Владимир Короткевич - Каласы пад сярпом тваім. Кніга І. Выйсце крыніц

Здесь есть возможность читать онлайн «Владимир Короткевич - Каласы пад сярпом тваім. Кніга І. Выйсце крыніц» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1995, ISBN: 1995, Издательство: Юнацтва, Жанр: Историческая проза, roman, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Каласы пад сярпом тваім. Кніга І. Выйсце крыніц: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Каласы пад сярпом тваім. Кніга І. Выйсце крыніц»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Раман у двух кнігах «Каласы пад сярпом тваім» прысьвечаны падзеям напярэдадні паўстаньня 1863–1864 гадоў у Беларусі.
Першая кніга распавядае нам пра «выйсце крыніц» якія выліліся ў раку гневу і змаганьня за незалежнасьць Беларусі. Нягледзячы на літаратурнасьць раману, адчуваецца натуральнасьць падзеяў. Кожны бачыць, як памірае стары сьветапогляд яшчэ з часоў перад падзеламі Рэчы Паспалітай, і нараджаецца новае пакаленьне, якому суджана пакласьці галаву для будучыні Беларусі. «Грушы накнавана абрынуцца ў Дняпро», але і «крыніцы нязьменна спалучацца ў імклівую раку».
Уладзімер Караткевіч доўга падыходзіў да раману, і цалкам верагодна, што меў задуму на працяг, але нягледзяячы ні на што менавіта «Каласы пад сярпом тваім» сталі сапраўднай вяршыняй творчасьці беларускага пісьменьніка і паэта, які заўчасна пакінуў гэты сьвет, каб назаўсёды злучыцца з роднай беларускай зямлёй.

Каласы пад сярпом тваім. Кніга І. Выйсце крыніц — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Каласы пад сярпом тваім. Кніга І. Выйсце крыніц», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Конь ішоў мернай ступою, а коннік сядзеў на ім, схіліўшы галаву, і доўгі чорны плашч, падобны на абвіслыя вялізныя крылы, прыкрываў рэпіцу жывёлы.

— Вось каго выклікалі, — шапнуў Кандрату Андрэй.

Хлопцы не здзівіліся, пазнаўшы ноч у твар, пазнаўшы гэтыя доўгія вусы, гэтую рукаяць пісталета, што выглядала з сакваў.

Коннік пад'ехаў да частакола і з хвіліну пастаяў перад ім. Потым, не ўздымаючы галавы, павольна ўзняў стрэльбу і тройчы, з вялікімі перапынкамі, стукнуў руляй у дошкі варот.

…Не чакаючы больш ні хвіліны, баючыся невядома чаго, дзеці кінуліся бегчы так, як не беглі ніколі ў жыцці.

Яны не памяталі і не ведалі дарогі, не звярталі ўвагі на стому, ад якой рэзала ў грудзях, не памяталі, дзе пералезлі агароджу. А можа, яе і зусім не было? Яны беглі і апамяталіся толькі на знаёмым раздарожжы, ад якога да Загоршчыны было не больш як дзве вярсты.

Было цёмна. Пахла бярозавымі венікамі. Пасля ўспыхнуў агеньчык. Рука, упрыгожаная на запясці жалезным узорным бранзалетам, паднесла сярнічку да васковай тоўстай свечкі. Потым да другой. Да трэцяй.

І тады другая рука, загарэлая аж да гарчычнага адцення, зняла са стала ўпрыгожаны срэбнымі насечкамі пісталет. Схавала пад стол.

— Баішся? — іранічна спытаў Раўбіч, скідаючы на лаву плашч.

— Сцерагуся, — сказаў Война.

Раўбіч выняў з-пад плашча кошык і паставіў на стол.

— Падсілкуйся.

Спаласаваны і зрэзаны страшнымі шнарамі твар усміхаўся.

— «Правда ль, что Бомарше кого-то отравил?» — спытаў Война.

І гаспадар лазні адказаў у тон яму:

— «Гений и злодейство две вещи несовместимые».

— Ведаеш класіку, — сказаў Война.

Яны сядзелі за адным сталом. Война еў, скоса паглядаючы на субяседніка насцярожанымі і бязлітаснымі вачыма. Яго чорныя бровы былі нахмураныя.

А Раўбіч сядзеў насупраць, і яго твар ажыўляла іранічная ўсмешка. Вялікія, зусім без райка, цёмныя вочы спакойна назіралі, як пальцы Войны ламалі курыную нагу.

