Владимир Короткевич - Каласы пад сярпом тваім. Кніга І. Выйсце крыніц

Здесь есть возможность читать онлайн «Владимир Короткевич - Каласы пад сярпом тваім. Кніга І. Выйсце крыніц» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1995, ISBN: 1995, Издательство: Юнацтва, Жанр: Историческая проза, roman, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Каласы пад сярпом тваім. Кніга І. Выйсце крыніц: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Каласы пад сярпом тваім. Кніга І. Выйсце крыніц»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Раман у двух кнігах «Каласы пад сярпом тваім» прысьвечаны падзеям напярэдадні паўстаньня 1863–1864 гадоў у Беларусі.
Першая кніга распавядае нам пра «выйсце крыніц» якія выліліся ў раку гневу і змаганьня за незалежнасьць Беларусі. Нягледзячы на літаратурнасьць раману, адчуваецца натуральнасьць падзеяў. Кожны бачыць, як памірае стары сьветапогляд яшчэ з часоў перад падзеламі Рэчы Паспалітай, і нараджаецца новае пакаленьне, якому суджана пакласьці галаву для будучыні Беларусі. «Грушы накнавана абрынуцца ў Дняпро», але і «крыніцы нязьменна спалучацца ў імклівую раку».
Уладзімер Караткевіч доўга падыходзіў да раману, і цалкам верагодна, што меў задуму на працяг, але нягледзяячы ні на што менавіта «Каласы пад сярпом тваім» сталі сапраўднай вяршыняй творчасьці беларускага пісьменьніка і паэта, які заўчасна пакінуў гэты сьвет, каб назаўсёды злучыцца з роднай беларускай зямлёй.

Каласы пад сярпом тваім. Кніга І. Выйсце крыніц — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Каласы пад сярпом тваім. Кніга І. Выйсце крыніц», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Цяпер ужо і Мсціслаў глядзеў сур'ёзна, быццам гэтыя словы краналі яго за душу.

— Каб ты быў добры да дзяцей і жанчын, верны для сяброў і страшны для ворагаў, бо ты муж і зброя дадзена табе для таго, каб ты быў мужам і каб той, хто абразіў цябе, ніколі не абышоўся пустымі прабачэннямі, а крывёй плаціў за сваю абразу…

Ляснулі нажніцы. Каштанавая пасма ўпала ў далонь дзядзькі Пятра.

Ён павольна працягнуў яе Мсціславу. І Мсціслаў таксама патрымаў пасму, а потым схаваў яе ў медальён, а медальён схаваў пад сарочку.

— Сын князя Загорскага стаў мужам, — сказаў Басак-Яроцкі. — Памолімся за ягоны доўгі век, за яго дабрыню і высакароднасць. Памолімся за тое, каб бог паслаў яму вялікія дарогі і сілы на тое, каб усё, што з ім будзе, стала вялікімі здзяйсненнямі.

Аднекуль з-за палаца, з таго боку, дзе была магільня, данёсся празрысты, як лёд, і журботны, як галошанне, спеў срэбнай трубы.

VIII

Кірдун ледзь не луснуў са злосці за тыя дзве гадзіны, якія прайшлі з пастрыжэння. Здавалася, усё ішло добра. Здавалася, больш ганаровай пасады, чым тая, якую далі на гэтыя гадзіны яму, Кірдуну, нават быць не магло. Сядзі на ўзгорку, адкуль відна дарога і паварот з яе на загоршчынскі «прэшпект», трымай y руках падзорную трубу і, ледзь толькі ўбачыш карэту ці кабрыялет, якія паварочваюць з дарогі на алею, давай загад тром мужыкам, што завіхаюцца трохі ніжэй, y лагчынцы, ля гармат. I адразу залп. Усё добра, усё чынна. Дык не, прынесла ў апошнюю хвіліну немца, каб на яго пошасць.

Стаіць сабе, чортава пуза, акурат ля яго і глядзіць на дарогу. I такі спрытны, што заўважае ўсё раней, чым Халімон. I гэта так крыўдна, быццам немец y яго хлеб адбівае. Па ўласнай, ці ведаеце вы, ахвоце прыцёгся. Добра б ужо, каб нехта пасылаў. A то ж сам.

Выгляд y чорта важны, паблажлівы. Стаіць, як Банапарт багамерзкі, пуза наперад, і, кожны раз, як ударыць гармата, як ты яму, скажы, цацку нехта даў, такое задавальненне на бязвусай мордзе.

