлінчынага пакоя. Баран зрабіў некалькі крокаў уперад. З-за сценкі прабіўся ўстрывожаны жаночы голас:

— Хто там?

Баран не адказаў. Стаў у дзвярах ейнага пакоя. Паўлінка раптоўна памкнулася ад століка, пры якім сядзела ў адной бялізне. На памазаны крэмам твар яна акурат наносіла пудру. Рыхтавалася да прызначанага на сённяшні вечар спаткання з агентам. Яны мелі спаткацца а дзявятай гадзіне ў Кветкавым скверы і пайсці ў кіно. Семянцоў завітваў да яе штораз радзей. Паўлінка ўжо некалькі разоў сама хадзіла на сустрэчы з ім у горад. Два разы заставалася ў яго на ноч.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Ніхто дабром не дасць збаўлення...»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Ніхто дабром не дасць збаўлення...» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Ніхто дабром не дасць збаўлення...»

Обсуждение, отзывы о книге «Ніхто дабром не дасць збаўлення...» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x