Владимир Короткевич - Каласы пад сярпом тваім. Кніга І. Выйсце крыніц

Здесь есть возможность читать онлайн «Владимир Короткевич - Каласы пад сярпом тваім. Кніга І. Выйсце крыніц» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1995, ISBN: 1995, Издательство: Юнацтва, Жанр: Историческая проза, roman, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Каласы пад сярпом тваім. Кніга І. Выйсце крыніц: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Каласы пад сярпом тваім. Кніга І. Выйсце крыніц»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Раман у двух кнігах «Каласы пад сярпом тваім» прысьвечаны падзеям напярэдадні паўстаньня 1863–1864 гадоў у Беларусі.
Першая кніга распавядае нам пра «выйсце крыніц» якія выліліся ў раку гневу і змаганьня за незалежнасьць Беларусі. Нягледзячы на літаратурнасьць раману, адчуваецца натуральнасьць падзеяў. Кожны бачыць, як памірае стары сьветапогляд яшчэ з часоў перад падзеламі Рэчы Паспалітай, і нараджаецца новае пакаленьне, якому суджана пакласьці галаву для будучыні Беларусі. «Грушы накнавана абрынуцца ў Дняпро», але і «крыніцы нязьменна спалучацца ў імклівую раку».
Уладзімер Караткевіч доўга падыходзіў да раману, і цалкам верагодна, што меў задуму на працяг, але нягледзяячы ні на што менавіта «Каласы пад сярпом тваім» сталі сапраўднай вяршыняй творчасьці беларускага пісьменьніка і паэта, які заўчасна пакінуў гэты сьвет, каб назаўсёды злучыцца з роднай беларускай зямлёй.

Каласы пад сярпом тваім. Кніга І. Выйсце крыніц — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Каласы пад сярпом тваім. Кніга І. Выйсце крыніц», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— А вось паглянеш, паглянеш, — страшыла старая.

І тады Майка вырашыла паглядзець. Пасля вячэры яна, замест таго каб ісці ў бібліятэку, накінула футра і крадком пайшла змрочным паркам да лазні. Яна не баялася, што ёй перашкодзяць: бацька заўсёды дазваляў ёй рабіць тое, што яна хоча.

Пранізаны ветрам, звонкі ад марозу парк, рэдкія стылыя зоры ў галінах. Рыпнула фортка ў частаколе, высокім, страшным у цемры, з конскімі чарапамі, што невыразна бялелі ў змроку.

Яна сапраўды ўбачыла Лазніка. У лазні свяціўся жоўты бляклы агеньчык, і дзяўчынка, прыпаўшы знадворку да васьмікутнічкаў тоўстага, пузырыстага шкла ў свінцовай раме, убачыла венічны прылазнік, падобны на пячору, калматы ад соцень венікаў, а на зэдліку — Яго.

Ён быў падобны і непадобны. Венікі былі не на ім, а вакол. Пэўна, распрануўся і скінуў іх. Але нават без венікаў ён быў страшны, хаця зусім не курэў: такі чорнавалосы, цёмны і невыразны праз шкло.

Дрыжучы ад страху, яна распляскала нос аб шкло і круглымі вачыма сачыла за ім.

Лазнік, відаць, пачуў нешта. Ён узняў вочы і паглядзеў на акенца.

Яна адарвалася ад шкельцаў, скацілася ўніз па сходцах з галерэйкі і кінулася бегчы так, як не бегала ніколі ў жыцці. Ледзь не згубіла ў хмызах футрачка, падрапала рукі ў жывой агароджы, балюча выцялася нагою аб камень. Я цяпер вось ляжала і думала, было гэта ці не.

Апальшчык у калідоры грукнуў дровамі аб жалезны ліст ля печкі, і яна ўявіла, як добра гэтыя дровы пахнуць: свежасцю, водарам марознага дрэва і падталым сняжком.

Яраш Раўбіч, увайшоўшы ў пакой, таксама прынёс водар снегу і чысціні. Сеў на краёчак ложка.

— Што ж ты ляжыш, доня? Сарокі снег прынеслі.

— Я яшчэ трошачкі-трошачкі, — сказала яна.

Аблічча Раўбіча, калі на яго не глядзеў ніхто з чужых, было зусім не жоўчным. І вочы глядзелі без дапытлівасці, не цягнулі душу з чужых вачэй. Было ў іх нават нешта вінаватае, нешта накшталт вечнага ўсведамлення нейкай хібы ў тым, што ён робіць.