— Згаладаўся ты, браток.

Вычварна зламаныя, пагардлівыя бровы Раўбіча дрыжалі.

— І так дваццаць год, — сказаў ён. — Божа мой, колькі пакут! І, галоўнае, дарэмна. Увесь час спаць адным вокам. Увесь час недаядаць.

— Лепей недаесці, як ястраб, чым пераесці, як свіння.

— Намёк? — спытаў Раўбіч.

— Ты што? — сказаў Война. — Не, кум, цябе гэта не тычыцца. Ты таксама не ціхая горлінка, таксама «хищный вран» над гэтай напаўжывой падлай. Гэта не пра цябе. Гэта пра тых, што зажэрліся, што забылі.

Яны глядзелі адзін на аднаго. Прылазнік, асветлены спакойнымі язычкамі свечак, быў някепскай дэкарацыяй: вышараваныя да жаўцізны бярвенні сцен, пучкі мяты пад столлю, шырокія лавы пад мяккімі чырвонымі налаўнікамі, стол, на стале ежа і паліваны збан з чорным півам, а ля стала два насцярожаныя чалавекі.

— Урэшце, хто мяне выручыў, параненага, — сказаў Война, канчаючы есці, — хто падабраў у яры? Хто выхадзіў? Каму ж можа больш верыць Чорны Война.

— А ты не ганарыся, Багдане, — жорстка сказаў Раўбіч. — Я тады не ведаў, што ты — Чорны Война. Проста бачыў тваю перастрэлку з земскай паліцыяй. А ў мяне, кумок, з гэтай публікай свае рахункі. Дый, потым… калі шасцёх нападаюць на аднаго — праўда не на іх баку.

— Лыцар, — сказаў Война. — Ты ж глядзі, лыцар, не забудзь папярэдзіць «блакітных», што мяне бачылі ў наваколлі.

— Папярэджу, — спакойна сказаў Раўбіч. — У мяне таксама ёсць тое, чаго нельга ставіць на карту.

Война скручваў з грубага тытуню цыгарку. Знявечаныя пальцы рухаліся няспрытна.

— Дай я, — сказаў Раўбіч.

— Не трэба. Ва ўсякім разе, адзін палец у мяне здаровы… Той, што кладзецца на курок.

— Война, — сказаў Раўбіч. — Не рызыкуй сабой, Война. Пачакай трошкі. Час надыходзіць. А ты можаш не дажыць. Ты будзеш патрэбен жывы, а не мёртвы. Перасядзі год-два. Месца я табе знайду. Адпачні. А потым я паклічу.

Цень Войнавай галавы адмоўна хіснуўся на сцяне.

— Ты нядрэнны чалавек. Але я кажу — не. Таму, што ты шукаеш сяброў. А сябры прададуць. Чалавек — быдла. У атрадзе з трох — адзін здраднік. І, потым, мне няма часу. Старыя салдаты жывуць, пакуль ідуць. Калі я прысяду — я не ўстану, такая стома ў маіх касцях. Я падаю табе знак і прыходжу сюды, калі ўжо зусім немагчыма. Я сплю тут як чалавек, але потым мне зноў цяжка звыкаць да насцярожаных вачэй, да дажджу, да свайго берлагу… як дваццаць год таму.

Ён апусціў павекі.

— Сёння я раскажу табе нешта, — не вельмі ахвотна сказаў ён. — Ты памятаеш бунт у трыццатым годзе?

— Але. Толькі тады я быў іншы і не разумеў яго.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Каласы пад сярпом тваім. Кніга І. Выйсце крыніц»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Каласы пад сярпом тваім. Кніга І. Выйсце крыніц» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Владимир Короткевич
libcat.ru: книга без обложки
Владимир Короткевич
libcat.ru: книга без обложки
Владимир Короткевич
libcat.ru: книга без обложки
Владимир Короткевич
libcat.ru: книга без обложки
Владимир Короткевич
libcat.ru: книга без обложки
Владимир Короткевич
libcat.ru: книга без обложки
Владимир Короткевич
libcat.ru: книга без обложки
Владимир Короткевич
Уладзімір Караткевіч - Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга II
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга I
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Каласы пад сярпом тваім. Кніга І. Выйсце крыніц»

Обсуждение, отзывы о книге «Каласы пад сярпом тваім. Кніга І. Выйсце крыніц» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x