— Einem Löwen gleich… — далятаюць да Кiрдуна асобныя словы. — Nüch? [20] Ільву падобна… Ці не так? (ням.)

I, скоса пазіраючы на Фельдбаўха, які абапіраецца на лёску, як на шпагу, Кірдун бурчыць пад нос:

— Das ist ihm Wurst… Гэта яму каўбаса, ці ведаеце… I ўсё «нюх» ды «нюх»… Нюх ты і ёсць нюх. Нюхала нямецкае… Каб цябе ўжо на тым свеце так чэрці нюхалі смярдзючымі сваімі насамі.

Кірдуну зусім дрэнна. Але спраўна грукоча гармата, a то і тры, гледзячы на тое, які госць зварочвае на алею.

…Гэта яшчэ хто? Шарабан старэнькі, конь ледзь перастаўляе відавочна парэпаныя капыты. I тут мужык-запальшчык адказвае:

— То ж гэта высакародны пан Мнішак едзе на сваім Панчоху.

Ну, гэтаму хопіць і аднаго стрэлу.

…А гэта? Пара сытых коней. Тарантас лакіраваны. Ага, едзе дзедзіц Іван Таркайла. Гэтаму можна грымнуць з дзвюх.

…Карэта шасцерыком. Коні ў яблыках. Гэтыя, відаць, рэйнвейн п'юць, як пан Юры ў Кёльне, і хоць коні не чыстакроўкі…

— Страляй… Страляй з усіх чатырох. Хаданскія коцяць!

A немец стаіць. A немец чорт ведае чаго сюды прыцягнуўся. Мог бы стаяць сярод гасцей, — не, собіла яму, нюху праклятаму.

…Кірдун глядзіць на тэрасу, бачыць там фігурку маладога Загорскага, і жаль працінае яму сэрца, прымушаючы і пра немца забыць… Божа мой, нашто гэта? Дзіця цэлы дзень на нагах!.. Мораць, забіваюць дзіця. Паны і ёсць паны. Немец, відаць, усё ж не самы горшы… Прынамсі, любіць паніча, не мучыць яго, як тыя… Тое, што ён мяхом стукнуты — гэта ўсё лухта: без радзімы таксама, гаротны. A без радзімы хто хочаш ашалее… Таксама пашкадаваць трэба… Тым больш бясшкодны зусім, паскудстваў нікому не чыніць. Толькі што прыйдзе ўвечары да аканомкі і просіць: «Гнедзіге фрау… Айн гляс шнапс…» [21] Дастойная фрау… Шклянку шнапсу… (ням.) Лузне сабе, бедалага, ды і пойдзе… I правільна кажа, бо ў немцах амаль усе жанчыны гнядыя, a аканомша — вылітая немка. Гнядая і ёсць… Толькі б тут не стаяў, a так зусім прыстойны немец… I паніча любіць… Чорт з ім, няхай стаіць, калі гэта яму цацкі… Немцы, яны немцы і ёсць. Усе чыста — як дзеці. Толькі б ім грымела ды блішчала… Так бы і гулялі ў салдацікі да сівых валасоў… Але ж як там дзіця?.. Беднае дзіця!

Алесю і сапраўды даводзілася цяжкавата. Ён стаяў на тэрасе, адступіўшы на некалькі крокаў ад дзвярэй y дом, так што кожны госць павінен быў прайсці непадалёку ад яго. I з кожным трэба было раскланьвацца. Бацькі стаялі далей, яны абменьваліся з кожным парай слоў, усміхаліся, — ім было не да яго, ён быў нешта накшталт перадавога паста, высунутага ў самае размяшчэнне ворага — enfant perdu, загубленае дзіця.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Каласы пад сярпом тваім. Кніга І. Выйсце крыніц»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Каласы пад сярпом тваім. Кніга І. Выйсце крыніц» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Владимир Короткевич
libcat.ru: книга без обложки
Владимир Короткевич
libcat.ru: книга без обложки
Владимир Короткевич
libcat.ru: книга без обложки
Владимир Короткевич
libcat.ru: книга без обложки
Владимир Короткевич
libcat.ru: книга без обложки
Владимир Короткевич
libcat.ru: книга без обложки
Владимир Короткевич
libcat.ru: книга без обложки
Владимир Короткевич
Уладзімір Караткевіч - Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга II
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга I
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Каласы пад сярпом тваім. Кніга І. Выйсце крыніц»

Обсуждение, отзывы о книге «Каласы пад сярпом тваім. Кніга І. Выйсце крыніц» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x