Сергей Пясецкий - Ніхто дабром не дасць збаўлення...

Здесь есть возможность читать онлайн «Сергей Пясецкий - Ніхто дабром не дасць збаўлення...» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Историческая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Ніхто дабром не дасць збаўлення...: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Ніхто дабром не дасць збаўлення...»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

«Ніхто дабром не дасць збаўлення» — трэцяя кніга з «Менскай трылогіі» Сяргея Пясецкага, славутага польска-беларускага празаіка. Мы працягваем сачыць за лёсам ўжо знаёмых нам герояў — менскіх злодзеяў Аліка Барана, Яся Нацэвіча і Філіпа Лысага.
У апошнім рамане трылогіі апісваюцца падзеі 1919 года, калі з Менска сышлі германскія войскі і сталі гаспадарыць бальшавіцкія камісары. Якія змены наступілі для фраераў і блатных? Што прынеслі з сабою новыя ўлады? І чым тады выславілася Камароўка?
«Ніхто дабром не дасць збаўлення» — кніга, у якой пульсуе жыццё і віруюць жарсці. Аўтар захапляльна распавядае пра таямнічы і закрыты свет ліхадзеяў, поўны прыгодаў і авантур, небяспекі, вясёлых і трагічных неспадзяванак, а таксама моцных пачуццяў ды шчырага кахання.

Ніхто дабром не дасць збаўлення... — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Ніхто дабром не дасць збаўлення...», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Блатныя занепакоіліся, што не паспеюць перацягнуць тавар нават у найбліжэйшую маліну. Тады Мішчанка распавёў, што ведае добрае месца, дзе можна схаваць здабычу да наступнай ночы.

Недалёка ад кааператыва жыла Мішчанкава цётка, якая цягам некалькіх гадоў будавала невялікі драўляны дом, бо стары знаходзіўся ў жудасным стане. Дом быў ужо накрыты дахам. Мікалай запэўніў, што там ёсць зацішныя закуткі, каб добра ўкрыць тавар. Злодзеі пагадзілася.

Блатныя аддзялілі такую колькасць самага дарагога тавару, якую маглі забраць з сабою, а рэшту пачалі перацягваць паводле ўказанняў Мікалая ў завулак непадалёку.

Мікалай пералез праз высокі плот, які аддзяляў падворак ад завулка. Супольнікі падавалі яму тавар паўзверх штыкецінаў. Скора было па рабоце. Мікалай перанёс тавар у незакончаны дом і там яго прыхаваў.

Пачынала днець…

Блатныя спешна вярнуліся па апошнюю партыю тавару. На вуліцы перад кааператывам, які быў папраўдзе толькі размеркавальным складам, яны пазаціралі сляды ад ног і вылілі слоік карболкі, каб міліцыйныя сабакі, якіх маглі задзейнічаць у вышуку, нічога не ўчулі. Потым яны ўзвалілі на плечы рэшту тавару і падаліся на маліны. Казік Марацкі пайшоў да Мішчанкі, Ясь і Баран — да Касі Залатой Трубы, у якой хаваўся Баран пасля сваіх уцёкаў з турмы. Ясь планаваў ісці дадому спаць. Ведаў, што Настка дакладна непакоіцца праз ягоную адсутнасць, бо ён не меў часу папярэдзіць яе, што не вернецца на ноч. Супольнікі дамовіліся, што забяруць і перанясуць тавар да Мішчанкі заўтра ўночы.

