Владимир Короткевич - Каласы пад сярпом тваім. Кніга І. Выйсце крыніц

Здесь есть возможность читать онлайн «Владимир Короткевич - Каласы пад сярпом тваім. Кніга І. Выйсце крыніц» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1995, ISBN: 1995, Издательство: Юнацтва, Жанр: Историческая проза, roman, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Каласы пад сярпом тваім. Кніга І. Выйсце крыніц: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Каласы пад сярпом тваім. Кніга І. Выйсце крыніц»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Раман у двух кнігах «Каласы пад сярпом тваім» прысьвечаны падзеям напярэдадні паўстаньня 1863–1864 гадоў у Беларусі.
Першая кніга распавядае нам пра «выйсце крыніц» якія выліліся ў раку гневу і змаганьня за незалежнасьць Беларусі. Нягледзячы на літаратурнасьць раману, адчуваецца натуральнасьць падзеяў. Кожны бачыць, як памірае стары сьветапогляд яшчэ з часоў перад падзеламі Рэчы Паспалітай, і нараджаецца новае пакаленьне, якому суджана пакласьці галаву для будучыні Беларусі. «Грушы накнавана абрынуцца ў Дняпро», але і «крыніцы нязьменна спалучацца ў імклівую раку».
Уладзімер Караткевіч доўга падыходзіў да раману, і цалкам верагодна, што меў задуму на працяг, але нягледзяячы ні на што менавіта «Каласы пад сярпом тваім» сталі сапраўднай вяршыняй творчасьці беларускага пісьменьніка і паэта, які заўчасна пакінуў гэты сьвет, каб назаўсёды злучыцца з роднай беларускай зямлёй.

Каласы пад сярпом тваім. Кніга І. Выйсце крыніц — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Каласы пад сярпом тваім. Кніга І. Выйсце крыніц», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Паехалі. Толькі і засталося, што ўспаміны ды надзея. Бо нездарма ж Майка казала: «На ўсё жыццё». Суцяшала гэта дрэнна.

Цэлымі днямі адзін — Фельдбаўха і француза ў сябры сабе не возьмеш, — маці чытае або вышывае другі ваздух, бацька цэлымі днямі на палях, а то на паляванні.

І вось у адзін з дзён, — стаяла сярэдзіна жніўня, — бацька і маці нешта доўга шапталіся за вячэрай, а твары ў іх былі ўстрывожаныя і ўрачыстыя. Урэшце, калі прыбралі са стала, матуля сказала:

— Дзядуля прыслаў з пасыльным ліст, сынок.

Алесь узняў вочы.

— Ён просіць, каб ты прыехаў да яго… Адзін.

Бацька выняў з пулярэса ліст паперы і прачытаў:

«Мізантропія мая і хандра разгуляліся. Мне цяжка бачыць новых людзей. Таму і не зваў вас. Твар падабенства божага мне абрыдзеў, так мала ў ім божага. Але паколькі настрой гэты ўсё цягнецца і канца яму не відаць, а ў жываце нашым бог волен кожны дзень, то ўнуку майму Аляксандру належыць ведаць ва ўладанне чым ён уступіць пасля мае смерці і паспяховага адыходу ў тое, што пасля яе. Таму хай прыязджае да мяне на адзін-два дні…»

Матуля закрыла вочы рукою, пальцы яе дрыжалі.

— Я ведаю, Georges, чаму ён не хоча бачыць цябе. Гэта праз Кроера. Праз яго ён і мяне не любіць.

— Недарэчнасць, — сказаў пан Юры. — Ах, чорт стары, семдзесят восем год, я ён блазуе, як недаростак. У яго капрызы, як у цяжарнай! Ты для яго — слабая святоша. Я — сабачнік, няздатны на справу.

— Georges! Пры дзіцяці?! Ты што?

— А таму, каханая, — нечакана цвёрда сказаў пан Юры, — што з цябе здзекавацца я нiкому не дазволю, хоць бы і роднаму бацьку. Звык, у другім веку жывучы, мудраваць і свае прыхамаці вышэй за ўсё ставіць.

— Пакінь, — сказала пані Антаніда. — Я, напэўна, памылілася. Ён сапраўды старога веку чалавек. Столькі бачыў, што яму абрыдлі людзі, хочацца спакою.

І тут нечакана ўмяшаўся Алесь.

— А ў мяне ніхто не пытае, — сказаў ён.

— А што тут пытаць? — азваўся бацька.