Майка гуляла бранзалетам, круцячы яго на бацькавым запясці:

— Шыпшына, у-у, як колецца… Курган, у-у, як высіцца… А ото «бу-у» — страшны рагаты бугай. Гам — і з'есць.

— Бугай? Гэта зубр.

— А зубр хіба не бугай?

— Няхай так. Але ж зубры нікога не ядуць… Аднойчы шляхцюк у моцны мароз ехаў пушчай, намасціўшы ў санкі сена. Зубру захацелася сена. Ён падышоў, асцярожна падчапіў соннага шляхцюка на рогі і паклаў яго на снег.

— Няпраўда, татка. А коні?

— А коні думалі, што гэта карова. Коні ж не баяцца кароў.

Майка засмяялася.

— А потым зубр пайшоў за санкамі і еў сена, пакуль не ўклаў усё. А шляхцюк лаяўся: «Карова ты брыдкая! Бугай ты халерны! Каб цябе так ваўкі ўклалі, як ты маё сена ўклаў, каб…»

Дзяўчынка, смеючыся, прыпала шчочкай да жалезнага бранзалета.

— А зубр?

— З'еў і пайшоў. Яны добрыя. Яны страшныя толькі для ворагаў, зубры.

— Ласа-зубр. Харошы зубр. У, які жалезны!

Раўбіч пагладзіў яе па галаве.

— Досыць, дзетка. Не варта табе гуляць з гэтай штукай. Гэта цацка для дарослых.

Прыўзняў яе разам з коўдрай.

— А я табе сакрэт скажу. Хочаш?

— Хачу.

— Алесь прыслаў па цябе коней. Хочаш з мамай з'ездзіць да яго на Каляды?

— А ты?

— Я не магу, — сур'ёзна, як дарослай, сказаў Раўбіч. — Мне трэба паехаць аж на другі канец губерні. Разумееш, мужчынскія дваранскія справы. Гэта табе не цікава. Дык хочаш?

— Хачу, татка, — уздыхнула яна. — Толькі цябе шкада.

— Тады апранайся. Сама. Як дарослая. Апранайся, Міхалінка.

І сам разгарнуў вакол яе ложка і ўмывальніка японскую шырму.

— Тата, — спытала з-за шырмы Майка, — Лазнік ёсць?

— Які Лазнік? А-а. Не, дзетка. Нікога такога няма. Ні лазнікаў, ні вадзянікоў — нікога. Гэта толькі буркатлівыя бабулі палохаюць дзяўчатак. Але ты не вер і нікога-нікога не бойся. Страшныя бываюць толькі злыя людзі.

Майка пырхала ў далонькі пад умывальнікам.

— А каго ж я тады ўчора ба-ачыла ў нашай лазні? Праз акно. Сядзіць, чорны такі. І ад венікаў распрануўся.

Раўбіч асекся.

— Ну, адзін, можа, і астаўся, — урэшце сказаў ён. — Толькі ён стары, ён, напэўна, скора пойдзе ў лес і засне там назаўсёды ў бярозах. А пакуль ходзіць сабе з лазні ў лазню. Носіць дзецям падарункі перад калядамі. І табе прынёс. І залаты медальён прынёс замест таго, што ты… згубіла. Ты ж цяпер амаль дарослая, дзяўчына. А значыць, можаш насіць золата.

— Тата, хіба мы бедныя, што носім жалеза?

— Гэта не проста ржавае жалеза. Гэта жалеза нават без парушынкі іншага металу…

Памаўчаў.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Каласы пад сярпом тваім. Кніга І. Выйсце крыніц»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Каласы пад сярпом тваім. Кніга І. Выйсце крыніц» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Владимир Короткевич
libcat.ru: книга без обложки
Владимир Короткевич
libcat.ru: книга без обложки
Владимир Короткевич
libcat.ru: книга без обложки
Владимир Короткевич
libcat.ru: книга без обложки
Владимир Короткевич
libcat.ru: книга без обложки
Владимир Короткевич
libcat.ru: книга без обложки
Владимир Короткевич
libcat.ru: книга без обложки
Владимир Короткевич
Уладзімір Караткевіч - Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга II
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга I
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Каласы пад сярпом тваім. Кніга І. Выйсце крыніц»

Обсуждение, отзывы о книге «Каласы пад сярпом тваім. Кніга І. Выйсце крыніц» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x