Баран ужо пяць дзён знаходзіўся на волі, але Паўлінкі яшчэ не адведаў. Яму аж смылела, каб пайсці да яе, але ягоныя чаравікі развальваліся, а адзенне ператварылася ў лахманы. Калегі прапанавалі яму свае запасныя транты, але Алік узяў толькі бялізну, а адзежу і абутак загадаў зрабіць на замову. Не хацеў паказвацца сваёй каханай не пры парадзе. Разважаў так: калі вытрымаў столькі месяцаў без яе, то мог пачакаць яшчэ пару дзён, каб паўстаць перад ёй ва ўсёй красе. Акрамя таго, ён асцерагаўся, што гінты могуць шукаць яго ў дзяўчыны. Некалі ён быў зарэгістраваны разам з Паўлінкай, праўда, пад іншым прозвішчам. Ясь цягам апошніх дзён пільнаваў, ці не сочыць хто за кватэрай, але не заўважыў нічога падазронага. Хлопец нічога не расказаў свайму настаўніку пра Паўлінчыны паводзіны. Не хацеў яго засмучаць. Ён ведаў, што для Аліка гэта быў бы страшны ўдар.

Знайсці прытулак для Барана было цяжкавата. Большасць малін была ненадзейная. Нарэшце ўзгадалі пра Каську Залатую Трубу. Жанчына ахвотна прыняла Аліка на кватэру. Яна была ў няспыннай жалобе па сваім каханку Пецьку Быку, якога ў пачатку года павязалі на дробным крадзяжы, а месяц таму расстралялі. Ягонае прозвішча апублікавалі ў газеце, у спісе вязняў, пакараных смерцю на Камароўцы. Касьцы найбольш балела тое, што Пецька значыўся ў рубрыцы сярод расстраляных за «контррэвалюцыю».

Калі Баран прыйшоў на маліну, з-пад сходаў выпаўз Мілы і кінуўся яму насустрач, хапаючы яго зубамі за лыткі. Не знаходзіў месца ад радасці. Баран узяў сабаку на рукі. Мілы аж трапятаў ад захаплення. Алік таксама ўзрадаваўся, пабачыўшы звярка. Прамовіў да яго сцішаным голасам:

— Спакойна, спакойна, Мілы. Цяпер мы зажывём. Забяру цябе і Паўлінку ў Вільню. Там будзе для нас рай. І Паўлінка цябе палюбіць. Кумекаеш, цюцька?

Сабака нічога не разумеў, але цешыўся разам з гаспадаром.

Назаўтра вечарам у пакоі Казіка Марацкага сабралася ўсё таварыства, якое ўдзельнічала ў абкраданні кааператыва. Яны планавалі перацягнуць тавар сюды. Частку падзяліць, а рэшту збарыжыць скупшчыку. Было яшчэ зарана. Яны чакалі, калі сцямнее.

У той самы дзень, абедняй парою, Мішчанкавай цётцы падалося, што адна з ейных кур знесла яйка недзе па-за курнікам, дзе птушак замыкалі на ноч. Вырушыла на пошукі. Але замест яйка яна знайшла ў недабудаваным доме схаваныя ў прыпечку мяшкі з рознымі прадуктамі. Кабета ледзь не спруцянела ад здзіўлення. Падумала, што нешта тут нячыста, і, як абсмаленая, паперлася да суседкі, каб параіцца. Тая расказала ёй, што ўночы злодзеі абчысцілі кааператыў. Цётка прамаўчала пра тое, што знайшла ў сваім доме, а як мага хутчэй пабегла ў пастарунак на вуліцы Даўгабродскай. Там паведаміла пра сваю знаходку. Міліцыянты адправілі яе дамоў і забаранілі яшчэ каму-кольвечы распавядаць пра гэта. Патэлефанавалі ў Следчы аддзел. Праз гадзіну ў пастарунак прыбылі два агенты. Аднаго з іх, малавядомага ў горадзе, прызначылі разведаць сітуацыю. Ён вярнуўся і склаў камісару справаздачу пра пабачанае. Без сумневу, гэта былі тавары з абкрадзенага кааператыва.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Ніхто дабром не дасць збаўлення...»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Ніхто дабром не дасць збаўлення...» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Ніхто дабром не дасць збаўлення...»

Обсуждение, отзывы о книге «Ніхто дабром не дасць збаўлення...» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x