— А тое, што я не паеду, — упарта сказаў сын. — Я не лялька. Цяжка яму бачыць людзей — хай не бачыць. Я таксама чалавек, а не кацянё якое.

Пані Антаніда спалохалася.

— Ты гэта дзеля мяне зробіш, сынок, — мякка сказала яна. — Ты не звяртай увагі.

— Не паеду.

— Можа, ты і спадабаешся яму.

— Не хачу нікому падабацца, — зусім па-вясковаму сказаў Алесь. — Што я, дзеўка?

Умяшаўся пан Юры.

— Ён твой дзед, ён даў табе кроў. Самае дарагое, што ёсць у цябе. Ніхто яшчэ не казаў, што Загорскія не паважаюць продкаў.

— Я таксама Загорскі.

Бацька няшчыра ўздыхнуў:

— Не, брат, ты не Загорскі. Загорскія не баяліся самых цяжкіх людзей. Яны, — вось хаця б твой дзед, — з імператарамі не ладзілі, караля не паважалі, калі ён быў не варты таго.

Яшчэ раз уздыхнуў:

— Ты не з тых… А я думаў… Ёсць у Загорскіх звычай адзін… Ды ты да яго не дарос.

— Які?

— Калі ўсе бачаць, што хлопец стаў зусім дарослы, ён ідзе вандраваць. Зусім адзін. Сам едзе, сам начуе, дзе хоча. Па корчмах ці проста ля вогнішча. І гэтым даводзіць, што ён дарослы. Вось я і думаў, што такой вандроўкай табе будзе дарога да дзеда. Паедзеш сам, адзін, узброены… Урга — конь далікатны, яму догляд патрэбен, дык ты ўзяў бы Касюньку… І паехаў. А я, ведаючы дзеда, які можа любога затрымаць на колькі захоча…

— Як гэта?

— Ён ведае, што двараніну пешшу хадзіць ганьба. Вось і замкне каня. І чалавек сядзіць… Дык я, ведаючы гэта, да Доўгай Кручы, якая недалёка ад маёнтка, потым даслаў бы Логвіна і загадаў бы яму два дні чакаць. Калі бы ты не захацеў заставацца — дайшоў бы якую вярсту ды і вярнуўся дамоў. Тым больш што такога чакаць не даводзіцца: дзед запрашае на адзін дзень.

Ён гаварыў разважліва.

— Але ты, відаць, не дарос да такога падарожжа. Што ж, пачакаем.

У Алеся пачырванелі шчокі. З бліскучымі вачыма ён сказаў:

— Хацеў бы я паглядзець, як нехта мяне затрымае ці прагоніць. Я паеду. А калі яму цяжка бачыць новых людзей, дык я яму прывязу новага сабаку… Алму з сабою вазьму.

— Як? Ты ж верхам паедзеш?

— Я прывучыў яе сядзець на луцэ… І калі ён толькі словам мяне закране, нагі маёй больш у яго не будзе. Еду на адзін дзень.

Бацька адвярнуўся. Вочы яго смяяліся.

…Алесь выехаў досвіткам другога дня, каб на яго схіле дабрацца да дзедавай вёскі.

Ніхто не выйшаў яго праводзіць. Бацька растлумачыў яму дарогу і загадаў Логвіну набіць саквы і скачаць хусту. Потым выбраў сыну стрэльбу і сам набіў тры набоі на качак.

…Касюнька рахмана стаяла ля канавязі, дыхала ў рукі і твар хлопца цёплым і прыемным. Саквы былі ўкладзены добра, стрэльба і корд прытарочаны да сядла. Алма, уся дрыжучы ад нецярплівасці, круцілася пад нагамі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Каласы пад сярпом тваім. Кніга І. Выйсце крыніц»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Каласы пад сярпом тваім. Кніга І. Выйсце крыніц» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Владимир Короткевич
libcat.ru: книга без обложки
Владимир Короткевич
libcat.ru: книга без обложки
Владимир Короткевич
libcat.ru: книга без обложки
Владимир Короткевич
libcat.ru: книга без обложки
Владимир Короткевич
libcat.ru: книга без обложки
Владимир Короткевич
libcat.ru: книга без обложки
Владимир Короткевич
libcat.ru: книга без обложки
Владимир Короткевич
Уладзімір Караткевіч - Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга II
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга I
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Каласы пад сярпом тваім. Кніга І. Выйсце крыніц»

Обсуждение, отзывы о книге «Каласы пад сярпом тваім. Кніга І. Выйсце крыніц» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x